суббота, 1 ноября 2014 г.

Яна Поўнач. Партыец Чапковіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                           ПАРТЫЕЦ  ЧАПКОВІЧ
    Сяргей Аляксандравіч Чапковіч - нар. у 1905 г. у м. Драгічын Кобрынскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, беларус, добра валодае беларускай мовай.
                                                                “Аўтабіяграфія
                                                   Чальца ВКП(б) п/б № 1261263
                                                 Чапковіча Сяргея Аляксандравіча
    Нарадзіўся я ў 1905 г. у м. Драгічын Зах. Беларусі. Бацькі былі сяляне-беднякі, мелі тры дзесяціны сенажаці, да 1915 г. мелі 2 дзес. землі. Ад 1915 году перасяліліся ў Бабруйск, дзе працавалі па найму на розных працах. Бацька спачатку працаваў кладаўшчыком, а потым вартаўніком у шпіталі. У 1916 г. бацька памёр, а маці працавала прачкай, а потым краўчыхай у белашвейнай майстэрні, ад 1913 г. вартаўніком, працавала да 1924 году, вызвалена ад працы па старасьці. У цяперашні час маці пэнсіянэрка, пражывае ў м. Бабруйску БССР.
    Я да 1918 г. быў на ўтрыманьні бацькоў і вучыўся ў школе. Мая працоўная дзейнасьць пачынаецца з вясны 1918 г. Знаходзячыся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, увесну 1918 г. я пайшоў паслужыць парабкам да кулака Восіпа Кутоўскага ў в. Радуша Стэпскай воласьці, цяпер 2 гады Жлобінскага раёна БССР, затым перайшоў да Хведара Цяльпука ў той жа вёсцы. Парабкам працаваў да восені 1923 года, потым сышоў у горад Бабруйск. Узімку вучыўся ў школе, а ўлетку працаваў на сэзонных будаўнічых працах у райінжынэрстве № 3. У чэрвені 1924 г. паступіў працоўным на лесазавод № 6, а затым мяне перавялі на лесазавод № 7, дзе працаваў да восені 1927 г. чорнарабочым, а потым памагатым станкавога, а ў 1927 бракёрам на заводзе, у 1925 г. уступіў у камсамол, у канцы таго ж года быў прыняты ў кандыдаты партыі, а ў жніўні 1926 г. пераведзены ў чальцы УКП(б). Актыўна ўдзельнічаў у камсамольскай працы. Быў сакратаром камсамольскага калектыву, і партыйнага жыцьця. У 1926 г. на Акр. Канфэрэнцыі быў абраны ў склад пленума бюро Бабруйскага акругкама камсамола.
    У кастрычніку 1927 г. па рашэньні бюро ОК партыі быў рэкамэндаваны сакратаром Краснаслабодзкага райкама камсамола. Ад траўня 1929 г. мяне высунулі старшынёй Бабруйскага Акрбюро юных піянэраў. Працаваў там да траўня 1929 г., быў абраны ў склад бюро райкама партыі і прэзыдыюму Райвыканкама.
    Пасьля чарговай акрканфэрэнцыі ЛКСМБ у 1929 г., на якой я быў абраны ў склад пленума АК, а на пленуме ў склад Бюро АК, быў узяты ў працоўны апарат Акругкама ў якасьці прад. Бюро ЮП, а па выкананьні лягернага пэрыяду, перададзены ў заг. АПА кругкама. На гэтай працы быў да верасьня 1930 года, г. зн па дзень ліквідацыі акруг. Затым быў мабілізаваны на партпрацу ў сельскі раён. Ад кастрычніка 1930 г. па чэрвень 1932 г. працаваў заваргам Клічаўскага райкама партыі. Быў абраны ў склад бюро райкама і прэзыдыюма райвыканкама. Быў чальцом рэдкалегіі раённай друкаванай шматтыражкі. У чэрвені 1932 года быў камандзіраваны на падрыхтоўчыя курсы пры Маскоўскім камінстытуце журналістыкі імя “Праўды”. У верасьні быў залічаны студэнтам на асноўнае аддзяленьне. У інстытуце журналістыкі вучыўся да 1935 году. У інстытуце працаваў на працягу 2-х гадоў старшынёй прафкама. У КІЖ быў чальцом бюро парткалектыву. У лютым 1933 году мела месцы вымова ад парткалектыву за адмову ад працы ў Палітаддзеле МТС, куды мяне з групай таварышаў накіраваў на сталую працу МК камсамола. Вымова зьнятая Саколнічэскім райкамам партыі м. Масквы.
    У верасьні 1935 г. пуцёўкай ЦК УКП(б) быў накіраваны ў ГУПМШ для працы рэдактарам мурманскай газэты “Звезда Заполярья” Там прапрацаваў да верасьня 1937 года, г.зн. да моманту пераводу рэдактарам газ. Якуцкага Палітаддзела Паўночмаршляху “Полярный большевик”.
    Працуючы ў Якуцку ад 10 студзеня па 20 красавіка 1938 г. выконваў абавязкі нач. Якуцкага Палітаддзела. Атрымаў вымова без унясеньня ў асабістую справу ад парткалектыва АК за зацьвярджэньне выпраўленай характарыстыкі раб. ЯТУ Іванову. Пасьля гэтага я прасіў вызваліць мяне ад партпрацы, на што атрымаў згоду нач. Палітуправы. Ад верасьня 1938 года працую старшым інспэктарам упраўленьня Ўпаўнаважанага ГУПМШ па ЯАССР, а з чэрвеня 1939 г. нам. упаўнаважанага.
    У Чырвоным Войску не служыў, вызвалены з-за пералому на заводзе фалангі указальнага пальца левай рукі. Ваенную падрыхтоўку атрымаў на лягзборах і ў інстытуце.
    Пад судом і сьледзтвам не быў, таксама і мае сваякі. За мяжой родных і знаёмых не маю. Ваганьняў не меў, жыву поўным грамадзка-палітычным жыцьцём, зьяўляюся чальцом прэзыдыюма Абкама Зьвязу працаўнікоў Паўночмаршляху.
    26 Х 39 /подпіс/ Чапкович.
    У апазыцыях і групоўках не быў, гэтак жа не заўважаны ў гэтым мае сваякі. Дарэчы сказаць па словах маці, якая жыве ў м. Бабруйску БССР, у яе ёсьць некаторыя сваякі ў Польшчы, тыя што не зьехалі бежанцамі ў 1914 г., займаюцца сялянствам. Мне пра іх нічога не вядома, бо ніякай сувязі з імі няма ў маці, а ў мяне тым больш.
    Па выбарах 1937 г. я абраны парторгам ЯТУбуду. Кірую парткружком па вывучэньні УКП(б) па першынстве.
    Жанаты, хатні адрас: вул. Курашова № 12, тэл. 5-46.
                                                                      Характарыстыка
                                       На чальца УКП(б) Чапковіча Сяргея Аляксандравіча.
    Тав. Чапковіч Сяргей Аляксандравіч лектар-прапагандыст Якуцкага Палітаддзела з траўня 1940 году.
    У якуцкім палітаддзеле працуе ад верасьня 1932 году па верасень 1938 году ў якасьці рэдактара газэты “Полярный большевик”, затым у апараце Ўпаўнаважанага ў якасьці старэйшага інспэктара і нам. Упаўнаважанага па травень 1940 г., адкуль быў пераведзены ў палітаддзел. Працуючы ў апараце Ўпаўнаважанага тав. Чапковіч паказаў сябе як добрасумленны ініцыятыўны працаўнік. Адначасова працаваў сакратаром першаснай партарганізацыі апарата Ўпаўнаважанага, паказаўшы сябе як паўнавартаснага сьпелага палітпрацаўніка. Да даручанай працы ставіцца добрасумленна.
    У пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньні навігацыі 1940 г. прарабіў вялікую працу па арганізацыі і наладжваньні партыйна-палітычнай працы ў калектывах і на судах. Ініцыятыўны. Дысцыплінаваны і акуратны. Карыстаецца аўтарытэтам сярод камуністаў і беспартыйных. У чэрвені месяца 1941 года Палітуправай зацьверджаны рэдактарам газэты “Полярный большевик”. З работай рэдактара газэты спраўляецца Над падвышэньнем свайго ідэйна-палітычнага узроўню працуе.
    Нач. Якуцкага Палітаддзела Паўночмаршляху.
    22 ХІІ 41 г. /подпіс/ Рыбачэнка.

