суббота, 1 ноября 2014 г.

Ганна Залаг. Чырвоны камандзір Апалінар Рыдзінскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Апалінар Станіслававіч Рыдзінскі нарадзіўся 7 ліпеня 1880 г. ў губэрнскім горадзе Варшава Расейскай імпэрыі ў сям’і каваля.
    Пасьля заканчэньня 2-х кляснай гарадзкой вучэльні пачаў працаваць вучням ліцейшчыка машынабудаўнічага завода “Рудзій”. У 1897-1899 гг. фармоўшчык-мэталіст у Варшаве. У 1899 г. браў удзел у штрайку мэталістаў. 1 траўня 1899 г. удзельнічаў у маніфэстацыі ў Варшаве.
    У 1899-1901 гг. працуе ў Лодзі сярод падпольшчыкаў фірмы “Ота Гольдэмар”.
    У 1901 г. пакліканы ў расейскае войска. Прымае удзел ў рэвалюцыйных падзеях 1905 г. ды паўстаньні чарнаморскіх маракоў, якія высунулі яго чальцом Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ў Севастопалі.
    Пасьля заканчэньня вайсковай службы ў 1906-1909 гг. працоўны ў Лодзі ды Чанстахове, з 1910 г. чалец СДКПіЛ у Лодзі, выкарыстоўваў псэўданім “Ачакаў”. З-за перасьледу паліцыі часта мяняе месты пражываньня: Лодзь, Чанстахова, Варшава, Ваўкавыск і г. д. У 1907 г. хаваўся ад царскай паліцыяй ў Невелі Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1909 г. знаходзіўся ў кароткатэрміновым зьняволеньні.
    У 1914 г. ізноў пакліканы ў расейскае войска, служыў старшым санітарам 7-га Брэст-Літоўскага шпіталя /загадчык гаспадарчай часткай/, які неўзабаве быў пераведзены ў Забайкальскую вобласьць на Стрэценскую станцыю.
    Пасьля лютага 1917 г. адзін з арганізатараў, затым да красавіка 1917 г. чалец Камітэта РСДРП у Стрэценске, адначасова адзін з арганізатараў і чалец Армейскага Камітэта, чалец мясцовага Камітэта Грамадзкай Бясьпекі, затым атаман Стрэценскай станіцы. Удзельнік зьезду Саветаў у Чыце Забайкальскай вобласьці, затым 7/20 - 10/23 красавіка 1917 г. І зьезду Саветаў Усходняй Сыбіры ў Іркуцку. Абраны чальцом Абласнога Бюро дэлегатаў Саветаў Усходняй Сыбіры; адначасова начальнік войскаў аховы Забайкальскай чыгункі.
    Ад верасьня 1917 г. чалец РСДРП(б). У той час ў Іркуцку знаходзіўся польскі атрад які па дамове з Расейскім урадам рухаўся ва Ўладзівасток, каб морам вярнуцца на Радзіму. Дзеля перавыхоўваньня яго ў бальшавіцкім рэвалюцыйным духу ў атрад накіроўваюць Рыдзінскага. Неўзабаве, пасьля нядоўгае працы, з яго была створаная рознанацыянальная “Польская добраахвотная чырвонаармейскай рота”, дзе ён зрабіўся камісарам па палітычным справам, а потым і камандзірам. У сьнежні 1917 г. бярэ удзел у бойках пры абароне Савецкай улады ў Іркуцку. Адзін з арганізатараў Камітэта СДКПіЛ Іркуцка ў студзені 1918 г. і яго чалец; старшыня Зьвязу Ваенных Палякаў у Іркуцку.

    Неўзабаве атрад Рыдзінскага быў адпраўлены ў Якуцк, дзеля усталяваньня там Савецкай улады. Інтэратрад Рыдзінскага, 327 штыхоў, наступ на Якуцк пачаў ад Табагі. 25 чэрвеня 1918 г. ён бязьлітасна падавіў супраціў Якуцкай інваліднай каманды і захапіў Якуцк. Штаб атрада разьмясьціўся ў двухпавярховым доме фатографа Праневіча ў Залаге. (Затым гэты будынак быў перададзены на балянс патрэбтаварыства “Холбас”, якое скарыстоўвала яго пад офіс да сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст., калі яго разабралі і пабудавалі адміністрацыйны будынак). Рыдзінскі наклаў “кантрыбуцыю на маёмасьць насельніцтва г. Якуцка” ды наводзіў парадак расстрэламі за невыкананьне прыказаў, якія ён выдаў.

