суббота, 22 ноября 2014 г.

Груня Чараіт. Прафэсар Арскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    29 лістапада 1934 г. газэта “Социалистическая Якутия” паведамляла: “Ашаламляльна нечакана ў 1 гадзіну 15 хвілін у ноч на 28-ае лістапада абарвалася жыцьцё старога бальшавіка, прафэсара АНДРЭЯ ФЕАФІЛАВІЧА АРСКАГА. Мазгавое кровазьліцьцё панесла ў магілу яшчэ поўнага жыцьця таварыша, які некалькі дзён таму назад сьціпла адзначаў 48-я ўгодкі свайго нараджэньня.
    Партыя пазбавілася аднаго са сваіх найстарэйшых чальцоў, Якутыя - аднаго з найэнэргічнейшых энтузіястаў сацыялістычнага будаўніцтва, які аддаў усе свае вялікія веды і здольнасьці фарсіраваньню разьвіцьця далёкай ускраіны СССР - Якуцкай рэспублікі. Сьмерць А. Ф. Арскага - адна з цяжкіх стратаў апошняга часу”.
    Р. Арский - гэта літаратурны псэўданім, а пасьля і прозьвішча Андрэя Тэафілавіча Радзішэўскага (Арскага-Радзішэўскага), які нарадзіўся 7 лістапада 1886 г. у губэрнскім горадзе Гародня Расейскай імпэрыі ў інтэлігентнай сям’і. Ягоны бацька інжынэр Тэафіл, які да гэтага служыў лясьнічым у Варонежскай губэрні, памёр у тым жа 1886 году, калі сыну было ўсяго пяць месяцаў, таму ўсе нягоды па выхаваньні Андрэя ляглі на плечы маці - хатняй настаўніцы.
    Андрэй, калі вучыўся ў Гарадзенскай гімназіі, ужо з 4 клясу пачаў зарабляць сабе на жыцьцё прыватнымі ўрокамі, а ў 5 клясе далучыўся да “патрыятычнага школьнага нелегальнага гуртка”. Вясной 1905 г., яшчэ да заканчэньня гімназіі, ён уваходзіць ў Гарадзенскае аддзяленьне Польскай сацыялістычнай партыі (ППС), дзе вядзе агітацыйную працу.
    Увосень 1905 г. Радзішэўскі паступае ў Варшаўскі політэхнічны інстытут, дзе збліжаецца з партыяй “Сацыял-дэмакратыя Каралеўствы Польскага і Літвы” (СДКПІЛ). 1 лістапада 1905 г. падчас сумеснай дэманстрацыі ППС ды СДКІП на Тэатральным пляцы Варшавы Андрэй быў цяжка паранены казакамі. Праляжаўшы каля чатырох месяцаў у лякарні, ён вяртаецца ў Гародню, дзе ізноў працуе з тымі ж таварышамі па ППС, ведучы агітацыю ў найбліжэйшых вёсках Ласосна ды Адамавічы, “паступова адыходзячы ад ідэалёгіі ППС”, тым больш што ў красавіку 1906 г. СДКПІЛ улілася ў РСДРП, захаваўшы некаторую арганізацыйную самастойнасьць.
    Увосень 1906 г. Радзішэўскі бярэ ўдзел у канфэрэнцыі гарадзенскіх арганізацый ППС, дзе выказваецца за байкот выбараў у II Дзяржаўную Думу. Той жа восеньню ён паступае ў Пецярбурскі горны інстытут, дзе актыўна ўдзельнічае ў сацыял-дэмакратычнай арганізацыі студэнтаў, “ведучы працу як у сьценах інстытута, так і па-за імі”. Там жа ён збліжаецца з бальшавікамі. Быў сакратаром, а затым старшынёй студэнцкай кассы. “Акрамя гэтага, увесь час працаваў пры ЦК бальшавікоў у якасьці агітатара ў Пецярбургу і Колпіне”, дзе кіраваў кружкамі. (Пазьней стаж партыйнай працы яму залічаць з 1905 г.). У пэрыяд 1909-1910 г. быў “адзавістам”, бо адмоўна адносіўся да сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе. Увесну 1910 г. Андрэй уваходзіў у склад ЦК, быў сакратаром выканаўчай камісіі Пецярбурскага камітэта бальшавікоў і чальцом рэдакцыі падпольных газэт. Па справе пра прыналежнасьць да РСДРП ён быў у сакавіку 1910 г. арыштаваны і пасьля чатырох месяцаў зьняволеньня высланы з Пецярбурга “на час узмоцненай аховы, адмененай у кастрычніку 1910 г.”, пасьля чаго яго справа была прыпыненая “з-за адсутнасьці доказаў віны”.
    У 1910 г. Андрэй таксама быў выключаны “па пастанове Рады міністраў з Горнага інстытута ў сувязі са студэнцкімі пратэстамі і выступамі ў Талстоўскія дні ды ў сувязі з самагубствам Ягора Сазонова”. Каб пазьбегнуць новага арышту, Радзішэўскі зьяжджае з Пецярбурга за мяжу і напачатку 1911 г., перабраўшыся ў Нямеччыну, ў Фрайбергу (Саксонія), паступае ў Горную акадэмію. У Фрайберге ён з М. Сахаравым, М. Грачовым ды іншымі студэнтамі атрымлівае бальшавіцкую літаратуру, а адтуль “на імя Ў. І. Леніна” пасылае адлічэньні ад студэнцкай сталовай і арганізаванага імі інтэрната, на падтрымку “рэвалюцыйнага руху сярод рускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой”. Таксама ўсталяваліся сувязі з мясцовымі сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі. Таксама супрацоўнічаў з легальным выданьнем “Wolny Głos”, што выходзіў у Варшаве.
