вторник, 11 ноября 2014 г.

Лайза Швабічэўская. Заблудаўскі забойца. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                          ЗАБОЙЦА  ШВАБСКІ
    Эльля Мееравіч Швабскі /Швабский/ – нар. у 1875 г. у м. Заблудаў Беластоцкага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ў сям’і мешчаніна. Актыўны дзеяч Беластоцкай арганізацыі БУНДа.
    Арыштаваны разам з Шмуйлам Крукоўскім па абвінавачваньню ў забойстве гаспадара адной з беластоцкіх майстэрань, які не згадзіўся ісьці на уступкі, верагодна, эканамічных патрабаваньняў, працоўным. Загадам ад 8 сакавіка 1900 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 6 гадоў. Іркуцкі Генэрал-губэрнатар прызначыў яму месцам выгнаньня Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці.
    10 сакавіка 1901 г. дастаўлены ў акруговае места Верхаянск. Адбываў тэрмін ссылкі разам з жонкай, але з-за ейнай хваробы, па дазволу генэрал-губэрнатара, 3 лістапада 1902 г. быў пераведзены ў Якуцкую акругу Якуцкай вобласьці. Вызвалены ад галоснага нагляду паліцыі 11 жніўня 1904 г. і 11 кастрычніка 1904 г. выехаў ў м. Беласток.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 143.
    Лайза Швабічэўская,
    Койданава.