                                                                      Характарыстыка
    Чапковіч Сяргей Аляксандравіч працуе Ч. ааб. нам Упаўнаважанага ГУСМП па ЯАССР. Чалец УКП(б) ад 1926 г. Мае вымову за злачынства палітычнай пільнасьці.
    Палітычна разьвіты, адданы справе партыі працаўнік. Хутка на працы расьце. Умее арганізоўваць людзей, выхоўвае іх, крытычны, ініцыятыўны, адважны, але недастаткова настойлівы. Здольны вучыцца ў масы. Як чалец партыі дысцыплінаваны.
    Начальнік Якуцкага палітаддзела ГУСМП /подпіс/ Рыбачэнка
    Упаўнаважаны ГПМШ па ЯАССР /подпіс/ Сідорын/

                                                                    Характарыстыка
                                             на парторга Янскага рачнога параплаўства
                                                    Чапковіча Сяргея Аляксандравіча.
    Чапковіч Сяргей Аляксандравіч чалец УКП(б) партбілет № 1261263, у 1935 году скончыў Камуністычны Інстытут Журналістыкі імя “Праўды” пры ЦВК СССР.
    Мае досьвед партыйнай і адміністрацыйнай працы, з працай парторга спраўляецца.
    У Янскім рачным параплаўстве працуе ад 1943 году.
    Хваравіта ўспрымае крытыку, пакутуе залішняй самаўпэўненасьцю, не тактоўны. З меркаваньнем райкама УКП(б) не лічыцца.
    Сакратар Якуцкага абкама УКП(б) па кадрах
    3 IV 1944 г. № 22-п. /подпіс/ Амосаў.
   Рашэньнем ЦК УКП(б) ад 6 IV 1944 г. зацьверджаны начальнікам палітаддзела Янскага рачнога параплаўства Галоўпаўночмаршляху.
    Літаратура:
    НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 4. Оп. 177. Д. 6207. Л. 8-9, 12-13, 16.
    Баркоўскі А.  Чапковіч Сяргей. // Хто есць Хто. Мінск. 2000. С. 297.
    Яна Поўнач,
    Койданава.