    У 1914 г. Андрэй закончыў акадэмію і пераехаў ў Пецярбург, дзе ўладкаваўся, пры садзейнічаньні Л. Красіна, на працу інжынэрам на завод Сіменс-Шукерт на 24 лініі Васільлеўскай выспы. Па-за сьценамі завода працаваў у газэце “Правда”, дзе друкаваў артыкулы да яе закрыцьця. Ад пачатку 1-й усясьветнай вайны “заняў пасьлядоўную Ленінскую пазыцыю” рыхтаваў матэрыялы для думскай фракцыі, працаваў з “шэрагам таварышаў – Фаберкевіч, Крэсьцінскі, Стучка, Вінакураў, Падвойскі і інш”. З імі ён узнавіў часопіс “Вопросы страхования”, дзе пачалі праводзіць усталёўкі ЦК бальшавікоў у адносінах да вайны, удзельнічаў у рэдакцыйнай працы, вёрстцы, пісаў артыкулы і г.д. Вёў агітацыённую працу сярод “польскіх” працоўных.
    Напрыканцы 1915 г. Радзішэўскі разам з А. М. Пешкавым (Горкім) ды іншымі прыняў удзел у выданьні часопіса “Летопись”, афіцыйным рэдактарам якога быў да канца 1916 г. Па замовах ЦК РСДРП(б) напісаў шэраг заклікаў і праклямацый, якія перадаваў праз М. Грачева ды інш. Уваходзіў у польскае работніцкае аб’яднаньне “Прамень”, быў сурэдактарам і сувыдаўцом выданьня СДКПІЛ “Żyсie”, зачыненага ўладамі пасьля другога нумару. У гэты час у публіцыстычных працах Андрэй Радзішэўскі пачаў ужываць псэўданім Р. Арскій (Арский А. Т; Арский А. Ф.).
    Падчас лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Арскі-Радзішэўскі браў удзел у захопе друкарні газэты “Копейка” і стварэньні на яе базе першай рэдакцыі газэты “Известия Петроградского Совета”. Таксама ў тыя часы супрацоўнічаў з выданьнем М. Горкага “Новая жизнь”, газэтамі “Работница”, “Просвещение” і інш., а таксама з газэтай “Правда”, якая пачала выходзіць 5 (18) сакавіка 1917 года, як орган Цэнтральнага і Петраградзкага камітэтаў РСДРП.
    Як пісала газэта “Социалистическая Якутия” за 29 лістапада 1934 г.: “У кастрычніку 1917 года Ў. І. Ленін, І. В. Сталін і ўвесь бальшавіцкі ЦК вядуць пралетарыят Ленінграда на зьвяржэньне буржуазна-дэмакратычнага ўрада Керанскага, у бой за Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю. У гэтыя рашучыя дні А. Ф. быў адным з лепшых і нястомных агітатараў, якія ўзьнімалі і арганізоўвалі сьціжмы рэвалюцыйных працоўных, салдатаў і матросаў на апошні і рашучы бой з буржуазіяй, контррэвалюцыяй”.
    У дні Кастрычніцкага ўзброенага перавароту Ваенна-рэвалюцыйны камітэт паслаў А. Т. Арскага ў Мікалаеўскую кавалерыйскую вучэльню на Лермантаўскім праспэкце у якасьці камісара. Пасьля арганізацыі Народнага камісарыята працы Радзішэўскі ад сакавіка 1918 г. пераходзіць працаваць туды, дзе працуе разам“з тт. Шляпнікавым (наркам), Фёдаравым, Шмітам, Винокуравым, Кадацкім ды інш., прычым практычна замяняў Шляпнікава ў ягонай працы”. Удзельнічае ў нацыяналізацыі прадпрыемстваў. У гэтыя дні Радзішэўскі неаднаразова сустракаецца з У. І. Леніным, “маючы з ім шэраг гутарак”.
    У сакавіку 1918 г. на IV Надзвычайным Усерасійскім зьезьдзе Саветаў было прынятае канчатковае рашэньне пра перанос сталіцы з Петраграда ў Маскву.
    У Маскве ад траўня 1918 г. Арскі-Радзішэўскі працуе ў ВСНГ, дзе загадвае аддзелам разьмеркаваньня мэталю “Продрасметом”, а затым рэдактуе газэту “Экономическая жизнь”.
    Ад лістапада 1919 г. Арскі-Радзішэўскі упаўнаважаным УЦВК па харчаваньні ў Туле, удзельнічаў у якасьці экспэрта ў мірнай канфэрэнцыі ў Рызе, працаваў у Растове-на-Доне ў якасьці прапагандыста і рэдактара газэтаў.
    У чэрвені 1922 г. Радзішэўскі “быў перакінуты” ў Петраград, дзе амаль да ліпеня 1925 г. быў чальцом рэдкалегіі газэты “Петроградская правда”.
