суббота, 15 ноября 2014 г.

Каін Райсройс. Магілёвец Эвель. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                                    МАГІЛЁВЕЦ  ЭВЭЛЬ
    Эвэль [Эвель] Рыгоравіч Рабсман [Робсман] мешчанін Магілёўскай губэрні.
    У 1885 годзе, ў 23 гады, быў арыштаваны Яраслаўскім жандарскім упраўленьнем і ў чэрвені 1887 г. высланы на 4 гады адміністрацыйна пад галосны нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір..
    Быў прызначаны ў акруговае м. Верхаянск Якуцкай вобласьці, але з-за вывіху нагі, які ўскладніўся па якойсьці прычыне, ён быў пакінуты ў Батурускім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    У ссылку добраахвотна прыехала ягоная нявеста В. Крычаўская, з якой ён пабраўся шлюбам 24 кастрычніка 1889 г.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 212.
    Каін Райсройс,
    Койданава.