понедельник, 10 ноября 2014 г.

Маіса Сунтар. Расстраляны Самул. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Самуіл [Самуил] Майсеевіч [Моисеевич] Стрыжэўскі [Стрижевский] – нар. у мяст. Букі Уманьскага вуезда Кіеўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і. Але памылкова напісана Менскай губэрні [Стрижевский Самуил Моисеевич. // За власть советов в Якутии. Биографический сборник о борцах погибших в 1918-1925т годах. 2-е изд.  Якутск. 1928. С. 197.].
    Працаваў слюсарам. Ад 1903 г. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху на поўдні Расеіскай імпэрыі, спачатку ў партыі с.-р., а затым (з 1905 г.) у групе анархістаў-камуністаў. У 1910 г. быў асуджаны на 5 гадоў катаржных працаў, якія адбыў у Нерчынску.
    У 1914 г., па заканчэньні тэрміну катаргі, сасланы на селішча ў Якуцкую вобласьць. Ссылку адбываў у Мальжэгарскім насьлезе Мархінскага ўлусу Вілюйскай акругі. Быў перакананым прыхільнікам Савецкай улады, пасьля яе падзеньня ў Якутыі ў 1918 г., хаваў у сябе актыўных савецкіх дзеячаў тт. Яжова і А. Фёдарава, за што падвяргаўся перасьледам з боку белых.
    Пасьля зьвяржэньня калчакоўшчыны, у першыя, найболей цяжкія гады “савецкага будаўніцтва”, вёў сярод насельніцтва Мальжэгарскага насьлега агітацыйна-тлумачальную працу, выступаючы на мітынгах і грамадзкіх сходках. Ад чэрвеня 1921 г. чалец нюрбінскай ячэйкі спачуваючых РКП(б). Ад восені 1921 г. працаваў заггасам насьлежнай школы і адначасова сакратаром Кукакінскага насьлегкаму.
    Яго перавод у чальцы партыі не быў аформлены з-за распачатага антысавецкага паўстаньня. “15 красавіка 1922 г., хаваючыся ад бандытаў, жыў у лесе, у адмыслова ўладкаваным падзямельлі, маючы пры сабе вінтоўку, падтрымліваючы сувязь з жонкай, якая дастаўляла яму прадукты. Бандыты, прыбыўшы да яго сям’і, падверглі яго жонку жорсткім зьбіваньням, дамагаючыся ўказаньня месцазнаходжаньня мужа. Быў дапытаны таксама падлетак, што жыў у яго сям’і падлетак, які, не вытрымаўшы катаваньняў ды пагрозы расстрэлу, адкрыў месцазнаходжаньне т. Стрыжэўскага ды ўмоўную сыгналізацыю, па якой ён, сустракаючы сваю жонку, выходзіў з патаемнай зямлянкі. Скарыстаўшыся, гэтай сыгналізацыяй, бандыты захапілі С. Стрыжэўскага, зьвязалі і, калі прывялі ў хату, то па-зьверску зьбілі прыкладамі, патрабуючы даць зьвесткі пра чырвоных. На допыце ён трымаўся з рэдкім самавалоданьнем і мужна заявіў, што бандытам, ворагам і спусташальнікам народа, ён не дасьць ніякія сьведчаньняў, што ім не перамагчы Савецкую ўладу, што яны будуць разгромлены. Пасьля новых зьбіваньняў і катаваньняў ён быў расстраляны ў Андайбыцкім насьлезе Нюрбінскага ўлуса.
    Літаратура:
    Стрижевский Самуил Моисеевич. // За власть советов в Якутии. Биографический сборник о борцах погибших в 1918-1925т годах. 2-е изд.  Якутск. 1928. С. 197.
    Маіса Сунтар,
    Койданава.