    27 студзеня 1924 г. Андрэй Радзішэўскі на Сходзе работнікаў палякаў, прысьвечанага ўшанаваньню памяці Ў. Леніна” прачытаў даклад “Таварыш Ленін – заснавальнік РКП(б)”. Пасьля чаго прысутныя пастанавілі: “У дзень цяжкіх перажываньняў для міжнароднага пралетарыяту, у дзень адданьня зямлі Вялікага Правадыра і Трыбуна працоўнага кляса тав. Леніна, сход працоўных палякаў у Ленінградзе заяўляе: Мы, польскія працоўныя, злучаныя сувязьзю пралітай крыві з братнімі расейскімі працоўнымі супраць царызму і капіталізму, клянёмся датуль не скласьці зброі, пакуль гідра капіталістычнага гвалту і прыгнёту не вызваліць чалавецтва, клянёмся, усе нашы сілы і жыцьцё аддаць на перамогу рэвалюцыі і Польшчы і тым пабудаваць годны помнік тав. Леніну ў выглядзе Польскай Савецкай Рэспублікі...”
    Ад ліпеня 1925 г. Радзішэўскі дырэктар Інстытута эканамічных дасьледаваньняў, а таксама Вышэйшых фінансавых курсаў наркамата фінансаў СССР у Ленінградзе. Выкладае “ў Камуністычным унівэрсытэце, Герцэнаўскім інстытуце і інш”. Праца гэта “насіла выпадковы і дапаможны характар”.
    Як пісаў Арскі-Радзішэўскі: “У пэрыяд 14 партзьезда ЎКП(б) [18-31 сьнежня 1925 г.] я быў вельмі шчыльна злучаны з Ленінградзкай арганізацыяй і ў прыватнасьці з Губкамам, па заданьнях якога я ўвесь час вёў агітацыйную працу. Гэтая акалічнасьць прывяла зусім натуральна да таго, што я пайшоў у першую часіну з Ленінградзкай арганізацыяй па шляху апазыцыі. Мая роля ў апазыцыі была зусім пасіўнай. Я нідзе абсалютна не выступаў з плятформай апазыцыі, ніякіх яе заяў я не падпісваў, у нелегальных арганізацыях удзелу не прымаў. Мая прыналежнасьць да апазыцыі фактычна працягвалася не больш 3-4 месяцаў, а потым я зусім парваў з ёй і аніякіх сувязяў з ёй не падтрымліваў”.
    Ад сакавіка 1927 г. Арскі загадчыкам эканамічнага аддзела ў Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе. Ад сакавіка 1928 г. ён кіруе абласным аддзелам цэнзуры.
    12 сакавіка 1928 г. газэта “Известия” надрукавала афіцыйнае паведамленьне пракурора ВС СССР, апавяшчаючы насельніцтва краіны пра раскрыцьцё ў Шахцінскім раёне Данбаса контррэвалюцыйнай арганізацыі. Пад суду было аддадзена 53 “шкодніка”, якія дзейнічалі з 1920 па 1926 год. Працэс ішоў травень-ліпень 1928 г. Сярод абвінавачваных па гэтай гучнай справе праходзіў П. Пальчынскі, выбітны гарняк, аўтар вялікай колькасьці прац па эканоміцы, вышэйшай школе і г.д. У гады царызму Пальчынскі быў асуджаны на катаргу. У дні лютаўскай рэвалюцыі ён стаў таварышам міністра гандлю і прамысловасьці, генэрал-губэрнатарам Петраграда і, нарэшце, начальнікам абароны Зімовага палаца ў кастрычніку 1917 г. Сядзеў у турме, але быў вызвалены і з 1920 г. - прафэсар Горнага інстытута і кансультант Дзяржпляна. 22 траўня 1929 г. быў расстраляны.
    У 1928 году Дзяржаўная Навуковая Рада зацьвердзіла “тав. Арскага-Радзішэўскага прафэсарам горнай эканомікі Ленінградзкага Горнага інстытута”.
    Як пісаў Арскі: “У пэрыяд 1930-31 гг. я вёў прафэсарскую працу ў Горным інстытуце, прычым па патрабаваньні загадчыка сацыяльна-эканамічнай катэдрай склаў кароткі канспэкт па горнай эканоміцы, у які з-за сьпешнасьці ў працы ўкраўся шэраг памылак. Чальцы калектыву пры ЛДУ паднялі кампанію па гэтым пытаньні. Справа разьбіралася па маім патрабаваньні ў Кантрольнай камісіі Васільлевостраўскага і Кастрычніцкага райкамаў Ленінграду. Справа скончылася тым, што Кастрычніцкая КК вынесла мне вымову за памылкі ў канспэкце і адрыў ад калектыву, у якім, дарэчы, я і не ўваходзіў. Праз паўгода гэтая вымова па хадайніцтве калектыву Дзіпрашахты была зьнятая”. Радзішэўскі у той час жыў у Ленінградзе па вул. Дзяржынскага 7, кв. 4, тэл. 2-03-09.
    І ўсё ж, як пісаў Арскі-Радзішэўскі у сваёй аўтабіяграфіі, 16 чэрвеня 1933 г. “...у чэрвені месяцы гэтага года я добраахвотна зьяжджаю ў Якуцк на кіраўнічую гаспадарчую працу”.
                                                                         Характарыстыка
    Арскі Андрэй Тэафілавіч, чалец УКП(б) з 1905 г., горны інжынэр і прафэсар па горнай эканоміцы.
    Працуе ў Дзіпрашахце штатным кансультантам па эканамічных пытаньнях. Партнагрузкі мае: кіраўнік кружка па Гісторыі Партыі, - робіць даклады на палітычныя тэмы па большасьці кампаній, якія праводзяцца, і наогул выкарыстоўваецца як дасьведчаны прапагандыст.
