среда, 1 октября 2014 г.

Яўген Кісіцкі. Настаўніца Лізавета. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                                          НАСТАЎНІЦА  ЛІЗАВЕТА
    Лізавета [Елизавета] Яэпаўна [Иосифовна] Гордан [Гордон] [па мужы Мармарштэйн (Марморштейн)] – нар. 10 сакавіка 1867 г. у губэрнскім месьце Вільня Расейскай імпэрыі, у мяшчанскай габрэйскай сям’і гандляра.
    Атрымала хатнюю адукацыю, здала экстэрнам іспыты на званьне хатняй настаўніцы. У 1886 г. пражывала ў Вільні і разам з сястрою Эсфір Гордан і ўваходзіла ў нарадавольскі кружок, кіраваны А. Гнатоўскім, І. Дземба ды інш. Восеньню 1886 г. перасялілася ў Варшаву і тут знаходзілася ў знаёмстве з Л. Заком, Ш. Шавель ды інш., якія меліся арганізаваць у Варшаве рэвалюцыйнае зграмаджэньне. Абшукана ў Варшаве 2 жніўня 1887 г. з прычыны адкрытых і падрабязных сьведчаньняў Ш. Шавель. Утрымоўвалася пад вартай у Аляксандраўскай цытадэлі ў Варшаве з 3 жніўня 1887 г. Прыцягнутая да дазнаньня пры Варшаўскім жандарскім упраўленьні па абвінавачваньні ва ўдзеле ў віленскім рэвалюцыйным гуртку А. Гнатоўскага ды інш. Па высачэйшаму загаду ад 8 сакавіка 1889 г. высланая на жыхарства пад галосны нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір на пяць гадоў з забаронай па адбыцьці тэрміну выгнаньня знаходжаньня ў межах Варшаўскага генэрал-губэрнатарства.
    8 сакавіка 1890 г. прыбыла ў абласны горад Якуцк Якуцкай вобласьці. 16 ліпеня 1890 г. яна пабралася шлюбам з Гершонам Мармарштэйнам.
    Мармарштэйн [Марморштейн] Гершон [Герт] Міхелевіч – нар. у 1860 г., мешчанін м. Ковель Валынскай губэрні. Арыштаваны ў 1887 г. ў Адэсе за удзел у Нарадавольскім гуртку і высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 10 гадоў. 3 студзеня 1891 года прыбыў у Верхаянск і заставаўся там да 1895 г. Быў пераведзены ў м. Якуцк. Вызваліўся 14 чэрвеня 1899 г. Памёр 18 сьнежня 1901 г. у м. Кішынёў.
    8 студзеня 1891 г. прыбыла ў акруговы горад Верхаянск Якуцкай вобласьці і заставалася ў ім да 6 лістапада 1894 г., калі была пераведзеная ў Якуцк, дзе ёй, па пастанове Асобай нарады тэрмін знаходжаньня ў ссылцы павялічылі на два гады з прычыны ўдзелу яе разам з іншымі ссыльнымі у абразе мясцовага начальства. У 1895 г. дазволена жыхарства ў Іркуцку. Па заканчэньні тэрміну галоснага нагляду падпарадкавана сакрэтнаму з забаронай жыхарства па моцы высачэйшага загаду у межах Варшаўскага генэрал-губэрнатарства ў сталіцах і Пецярбурскай губэрні надалей да асобага дазволу і ва ўнівэрсытэцкіх гарадах і мясцовасьцях фабрычнага раёну на працягу трох гадоў.
    Вызвалілася 2 чэрвеня 1896 г. і выехала ў м. Вільню. У 1899 г. жыла ў Кацярынаславе. У 1900 г. клапатала пра дазвол яе мужу жыхарства ў Кішынёве, што было ёй дазволена ў 1900 г. Пасьля сьмерці мужа ў 1901 г. пераехала з дзіцем у Адэсу, дзе працавала ў мясцовым Іспарце. Пасьля 1917 г. працавала па бібліятэчнай справе. Ад 1933 г. жывучы ў Адэсе атрымлівала пэрсанальную пэнсію.
    Літаратура:
    Макаревский А.  Политическая ссылка 1889 г. // Пути Революции. 1926. Кн. IV (7). С. 101.
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 129.
    Яўген Кісіцкі,
    Койданава.