четверг, 13 ноября 2014 г.

Смаліна Пінская. Столінскі Іцка. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Іцка /Ицко/ Ёселевіч /Иоселевич/ Манашчук /Монащук/ - нарадзіўся ў 1849 годзе ў м. Столін Пінскага павета Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям'і.
    Пасьля паўтарагадовага турэмнага зьняволеньня быў высланы ва Ўсходнюю Сыбір, у Якуцкую вобласьць.
    18 сьнежня 1892 г. дастаўлены ў абласное места Якуцк і па распараджэньні Якуцкага губэрнатара 8 студзеня 1893 г. адпраўлены ў акруговае м. Верхаянск Якуцкай вобласьці, дзе павінен быў быць уселены ў 2-гі Юсальскі насьлег ў п. Арылах, але быў пакінуты на жыхарства ў м. Верхаянску.
    Калі 6 лістапада 1894 г. Верхаянскае акруговае ўпраўленьне атрымала вестку аб скананьні Аляксандара ІІІ, то ён падпісаў прысягу на вернападдадзенства Мікалаю ІІ і вялікаму князю Георгію Аляксандравічу.
    Памёр 15 сьнежня 1895 года ў Верхаянску.
    Крыніцы:
    Казарян П. Л. Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 131.
    Смаліна Пінская,
    Койданава.