среда, 15 октября 2014 г.

Вульляна Нікул. Дасьледчык Агрызка. Койданава. 2014.



                                                         ДАСЬЛЕДЧЫК  АГРЫЗКА
    Язэп [Иосиф] Іванавіч [Иванович] Агрызка [Огрызко] – нар. 30 сьнежня 1902 г. у вёсцы Валасевічы (Валасовічы) Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў сялянскай сям’і.
    У 1911-1913 гг. вучыўся ў царкоўнапрыходзкай школе. У 1917 г. пасьля заканчэньня двухкляснай валасной вучэльні яго прынялі ў гарадзкую вучэльню, у 1921-1923 гг. вучыўся ў працоўнай школе ІІ ступені. У 1923 г. быў камандзіраваны на вучобу ў Петраградзкі унівэрсытэт на факультэт грамадзкіх навук.
    Атрымаўшы ў 1926 году дыплём, ён стаў займацца антырэлігійнай прапагандай. Працаваў кіраўніком экскурсыяў ў Эрмітажы і Пецяргоўскім палацы. Ад 1929 г. выкладзіў у Рабочым Антырэлігійным музэі. Адначасова вучыўся Інстытуце Агітацыі імя Валадарскага.
    У 1935 г. зрабіўся асьпірантам Інстытута народаў Поўначы. Кандыдацкую дысэртацыю абараніў у 1940 г. У 1941-1942 гг. заг. катэдрай гісторыі Інстытута Народаў Крайняй Поўначы. Вывучаў г. зв. “Партфэлі Мілера”, сабраныя ў Якуцку.
    Калі пачалася вайна, Інстытут народаў Поўначы быў эвакуіраваны спачатку ў Кіраўскую вобласьць, дзе чытаў курс гісторыі ў Маскоўскім абласным пэдінстытуце, а потым у Омск, дзе загадваў катэдрай ў тамтэйшым пэдінстытуце.
    У 1945 г. вярнуўся ў Ленінград, атрымаў званьне дацэнта і па 1953 г. працаваў на факультэце Народаў Поўначы ў Ленінградзкім дзяржаўным унівэрсытэце. У 1947-1952 гг. заг. катэдры гісторыі ў Ленінградзкім абласным настаўніцкім інстытуце. Ад 1 кастрычніка 1953 г. пераведзены на катэдру мэтодыкі выкладаньня гісторыі ў ЛДПІ імя А. І. Герцэна. Арганізатар катэдры навуковага атэізму, этыкі і эстэтыкі. З 10 сьнежня 1964 па 1 жніўня 1971 г. загадчык катэдры навуковага атэізму.
    Памёр у лютым 1982 г. ў Ленінградзе.
    Творы:
    Антирелигиозная работа в жактах. Ленинград. 1931. 56 с.
    С попом или с агрономом. Москва-Ленинград. 1931. 37 с.
    Три спаса. Москва-Ленинград. 1931. 31 с.
    Кому служат попы. Москва. 1932. 62 с.
    Религия – враг урожая. Москва. 1933. 50 с.
    Христианизация народов Тобольского Севера в XVIII веке. Тезисы к диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук. Ленинград. 1940. 5 с.
    Христианизация народов Тобольского Севера в XVIII веке. Ленинград. 1941. 143 с.
    Открытие Курильских островов. // Учёные записки Ленинградского государственного университета. Серия факультета народов Севера. Вып. 2.  № 157. Ленинград. 1953. С. 166 - 207.
    Почему мы против религиозных праздников. Ленинград. 1961. 79 с.
    Атеистическое воспитание подрастающего поколения. (Из опыта школ). Ленинград. 1964. 36 с.
    Дети и религия. Ленинград. 1966. 119 с.
    Атеистическое воспитание дошкольника. Ленинград. 1970. 20 с.
    Дети и религия. 2-е изд. Ленинград. 1970. 151 с.
    Как подготовить и прочитать лекцию на атеистическую тему. Ленинград. 1973. 23 с.
    Очерки истории сближения коренного и русского населения Камчатки. (Конец XVII – начало ХХ вв.). Ленинград. 1973. 192 с.
    Особенности атеистического воспитания школьников. Ленинград. 1977. 16 с.
    Літаратура:
    Огрызко В.  Североведы России. Материалы к библиографическому словарю. Москва. 2002. С. 88-91.
    Вульляна Нікул,
    Койданава.