понедельник, 10 ноября 2014 г.

Піна Піхай. Бугальтар Сіманаў. Койданава. "Кальвіна". 2012.



    Ільля Ізраілевіч Сіманаў [Сімонов] нар. 6 жніўня 1884 г. у м. Чавусы Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і габрэйскага мешчаніна.
    Атрымаў хатнюю адукацыю, працаваў наборшчыкам, набыў калецтва - правая рука ад перадплечча была адарваная.
    Зьехаў у м. Верхневудзінск [на той час самы беларускі горад Усходняй Сыбіры] Забайкальскай вобласьці, дзе працаваў бугальтарам. Быў арыштаваны у сакавіку 1907 г. за рэвалюцыйную дзейнасьць. Часовым ваенным судом у г. Верхневудзінску 28 лютага 1908 г. прысуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану ды катаржным працам тэрмінам на 8 гадоў. Ад 24 верасьня 1908 г. тэрмін адбываў у Зерантуйскай турме Нерчынскай катаргі, адкуль актам Асобай нарады ад 14 лістапада 1908 г. быў прылічаны ў разрад “багадзельшчыкаў” [палягчэньне хворым ды інвалідам паводле камісіі чальца Дзяржаўнай Думы Багадзелава] і пераведзены ў Аляксандраўскую турму, куды прыбыў 3 сьнежня 1909 г. дзеля далейшай адпраўкі на паселішча ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў м. Якуцк 30 траўня 1910 г. і разьмеркаваны ў пасяленчаскую багадзельню Хатын-Арынскага паселішча Паўлаўскай воласьці Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Неаднаразова без дазволу ўлад адлучаўся ў Якуцк, за што быў падвергнуты арышту пры гарадзкім паліцэйскім упраўленьні. Па хадайніцтве якуцкага акруговага спраўніка губэрнатар 11 кастрычніка 1911 г. пераназначыў яго у Кятчынскаю сельскую грамаду Алёкмінскай акругі. Іркуцкае губэрнскае жандарскае кіраваньне 13 сьнежня 1911 г. паведаміла якуцкаму губэрнатару, што, па агентурных дадзеных, “Сіманаў намерваўся зьбегчы са ссылкі”.
    Ільля Сіманаў быў у канцы кастрычніка 1911 г. дастаўлены у Алёкмінск і часова быў пакінуты ў месьце на жыхарства. Нягледзячы на прынятыя меры да прадухіленьня ўцёкаў, Сіманаў 14 сакавіка 1912 г. з прычыны адлучкі ў Кятчынскую сельскую грамаду выехаў з  Алёкмінска і зьнік. Аб’яўлены па Расійскай імпэрыі вышук у 1912-1915 гг. не даў аніякіх вынікаў, ён так і не быў расшуканы, магчыма загінуў.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 96, 199, 398-399, 475.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 96, 199, 398-399, 475.
    Піна Піхай,
    Койданава.