пятница, 3 октября 2014 г.

Захарыя Сьвінтух. Матухна Папова. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Марыя Іванаўна Папова родам з беларускага места Полацак. Падчас вайны яна пазнаёмілася з Мікалаем Гаўрылавічам Паповым, а ў 1949 г. прыехала з ім на яго радзіму у ЯАССР.
    Землякі мужа пакахалі Марыю Іванаўну за яе працавітасьць, сьветлую душу і добры характар. Доўгі час яна працавала санітаркай ў лякарні, а затым пястункай у яслях-садзе. Пасьля выхаду на пэнсію - няньчыць унукаў, выгадоўвае гародніну, даглядае за скацінай. У Марыі Іванаўны вялікая сям’я: 14 дзяцей, 45 унукаў, 5 праўнукаў. Свайго мужа яна пахавала ў 1993 годзе. Вялікія і дужыя карані пусьціла дзяўчына з Беларусі на паўночнай зямлі, якая зрабілася яе другой радзімай. А жыве Марыя Іванаўна Папова ва Уалбінскім насьлезе Татцінскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якутыя).
    Літаратура:
    Попова Мария Ивановна. // Большая семья. Матери-героини Республики Саха (Якутия). (Книга третья). Якутск. 1998. С. 27./
    Захарыя Сьвінтух,
    Койданава.