суббота, 15 ноября 2014 г.

Віцёк Лукашэнка. Этнограф Віцебскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Пірс [Пирс, Питер] Віцебскі [Vitebsky, Витебски, Witebski] – нар. у 1943 г. у м. Лёндан, сталіцы Злучанага Каралеўства Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі. Мяркуючы па прозьвішчы, ягоныя продкі, меркавана з габрэяў, былі з Беларусі, прынамсі з Віцебску.
    Навучаўся ў Оксфардзкім ды Кембрыдзкім унівэрсытэтах. Магістэрская і доктарская дысэртацыі былі прысьвечаныя сацыяльным аспэктам разьвіцьця агракультурных сыстэм народаў Шры-Лянкі ды шаманізму карэннага народа поўдня Індыі суара, сярод якіх ён жыў ў нетрах некалькі гадоў і ня толькі авалодаў мовай гэтага народу, але нават быў памагатым шамана.
    Працаваў намесьнікам дырэктара Інстытута палярных дасьледаваньняў імя Р. Скота пры Кембрыдзкім унівэрсытэце ды адначасова выкладаў у ім. Валодае 12 мовамі.
    Напрыканцы 80-х гадоў прыехаў у СССР ды наведаў Якуцкую АССР, каб азнаёміцца з жыцьцём і побытам эвенаў. Ён наведаў сяло Батагай-Алыта Верхаянскага раёна ды сяло Себян-Кюель Кабяйскага раёна ЯАССР.

    Творы:
    Witebski P.  Szaman. Warszawa. 1996.
    Літаратура:
    Слепцов П.  Великобритания-Саха Сирэ. // Эдэр коммунист. Якутскай. Алтынньы 16 к. 1988.
    Слепцов П.  Великобритания-Индия-Якутия. // Социалистическая Якутия. Якутск. 25 октября 1988. С. 4.
    Ефремов К. С.  Публикации английского этнографа Пиэрса Витебски об оленеводах-эвенах Западного Верхоянья. // Вопросы общественно-политической и социально-экономической истории Якутии. Якутск. 1992. С. 70-72.
    Самсонова В. А.  Международные связи Национальной библиотеки Республики Саха (Якутия) // Вестник Национальной библиотеки Республики Саха (Якутия). № 1 (3). Якутск. 2005. С. 98-101.
*    Международные связи Национальной библиотеки Республики Саха (Якутия). // Самсонова В. А.  Национальная библиотека Республики Саха (Якутия): ракурс преобразований. Статьи и доклады. Якутск. 2007. С. 82.
    Віцёк Лукашэнка,
    Койданава.