воскресенье, 2 ноября 2014 г.

Людка Рублёвая. Красавец-Трускалка Віцейка. Койданава. "Кальвіна". 2012.




    Віцёк Шніп у нататцы У ГАСЦЯХ У ЯКУТАК /vik-shnip.livejournal.com/89602.html/ піша: “27.08.2009. Масква. Усесаюзны сэмінар маладых літаратараў. Гасьцініца “Орлёнок”. Мяне і Леаніда Галубовіча дзьве прыгожыя маладыя якуткі запрасілі ў госьці.
    Захапіўшы пару пляшак гарэлкі, стукаемся ў нумар да дзяўчат. Дзьверы адчыняюцца і да нас кідаюцца абдымацца нашы новыя знаёмыя паэты з-пад Урала. Нейкі час мы не выстаўляем гарэлку на стол, спадзеючыся, што нашыя сапернікі хутка сыдуць у свае нумары. Аднак хлопцы сядзяць і не думаюць нікуды ісьці. Якуткі толькі ўсьміхаюцца. Усё канчаецца тым, што мы дастаём пляшкі і, выпіўшы ўсю гарэлку і крыху пашумеўшы на разьвітаньне, пакідаем якутак рускім паэтам”.
    Такі аблом! Ды і Галубовіча, бедачыну, здаў. А “прыгожыя якуткі” малайцы!!!
    Адзначым што Віцейка Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 г. ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёну Менскай вобласьці БССР (СССР). Закончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, але будаўніком на радзіме працаваць не схацеў а 7 гадоў падпрацоўваў грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе “Крышталь” у Менску, літкансультантам у часопісах “Нёман” ды газэце “Вячэрні Мінск”. У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве пачаў працаваць старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе “Беларусь”, у газэтах “Наша слова” і “Літаратура і Мастацтва”. Ад 2008 г. галоўны рэдактар у выдавецтве "Мастацкая літаратура”.
    Людка Рублёвая,
    Койданава.