    Але неўзабаве яму прыйшлося ўцякаць ад “белых” атрадаў. Пасьля частковага разьбіцьця пад Кірэнскам Іркуцкай губэрні ягонага “партызанскага” атрада “контррэвалюцыйным” атрадам адступіў з часткай байцоў ў накірунку Бадайбо Іркуцкай губэрні. Пасьля поўнага разгрому атрада каля Бадайбо хаваўся ў тайзе. Арыштаваны 7 жніўня 1918 г. ў Бадайбо і зьняволены ў турму белымі ў Іркуцку да сьнежня 1919 г.
    Пасьля вызваленьня ізноў у Чырвоным Войску чалец Іркуцкага губэрнскага Камітэта Забесьпячэньня (харчу), намесьнік старшыні Зьвязу Спажыўцоў “Працаўнік” у Іркуцку.
    У 1920 г. у Маскве. Накіраваны ЦК РКП(б) на працу ў Рэспубліку Немцаў Паволжа, дзе ў 1920-1921 гг. чалец Прэзыдыюма Губэрнскага Выканаўчага Камітэта Рады Дэпутатаў, Старшыня губэрнскай Рады Народнай Гаспадаркі Каапэрацыі. Удзельнік VIII (1920) Усерасійскага Зьезду Саветаў і IV (1921) Зьезду Вярхоўнай Рады Народнай гаспадаркі. Службовец савецкага гандлёвага Прадстаўніцтва ў Польшчы ў 1921-1925 гг. намесьнік кіраўніка аддзела дзяржаўнай імпартна-экспартнай гандлёвай палаты ў Маскве (ад VII да XII 1925). Інспэктар у Аб’яднаньні Гумовай прамысловасьці ў Маскве ў 1925-1931 гг. Дырэктар Расейска-Нямецкага Грамадзтва гумовага Гандлю ў Бэрліне ў 1931-1933 гг. Працаўнік Савецкага гандлю ў Маскве з 1933 г.
    У 1937-1954 гг. быў рэпрэсаваны. З 1956 г. пэнсіянэр.
    Памёр 27 красавіка 1960 г. на станцыі Салтыкоўка пад Масквой.
    У Якуцку ягоным імем у 1958 г. названая новая вуліца, а у с. Табага змайстраваны абэліск, на якім занатавана: “Тут 30 чэрвеня 1918 года спыніліся тры параплавы, якія даставілі ў Якуцію Зводны атрад чырвонай Арміі пад камандаваньнем А. С. Рыдзінскага”.





    Літаратура:
    Аполинарий Станиславович Рыдзинский. Некролог. // Социалистическая Якутия. Якутск. 30 апреля1960.
    Księga Polaków uczestników rewolucji październikowej 1917-1920. Biografie. Warszawa. 1967. S. 739.
    Грязнухин Э.  Красный командир. // Социалистическая Якутия. Якутск. 6 июля 1980. С. 2.
    Тарасов И.  Хотугу кыраай кыһыл командира. // Кыым. Якутскай. 6 июля 1980.
    Кан Г.  Жива светлая память. // Молодежь Якутии. Якутск. 10 июля 1980.
    Филиппов П.  Умнуллубыт көрсупуулэр. // Хотугу сулус. № 7. Якутскай. 1980. С. 103-106.
    Сизых С.  Интернационалист Рыдзинский. // Молодежь Якутии. Якутск. 30 июня 1988.
    Сизых С.  Красный командир. // Социалистическая Якутия. Якутск. 10 июня 1990.
    Ефимова В. К.  Поляки в противостоянии общественно-политических сил в Якутии. 1918 год. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 34-36.
    Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 45-46./
    Антонов Е. П.  Штурм  г. Якутска (1918 год). // Якутский архив. Якутск. № 2. 2004. С. 101-103.
    Ганна Залаг,
    Койданава.