воскресенье, 2 ноября 2014 г.

Алтана Зыранка. Прадпрыймальнік Марцуль. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Зьміцер Іванавіч Марцуль, нар. 23 красавіка 1967 г. (пражывае: Москва, Набережная М. вул. д. 22.) як кажа інтэрнэт – “этнічны беларус”, блізкі канфідэнт былога першага намесьніка Старшыні Ўрада Рэспублікі Саха (Якутыя) “ключавой фігуры” Ўрада РС(Я)” Васіля Грабцэвіча, быў (ёсьць) генэральным дырэктарам ЗАТ “Нордшахбуд” (121099 Масква, Цэнтральны АТ, Арбат р-н 54, Пер. Прамы, д. 12, буд. 1: Вытворчасьць агульнабудаўнічых прац па будаўніцтве збудаваньняў для горназдабыўной і апрацоўчай прамысловасьці), якое ў 2006 г. “па бесцані” выкупіла ААТ “Зырянский вугальны разрэз” у РС(Я) РФ. Вугаль з гэтага радовішча, па афіцыйнай заяве тагачаснага прэзыдэнта РС(Я) В. Штырова ад 20 сакавіка 2007 гады, павінна было выкупляцца ГУП “Жыллёва-камунальная гаспадарка Рэспублікі Саха (Якутыя)”, якую курыруе В. Грабцэвіч, каб быў гарантаваны попыт.
    Марцуль таксама зьяўляецца выканаўчым дырэктарам ЗАТ “Якуцкія вуглі - новыя тэхналёгіі” (створаная сумесна з “АЛРОСА” ды “Колмар праектам”).
    Заснаванае «Колмар праектам» сумесна з «АЛРОСА» ААТ “Саха вугаль” ў траўні 2008 г. зрабілася ўладальнікам Мала-Эльгінскага вугальнага радовішча.
    Холдынг “Колмар” (у яго ўваходзіць і ТАА “Колмар”) таксама ўдзельнічае ў распрацоўцы Чульмаканского вугальнага радовішча, у будаўніцтве вугальнага комплексу “Інаглінскі” і шахты “Дзянісаўская”. ТАА “Колмар” валодае кантрольнымі пакетамі ў прадпрыемствах вугальнай прамысловасьці: ТАА СП “Эрэл”, ЗАТ “Якуцкія вуглі - новыя тэхналёгіі”, ААТ “Нерюнгрывугаль”.
    Алтана Зыранка,
    Койданава.