    У 1926 г. удзельнічаў кароткачасова на працягу 4-х тыдняў у Зіноўеўскай апазыцыі, даўно ўсьвядоміў свае памылкі і своечасова выкрыў няслушныя палажэньні, якія ён падзяляў раней.
    У кружках па Гісторыі Партыі неаднаразова казаў пра свае мінулыя памылкі.
    У наш час ніякіх ваганьняў з боку т. Арского не заўважаецца, ва ўсіх яго выступах і дзеяньнях выразна праводзіцца генэральная лінія партыі. Усе даручэньні, як па службовай, так і па партыйнай лініі ім выконваюцца добрасумленна. Па ягонай ініцыятыве і непасрэдным удзеле выпрацавана партыйная мэтадалёгія ў эканамічнай частцы праектаў.
    Акрамя пералічаных дзеяньняў т. Арский займаецца яшчэ літаратурнай працай, удзельнічае ў складаньні гісторыі заводаў і інш.
    19 VII – 33 г.
    Бюро Калектыву /подпісы/.
    Як пісала газэта “Социалистическая Якутия” за 26 лістапада 1934 г. “У Якуцк тав. Арскі прыяжджае па запрашэньні ўрада, у верасьні 1933 гада. Прызначаны старшынёй Навукова-тэхнічнай рады пры Саўнаркаме ЯАССР, ён хутка арганізоўвае ягоную працу.
    А. Ф. жвава цікавіцца ўсімі новымі праблемамі, усімі пытаньнямі, вырашэньне якіх паскарала індустрыялізацыю Якутыі, яе найхуткае падцягваньне з ліку адсталых ускраін у шэрагі перадавых і культурных абласьцей СССР.
    Пытаньні будаўніцтва водаправода, працы акадэмічных экспэдыцый, зьніжэньне сабекошту будаўніцтва і лепшай пастаноўкі праектаваньня, пабудовы гуты, арганізацыі геоляга-выведкавай службы ды навукова-дасьледчых прац - усё гэта ў кароткі тэрмін праходзіць праз НТР, у большасьці выпадкаў высоўваючыся па ініцыятыве самога Андрэя Феафілавіча.
    Але А. Ф. не толькі прадстаўнік кваліфікаванай навукова-тэхнічнай думкі. Ён яшчэ і стары бальшавік, чалец вялікай партыі Леніна. Таму ў Якуцку ўвесь вольны час ён аддаваў партыйнай працы, грамадзка-палітычнаму і культурнаму жыцьцю. Ягоная кіпучая дзейнасьць у гэтым накірунку не меней бліскучая і яшчэ больш шматгранная. Ён чытае даклады па пытаньнях літаратуры, выступае з палітычнымі дакладамі і ўспамінамі пра рэвалюцыйную працу, увесь час супрацоўнічае ў газэтах і часопісах, нясе нагрузку ў партгрупе, рэдагуе насьценгазэту, кіруе палітгурткамі і кружком па вывучэньні тэхмінімуму. І ўсюды, і заўсёды ён нязьменна выяўляе дзівосную эрудыцыю ў палітычных пытаньнях і вялікія здольнасьці прамоўцы-бальшавіка”.
    І вось абарвалася гэта шматграннае жыцьцё бальшавіка, якое да перадсьмяротнай гадзіны бруіла крыніцай, таварыша і сябра. Вялікая Наша страта велізарная. І пакрыць яе мы - наша Якуцкая партыйная арганізацыя, кожны камуніст у асобнасьці і ўсе працаўнікі Якутыі - можам толькі яшчэ большым напружаньнем сіл на ўсіх участках сацыялістычнага будаўніцтва, працуючы з такім жа запалам, з якім заўсёды працаваў А. Ф. Арскі, і быць гэтак жа, як ён, адданымі справе партыі Леніна і яе правадыру тав. Сталіну.
    Шараборын, Пеўзняк, Акаёмаў, Емяльянаў, Іванаў, Аржакоў, Ягораў, Дземьяшкін, Бубякін, Вахрамееў, Садзілін, Палуэктаў, Ефрэмаў, Конкін, Бантроўскі, Кочнеў, Чыркоў, Шульскі, Лобаў, Мальцер, Літвінаў, Лазін, Гронвер, Фаткулаў, Катляроў, Хаўмашкееў, Савін, Кротаў, Сакалова, Асколкаў”.
    Таксама ў газэце былі надрукаваны наступныя нэкралёгі:
    “Якуцкі Абкам УКП(б) з глыбокім жалем паведамляе пра раптоўную сьмерць найстарэйшага бальшавіка, чальца партыі з 1905 гада, кандыдата ў чальцы Абкама ЎКП(б).
                                                Тав. Арскага Андрэя Феафілавіча,
    і выказвае спачуваньне сям’і нябожчыка.
    АБКАМ УКП(б)”.
    “Рада народных камісараў ЯАССР з глыбокай скрухай паведамляе чальцоў Саўнаркама і працаўнікоў Якутыі пра заўчасную сьмерць чальца СНК ЯАССР - старшыні Навукова-тэхнічнай рады, устойлівага барацьбіта за справу сацыялістычнага будаўніцтва, найстарэйшага бальшавіка
                                                 Тав. Арскага Андрэя Феафілавіча,
    якая настала ў 1 гадзіну 15 хвілін у ноч на 28 лістапада ад кровазьліцьця ў мозг.
