вторник, 4 ноября 2014 г.

Марта Беластоцкая. Чырвонаармеец Пятроўскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                            ЧЫРВОНААРМЕЕЦ  ПЁТАР  ПЯТРОЎСКІ
    Пётар Ільліч Пятроўскі - нарадзіўся ў 1899 г. у м. Беласток Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Да 1914 г. пражываў у Віленскай губэрні, дапамагаючы ў працы бацьку, які меў сьлюсарную майстэрню. Падчас І Усясьветнай вайны разам з бацькамі перасяліўся ў м. Тара Вомскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзе працаваў у прыватных сьлюсарных майстэрнях.
    У 1916 г. зьехаў у Петраград, дзе паступіў у чыгуначнае дэпо. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. вярнуўся ў Тару.
    У пэрыяд Савецкай улады ў 1918 г. служыў у міліцыі. У 1919 г. быў мабілізаваны ўрадам Калчака але праз некалькі месяцаў перабег у Чырвоную армію. У 1920 г. служыў у Марыінску ў каравульнай роце, затым у Новамікалаеўску ў конным запасе. У 1921 г. быў пераведзены ў Томск у 3-і лёгкі артылерыйскі, дывізіён. У тым жа годзе ўдзельнічаў у ліквідацыі “хэўрыЧанчыкава ў Краснаярскім павеце.
    14 чэрвеня 1922 г. прыбыў у Якуцк у складзе 226 Петраградзкага палка. Удзельнік барацьбы з “бандытызмам і пепяляеўшчынай”. У траўні 1923 г. дэмабілізаваўся, служыў у крымінальным вышуку ў Якуцку, затым на Алданскіх капальнях ЯАССР. У 1925 г., знаходзячыся ў Якуцку, паступіў добраахвотнікам у Чырвоны атрад па барацьбе з бандай Арцемьева, быў паліткамам атрада. Чалец РКП(б).
    Забіты ўвесну 1925 г. з “бандыцкай” засады ў 2-м Балагурскім насьлезе 1-га Амгінскага ўлуса.
    Літаратура:
    Петровский Петр Ильич. // За власть Советов в Якутии. Биографический сборник о борцах, погибших в 1918-1925 годах. Изд. 2-е. Якутск. 1958. С. 165.
    Марта Беластоцкая,
    Койданава.