среда, 12 ноября 2014 г.

Дзіна Дзьвіноса. Ашмянскі Рабіновіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                   РЭВАЛЮЦЫЯНІСТЫ  РАБІНОВІЧ
    Самул [Самуил] Пінхусавіч Рабіновіч нар. у 1868 г., з мяшчанаў м. Ашмяны Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    28 ліпеня 1888 г. арыштаваны пасьля вяртаньня з Цюрыху. Куды езьдзіў з мэтай “падтрыманьня рэвалюцыйных сувязяў і ажыўленьня рэвалюцыйных груп у Паўночна-Заходнім краі.
    11 верасьня 1889 г. высланы ў ссылку на 10 гадоў. 26 сакавіка 1891 г. прыбыў ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці. У кастрычніку 1894 г. пераведзены ва Вусьць-Янскі ўлус Верхаянскай акругі. Адкуль з-за пагаршэньня стану здароўя 1 красавіка 1897 г. вернуты ў Верхаянск ды 4 сьнежня 1897 г. пераведзены ў Верхаленск Іркуцкай губэрні.
    Па заканчэньні тэрміну ссылкі 11 верасьня 1901 г. выехаў у Менск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 129-130.
    Дзіна Дзьвіноса,
    Койданава.