    Саўнаркам выказвае сям’і нябожчыка глыбокае спачуваньне.
    САЎНАРКАМ ЯАССР”.
    “Гарадзкі камітэт УКП(б) з глыбокай скрухай паведамляе ўсю партыйную арганізацыю, усіх працаўнікоў гарада і прыгараднага райкама пра сьмерць аднаго з найстарэйшых чальцоў камуністычнай партыі, старога бальшавіка, падпольшчыка (з 1905 гада)
                                            Тав. Арскага-Радзішэўскага Андрэя Феафілавіча,
    якая адбылася ў ноч з 27-га на 28 лістапада.
    Сьмерць вырвала з нашых шэрагаў аднаго з найбуйнейшых працаўнікоў гаспадарчага і культурнага фронту. Тав. Арскі быў узорам камуніста, сьціплым у асабістым жыцьці, усебакова адукаваным і культурным чалавекам, чалавекам, які працаваў на пасту, куды яго высунула партыя.
    Выказваем сваё спачуваньне СНК і жонцы нябожчыка.
    Бюро гаркама ВКП(б)”.
    “Парткам і мясцкам калектыву СНК, Дзяржпляна, УНГУ і Упаўжкамзагста пры СНК з глыбокай скрухай паведамляе пра сьмерць старога чальца партыі кандыдата ў члены ОК УКП(б), старшыні Навукова-тэхнічнай рады пры СНК, актыўнага чальца калектыву
                                               Тав Арскага-Радзішэўскага Андрэя Феафілавіча,
    якая настала ў ноч на 28 лістапада 1934 г. у 1 гадзіну 15 хвіл.. і выказваюць глыбокае спачуваньне ягонай сям’і.
    ПАРТКАМ І МЯСЦКАМ СНК ЯАССР”.
    “Рэдакцыі абласных газэт “СЯ”, “Кым” і “МБ” з жалем паведамляюць усё рабселькараўскае войска пра заўчасную сьмерць актыўнага карэспандэнта, навукоўца, бальшавіка
                                                           А. Ф. АРСКАГА
    і выказваюць сваё глыбокае спачуваньне сям’і нябожчыка.
    Рэдакцыі “СЯ”, “Кым”, “МБ”.
    “Пастанова Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Рады народных камісараў Якуцкай АССР ад 28 лістапада 1934 гада.
    Прэзыдыюм ЦВК і СНК ЯАССР з глыбокім жалем паведамляюць усіх працоўных калгасьнікаў і працаўнікоў Якутыі пра заўчасную сьмерць кандыдата ў чальцы пленума Абкама, старшыні Навукова-тэхнічнай рады пры СНК Арскага-Радзішэўскага Андрэя Феафілавіча.
    Т. Арский быў адным з найстарэйшыых і ўстойлівых чальцоў камуністычнай партыі, адным са старых падпольшчыкаў з 1905 года, які прыйшоў школу царскага падпольля і рэпрэсій, які у пэрыяд савецкай улады займаў шэраг адказных пастоў у партыйных і савецкіх органаў.
                                    “Прэзыдыюм ЦВК і СНК ЯАССР пастанаўляюць:
    1. Усталяваць дзьве стыпэндыі імя т. Арскага, адну ў пэдвну Якуцка - 150 рублёў і адну ў Ленінградзкім горным інстытуце ў 250 р. у месяц.
    2. Сям’і т. Арскага А. Ф. прызначыць штомесячную дапамогу: Ніне Сяргееўне Арскай 250 рублёў.
    3. Пахаваньне прызначыць 29 лістапада ў 4 гадзіны дня ў гарадзкім сквэры, прызначыўшы вынас цела з будынку ЯЦВК.
    4. Для правядзеньня пахаваньня стварыць урадавую камісію ў складзе Лобава (Абкам), Зарукіна (ЯАСПС), Кочнева (ЯЦВК), Краснова (Гаркам), Бутаева (ЯАМБІТ), Шульскага і Іванова (СНК) пад ягоным старшынствам.
    Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага камітэта ЯАССР   ЕМЕЛЬЯНАЎ.
    Намесьнік старшыні Радыя народных камісараў ЯАССР   ІВАНОЎ.
    Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага камітэта ЯАССР   КОЧНЕЎ”.
                                             “Ад камісіі па пахаваньні А. Ф. Арскага
    Урадавая камісія па пахаваньні кандыдата ў чальцы пленума Абкама, старшыні Навукова-тэхнічнай рады пры СНК Арскага-Радзішэўскага Андрэя Феафіловіча паведамляе:
    1. Вынас цела на пахаваньне з будынка ЯЦВК прызначыць у 4 гадзіны дня 29 лістапада.
    2. Калектывы і вайсковыя часткі для правадоў цела т. Арскага зьбіраюцца ў сваіх прадпрыемствах і ўстановах у 4 г. 30 хвілінаў і да 3 гадзінаў 50 хвілінаў падыходзяць у арганізаваным парадку са сьцягамі да будынка ЯЦВК.
    Кіраўніцтва жалобнай працэсіяй ускласьці на ваенкама ЯАССР т. Мальцера.
    3. Допуск усіх працаўнікоў да цела т. Арскага ўсталёўваецца з 5 да 9 г. вечару 28 лістапада і з 9 да 3 г. дня 29 лістапада”.
