четверг, 2 октября 2014 г.

Эміль Агароднік. Сасланая Сара. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                                 САСЛАНАЯ  САРА
    Сара Эльеўна Агаронік [па мужы Агеева; Агароник-Агеева] – нар. у 1888 г. ў мястэчку Чарэя Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў сям’і рабочага габрэя.
    Атрымала хатнюю адукацыю. Панчошніца. Ад 1904 г. па 1906 г. вяла тэхнічную і арганізацыйную працу ў Барысаўскай арганізацыі БУНДа. Была арыштавана і зьняволеная на 2 месяцы ў Барысаве.
    У 1907 г. далучылася да РСДРП. Была арыштаваная ў жніўні 1907 г. і зьняволеная ў Барысаве. Віленскай судовай палатай у Менску ў кастрычніку 1909 г. асуджаная па 102 арт. ч. 1 КУ па справе Барысаўскай групы РСДРП у ссылку на пасяленьне.
    Прысуд адбывала ў 1910 г. у с. Яндах Іркуцкай губэрні, а з 1911 г. па 1917 г. у Чэрамхова Іркуцкай губэрні. Пабралася шлюбам з Андрэем Агеевым
    [Агееў Андрэй Барысавіч - нар. у 1878 г. у в. Макарыха Уладзімірскай губэрні, у сялянскай сям’і. Служыў матросам на Балтыйскім флёце, удзельнічаў ва ўзброеным паўстаньні ў 1905 г. у Лібаве, за што быў арыштаваны і сасланы на 4 гады катаргі на Нерчынскія руднікі. У 1907 г. выйшаў на пасяленьне ў Чыктанскую воласьць Забайкальскай вобласьці, адкуль у жніўні ўцёк у Пензу. У 1908 г. увайшоў у Саратаве ў Баявую дружыну ПСР пад мянушкай “Фэльдфэбэль”. Быў арыштаваны ў 1909 г. ва Ўладзімеры і асуджаны на 3 гады катаргі. На пасяленьне выйшаў у 1912 г. у акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці. Ад 1914 г. па 1917 г. працаў на Ленскіх залатых капальнях. Быў вызвалены сакавіцкай амністыяй 1917 г. і выехаў у Эўрапейскую Расею. У 1917-1919 гг. працаваў у м. Каўроў Уладзімерскай губэрні чорнарабочым. У 1920-1925 гг. ваенны матрос Волскай флятыліі, але па хваробе звольнены і працаваў у забесьпячэнскіх ворганах. Ад 1926 г. па хваробе не працаваў. Пэнсіянэр. Білет чальца Таварыства паліткатаржан і ссыльна-пасяленцаў № 1894. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 200, 441-442, 466./]
    Уваходзіла у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльнапасяленцаў. Білет чальца № 1046, чалец УКП(б).
    Літаратура:
    Агароник-Агеева Сара Эльевна. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 19.
    Эміль Агароднік,
    Койданава.