суббота, 22 ноября 2014 г.

Зьмітрок Шруба. Міхась Прыходзька. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Міхась Андрэевіч Прыходзька /Приходько/ нарадзіўся у 1928 г. у вёсцы Стрыкалі, якая знаходзіцца ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці Рэспублікі Беларусь, адкуль яго разам з раскулачанымі бацькамі выгналі з родных месцаў на Далёкі Усход РСФСР у Амурскую вобласьць.
    Неўзабаве ён паступае ў Чыцінскі тэхнікум мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, пасьпяхова скончвае яго і ў 19 гадоў прыяжджае ў Якутыю. Спачатку працуе старэйшым мэханікам Барагонскай МТС ва Вусьць-Алданскім раёне ЯАССР.
    Пасьля ён атрымлівае вышэйшую інжынэрную адукацыю ў маскоўскім інстытуце і надоўга робіцца сваім для алёкмінскіх вяскоўцаў: быў дырэктарам Абагінскай МТС, потым яго абралі сакратаром райкама партыі, старшынёй райвыканкаму, ізноў сакратаром райкама. Найбольш поўна арганізатарскія здольнасьці Міхася Андрэевіча Прыходзькі выявіліся, калі ён на працягу семнаццаці гадоў узначальваў рэспубліканскае аб’яднаньне “Дзяржкамсельгастэхніка”. Менавіта ў гэты пэрыяд пад ягоны кіраўніцтвам была праведзена карэнная мадэрнізацыя рамонтнай вытворчасьці на сяле, ізноў адбудаваная ва ўсіх земляробчых раёнах вытворча-тэхнічная база, упершыню пабудаваныя абсталяваныя на сучасным узроўні майстэрні, гаражы, разьвітая сацыяльна-бытавая сфэра сельскай мэханізацыі. За той час, калі аб’яднанне ўзначальваў Прыходзька, асноўныя фонды прадпрыемстваў вырасьлі амаль у восем разоў, рэалізацыя прадукцыі - без малога ў чатыры разы, прадукцыйнасьць працы - удвая.
    Міхась Прыходзька дамогся таго, што Міністэрствам унутраных спраў РС(Я) па Закону РФ от 18 кастрычніка 1991 г. прызнаны асобай, якая зазнала палітычныя рэпрэсіі, з-за тога што у дзяцінстве перанёс усе нягоды раскулачваньня, 21 кастрычніка 1996 г. быў рэабілітаваны.
    Прыходзька быў дэпутатам Вярхоўнага Савета ЯАССР VIII, IX, Х скліканьня, неаднаразова выбіраўся чальцом Якуцкага АК КПСС, пэрсанальны пэнсіянэр Саюзнага (СССР) значэньня. Ганаровы грамадзянін Алёкмінскага ўлуса РС(Я).
    Літаратура:
    Семенов Я., Упхолов П., Шадринов Н.  Щедрая нива Михаила Приходько. // Якутия. Якутск. 25 сентября 1998. С. 2.
    Приходько Михаил Андреевич. // Трудовая слава Якутии. Почетные граждане республики Саха (Якутия), городов и улусов. Том первый. Якутск. 2003. С. 308.
    Приходько Михаил Андреевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002. С. 177.
    Шруб З., Мядзведская К.  Прыходзька Міхаіл Андрэевіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 395.
    Зьмітрок Шруба,
    Койданава.