    Андэя Арскага-Радзішэўскага пахавалі сярод штабістаў анархістага Нестара Карандарышвілі. [У лістападзе 1921 г. ў Якутыі пачаліся буйныя хваляваньні - людзі былі незадаволены палітыкай бальшавікоў. Да вясны 1922 г. савецкая ўлада засталася толькі ў Якуцку, Амге, Вілюйску ды Нюрбе. Іх абаранялі чырвонаармейцы 1-го Паўночнага атрада. У падтрымку ім у студзені 1922 г. выступіў з Іркуцка рушыў 2-й Паўночны атрад пад камандаваньнем анархіста Нестара Каландарышвілі. 6 сакавіка 1922 г. непадалёк ад Якуцка, у Хахсыцкай пратоцы ля Цехцюра, штаб 2-га Паўночнага атрада разам з Нестарам Каландарышвілі ды жанчынамі-душагрэйкамі, патрапіў у засаду. Усяго ў бою загінулі 49 чалавек: 33 - гэта байцы і камандзіры, 12 - возьнікі, астатнія далучыліся да атрада. Улетку 1922 г. парэшткі Нестара Каландарышвілі перавезьлі па рацэ ў цынкавай труне ў Іркуцк, дзе і пахавалі. Палеглых штабістаў, 14 чалавек, як выключна гераічных, пахавалі на тэрыторыі пляцу Дружбы - непадалёк ад Траецкага сабора (цяпер бар “Чараіт”), у гарадзкім сквэры, астатніх, ня вельмі значных і аддадзеных бальшавіцкай справе, у іншым месцы.]
     Ці выплочваліся вызначаныя стыпэндыі імя Арскага - невядома, але наступнае выданьне: Даніэля Дэфо [Робинзон Крузо. Т. І. Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо, моряка из Иорка...  Т. ІІ. Дальнейшие приключения Робинзона Крузо, составляющие вторую и последнюю часть его жизни... Москва-Ленинград. 1935.] выйшла ўжо не з прадмовай Р. Арскага, як у чатырох ранейшых, а з прадмовай Д. Мірскага...
    Прайшоў час і абкам партыі прыняў рашэньне эксгумаваць парэшткі анарха-чырвонаармейскіх штабістаў войска Каландарышвілі ды перапахаваць іх на Вілюйскіх могілках. Гэтае мерапрыемства правялі дзесьці ў 1947 годзе, прымеркаваўшы яго да чарговых угодак Кастрычніцкага перавароту. Разам з імі перахавалі і парэшткі Радзішэўскага-Арскага ды С. Гогалева. Потым пра Мэмарыял загінулым чальцам атрада Нестара Каландарышвілі, хаця ён і ўключаны ў рэестар помнікаў, якія ахоўвае дзяржава, проста забыліся… На вялікім чорным помніку з чырвонай зоркай наверсе калісьці быў наканечнік з алюмінію, але яго адорвалі “шукальнікі каляровых мэталяў” і ён знайшоў апошні прыстанак на плавільнях Паднябеснай...


    Нават «вядомы якуцкі краязнаўца» Пётар Кірылавіч Конкін [пры савецкай уладзе любіў чырвонаармейцаў ды бальшавікоў, пасьля перабудовы - былых улюбёнцаў пачаў паліваць брудам ды захапляцца “белагвардзейцамі”. Не прызнае беларусаў за самастойны народ, адмоўна ставіцца да якутызацыі РС(Я), абагаўляе Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку] ужо ня ведае нічога пра яго... бо зазначыў: “Дарэчы, на магільнай пліце паказаны прозьвішчы С. В. Гогалева і Арскага-Радзішеўскага. Хто гэта такія, невядома. Ва ўсякім разе, дадзеных пра іх у апэратыўнай зводцы няма. Можа быць, яны загінулі ў іншым баі ці ж сьпіс ахвяр апынуўся няпоўным”. /Якутск Вечерний. 23 апреля 2010./

                                                                                                                           І. а. загадчыка
                                                                                                                          Партыйным архівам
                                                                                                                          Якуцкага АК КПСС
                                                                                                                          тав. Мікалаеву С. І.
    На ваш запыт № 77 ад 21 VII - 72 года адказваем, што ў Цэнтральным архіве ЯАССР маюцца дакумэнты, дзе гаворыцца, што тав. Арскі Андрэй Тэафілавіч у 1933-1934 гг. працаваў Намесьнікам старшыні Дзяржпляна ЯАССР, а таксама ў фондзе Дзяржпляна маецца ягоная праца “Естественные богатства Якутии и их использование” ў двух тамах, надрукаваныя на машынцы. Ягонай асабістай справы ў архіве няма.
                                                                                         Ф. 68, воп. 1, сп.1036, арк. 55, 65.
                                                                                                                сп.1610, стар. 136.
                                                                                                                сп.1611, стар. 153.
    Дырэктар ЦГА ЯАССР Д. Шэпелеў /подпіс/
    Творы:
    Кооперация и рабочий класс. 1917. 14 с.
    Примирительные камеры. Петроград. 1917. 31 с.
    Профессиональные союзы. Петроград. 1918. 40 с.
    Пути русской революции. (28 февраля 1917 г. – 28 февраля 1918 г.). Петроград. 1918. 40 с.
    Город и деревня. Тула. 1919. 14 с.
    Донецкий бассейн. Москва. 1919. 48 с.
    За что мы воюем? (Борьба за сырье и хлеб). Тула. 1919. 20 с.
    Заработная плата и тарифная политика. Петроград. 1919. 32 с.
