понедельник, 24 ноября 2014 г.

Ірмос Антыбіётык. Лекар Біенка. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                                ЛЕКАР  БІЕНКА
    Фелікс Іванавіч Біенка [Биенко] – нар. у 1817 г. У 1838 г. скончыў Віленскую Медыка-Хірургічную Акадэмію са званьнем лекара.
    Быў прыняты на ваенную службу і паступіў ардынатарам у Дынабургскі ваенны шпіталь, у 1839 г. перайшоў у Якуцкі пяхотны полк, які якуцкім быў толькі па назьве, з 1841 г. служыў у Чарнаморскім 8-м лінейным батальёне. У 1845 г. быў камандзіраваны ў Харкаўскі унівэрсытэт для ўдасканаленьня, затым служыў у Азоўскім пяхотным палку; з 1854 г. - старэйшы лекар Гурыйскага атрада. Надворны дараднік.
    Апублікаваў некалькі артыкулаў у “Военно-Медицинском Журнале”.
    Памёр у 1857 г.
    Ірмос Антыбіётык,
    Койданава.