    Коммунистическая программа. В изложении Р. Арского. Тула. 1919. 14 с.
    Производительность труда. Петроград. 1919. 27 с.
    Промышленность и рабочий. Москва. 1919. 28 с.
    Что дала Октябрьская революция? Тула. 1919. 16 с.
    Регулирование промышленности Москва. 1919. 38 с.
    Годовщина коммунистических субботников. Москва. 1920. 16 с.
    Заработная плата и тарифная политика. Иркутск. 1920. 32 с.
    Металл и его значение в Советской России. Петроград. 1920. 20 с.
    Минеральное топливо. Петроград. 1920. 30 с.
    Польша и ее экономические ресурсы. Петроград. 1920. 72 с.
    Состояние транспорта и его ремонт. Екатеринбург.1920. 12.
    Транспорт и продовольствие. Москва. 1920. 16 с.
    Урал. М. 1920. 40 с.
    Кавказ и его значение для Советской России. Петроград. 1921. 52 с.
    Кого выбирать в Советы? Петроград. 1921. 13 с.
    Концессии. Ростов-на-Дону. 1921. 30 с.
    Карл Либкнехт – вождь молодежи. Петроград. 1922. 14 с.
    На борьбу за уголь. Ростов-на-Дону. 1921. 16 с.
    На распутьи. Петроград. 1921. 56 с.
    Парижская коммуна. Ростов-на-Дону. 1921. 30 с.
    1-ое Мая – пролетарский праздник. Ростов-на-Дону. 1921. 31 с.
    Промышленное положение Советской России и перспективы товарообмена. Петроград. 1921. 44 с.
    Налог вместо разверстки. Новочеркасск. 1922.
    Жеромский С.  Сизифов труд. Повесть. Москва-Петроград. 1923. /Прадмова/
    Из истории социально-революционной партии Пролетариат. // Красная летопись. № 8. Петроград. 1923. С. 50-67.
    Крестьянский вопрос в Польше. Москва. 1923. 66 с.
    Рур- могила капитализма. Петроград. 1923. 43 с.
    Европа после войны. Буржуазные политики о последствиях мировой бойни. Ленинград. 1924. 92 с.
    Как построить кооператив в деревне. Ленинград. 1924. 30 с.
    Семь лет на хозяйственном фронте. Ленинград. 1924. 80 с.
    Rewolucja Październikowa i kościoł katolicki. Leningrad. 1924.
    Белый террор в Польше. Ленинград. 1925. 8 с.
    Богатства СССР. Вып. 5. Москва-Ленинград. 1925. /Рэдактар/
    Борьба за власть в Европе. Ленинград. 1925. 32 с.
    Восемь лет на хозяйственном фронте. Ленинград. 1925. 102 с.
    Германия. Ленинград. 1925. 16 с.
    Жеромский С.  Ранняя весна. Роман. Ленинград. 1925. /Прадмова/
    Классы и группы во время Империалистической войны. Ленинград. 1925. 16 с.
    Классы и партии в Германии. Ленинград. 1925. 30 с.
    Коминтерн. Ленинград. 1925. 18 с.
    Мирные конференции. Ленинград. 1925. 16 с.
    От Февраля к Октябрю. Ленинград. 1925. 150 с.
    План работы Семинара. Ленинград. 1925. 13 с.
    Революция 1905 года, ее предпосылки и движущие силы. Ленинград. 1925. 144 с.
    Современная Польша. Москва. 1925. 79 с.
    Что такое кооператив в деревне и кому он нужен? Ленинград. 1925. 38 с.
    Богатства СССР. Вып. 11. Москва-Ленинград. 1926. /Рэдактар/
    Наши достижения за 9 лет. Ленинград. 1926. 175 с.
    Почему все трудящиеся должны принимать участие в перевыборах Советов. Москва-Ленинград. 1926. 18 с.
    Промышленность и деревня. Ленинград. 1926. 84 с.
    Струг А.  Поколение Марка Свиды. Москва-Ленинград. 1926. /Прадмова/
    Что такое МОПР? Москва-Ленинград. 1926. 36 с.
    10 лет борьбы на хозяйственном фронте. Ленінград. 1927. 156 с.
    Гугенгейм Ф.  Viag. Пути концентрации германской государственной промышленности. Москва-Ленинград. 1927. /Рэдактар/
    Как бороться с частным капиталом. Ленинград. 1927. 45 с.
    Dziesięć lat 1917-1927. Udział Polaków w Rewolucji Październikowej w Leningradzie. Moskwa 1928. /Рэдактар/
    Домбровская М.  Люди оттуда. Рассказы. Москва-Ленинград. 1928. /Прадмова/
    Дефо Д.  Робинзон Крузо. Т. І. Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо, моряка из Иорка...  Т. ІІ. Дальнейшие приключения Робинзона Крузо, составляющие вторую и последнюю часть его жизни... Ленинград. 1929. /Прадмова/
    Дефо Д.  Робинзон Крузо. Т. І. Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо, моряка из Иорка...  Т. ІІ. Дальнейшие приключения Робинзона Крузо, составляющие вторую и последнюю часть его жизни... . 2-е изд. Ленинград. 1929. /Прадмова/
    Лекаш Б.  Польша без маски. Ленинград. 1928. /Прадмова/
    Струг А.  Капитан Лозовский. Повесть. Ленинград. 1928. /Прадмова/
    Борис Волгин. Роман. Ленинград. 1929. 304 с.
    Струг А.  Миллион кассира Спеванкевича. Ленинград. 1929. . /Прадмова/
    Взлеты. Роман. Ленинград. 1930. 245 с.
    Металлургия в пятилетке. Москва-Ленинград. 1930. С. 61.
    Топливный вопрос в пятилетке. Москва-Ленинград. 1930. 53 с.
    Ленинская шахта. Роман. Ленинград. 1931. 197 с.
    Сланцы. Добыча и использование. Москва-Ленинград. 1931. 34 с.
    Урал и Кузбасс в борьбе за социализм. Ленинград. 1931. 64 с.
    Дефо Д.  Робинзон Крузо. Т. І. Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо, моряка из Иорка...  Т. ІІ. Дальнейшие приключения Робинзона Крузо, составляющие вторую и последнюю часть его жизни... . 3-е изд. Ленинград. 1931. /Прадмова/
    Дефо Д.  Робинзон Крузо. Т. І. Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо, моряка из Иорка...  Т. ІІ. Дальнейшие приключения Робинзона Крузо, составляющие вторую и последнюю часть его жизни... Ленинград. 1932. /Прадмова/
    Ленинграду собственную топливную базу. О торфе, о сланце, о боровичском  угле, о шунгите, о сапропелях. Москва-Ленинград. 1932. 33 с.

    Урал і Кузбас у змаганьні за соцыялізм. Менск. 1932. 44 с.

     Літаратура:
    НА РС(Я) [Партархив] Ф. З. Воп. 156. Сп. 243 [Асабістая справа адказнработніка Арскага Андрэя Тэафілавіча. 8 сакавіка 1934 - 19 ліпеня 1935]
    Арский Р. // Большая советская энциклопедия. Т. ІІІ. Москва. 1926. С. 461.
    Наука и научные работники СССР. Ч. V. Научные работники Ленинграда с приложением перечня научных учреждений Ленинграда. Ленинград. 1934. С. 302, 356, 360.
    Скончался старый большевик А. Ф. Арский. // Социалистическая Якутия. № 273. Якутск. 29 ноября 1934. С. 2.
    Dokumenty i materiały do historii stosunków polsko-radzieckich. T. IV. Warszawa. 1965.
    Spustek I.  Polacy w Piotrogradzie 1914-1917. Warszawa. 1966.
    Копанев Г.  Арский–Радзишевский. // Герои Октября. Ленинград. 1967. С. 109-111.
    Arski [Radziszewski] Andrzej s. Teofila. // Księga Polaków uczestników rewolucji październikowej. 1917-1920. Biografie. Warszawa. 1967. S. 38.
    Manusiewicz A.  Polacy w Rewolucji Październikowej. Warszawa. 1967. S. 49., 205-208, 334.
    Najdus W.  Polacy w rewolucji 1917 r. Warszawa. 1967.
    Dolidowska K.  Halaba A.  Wydawnictwa polskiej lewicy rewolucyjnej. 1918-1939. Katalog (Druki zwarte). Warszawa. 1968.
    Sierocka K.  Polonia radziecka 1917-1939. Z działalności kulturalnej i leterackiej. Warszawa. 1968.
    Stępień M.  Zagadnienia literackie w publicystyce polonii radzieckiej 1918-1939. Wrocław. 1968.
    Ślisz A.   Praca polska w Rosji w dobie wojny i rewolucji 1915-1919. Warszawa. 1968.
    Kochański A.  „Krystyna Sierocka: Polonia radziecka 1917-1939. Z działalności kulturalnej i literackiej. Warszawa. [1968] Państwowy instytut wydawniczy ss. 289. // Z pola walki. Nr. 1 (49). Warszawa. 1970. S. 249.
    Kochański A.  „Krystyna Dolindowska, Aleksandra Holaba: Wydawnictwa polskiej lewicy rewolucyjnej. 1918-1939. Katalog (Druki zwarte). Warszawa. 1968. Zakład Historii Partii przy KC PZPR. ss. 218 powiel. Katalog zbiorów zakladu Historii Partii przy KC PZPR [T] II. // Z pola walki. Nr. 2 (50). Warszawa. 1970. S. 254.
    Великанова А. Я., Кондратьев Б. П., Почебут Г. А.  На пути ко второму штурму. Большевики Петрограда между двумя революциями (1907 г. – февраль 1917 г.). Ленинград. 1974. С. 232.
    Очерки истории Ленинградской организации КПСС. В трех томах. Т. І. 1883-1917. Ленинград. 1980. С. 277.
    Очерки истории Ленинградской организации КПСС. В трех томах. Т. ІІ. 1918-1945. Ленинград. 1980. С. 65, 118, 520.
    Kochański A.  Radziszewski Andrzej. // Polski słownik biograficzny. T. XXX/1. Z. 124. Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk, Łódź. 1987. S. 112-114.

    Баркоўскі А.  Радзішэўскі Андрэй. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 250-251.
    Барковский А.  «Я добровольно уезжаю в Якутск»... // Эхо столицы. Якутск. 15 января 2004. С. 6.
    Прогулки по старому кладбищу. // Якутск Вечерний. Якутск. 23 апреля 2010.
    Баркоўскі А.  Радзішэўскі (Radziszewski) Андрэй. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 403-404.
    Ермоленко В. А., Черепица В. Н.  400 имен: жизнеописание видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века). Гродно. 2014. С. 396.
    Груня Чараіт,
    Койданава.