четверг, 16 октября 2014 г.

Алесь Бакіноўскі. Жыганскі арыштант. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Ян Мікалай [Jan Mikołaj, Иван] Оскерка [Oskierka, Оскирко, Оскиско] - нар. 22 сьнежня 1735 г., быў сынам Рафала Алёйзы і Станіславы Тэрэзы, дочкі Марціяна Міхала Агінскага. Належыў да шляхецкага роду ВКЛ Аскеркаў гербу Мурдэліё [Murdelio].
    Разам з братам Антоніем Яўхімам вучыўся ў Варшаве. Браў удзел у сямігадовай вайне 1756-1763 гг; пасьля, калі клапаціўся пра вакантнае пяцігорскае ротмірства, успамінаў, што меў гонар “падчас першай кампаніі з Яго Яснавяльможнасьцю Князем Генэралам Аўстрыйскіх Войскаў [Карлам Аляксандрам, прынцам Лотарингским і Барскім ?] разам у адным палку быць, разам у баях пад Прагай біцца з непрыяцелем, амаль адначасова быць параненым”.
    У 1764 г. падтрымаў разам з усім сямействам бок Чартарыйскіх і кандыдатуру караля Станіслава Панятоўскага. Канвакацыйны Сойм заклікаў Аскерку, канфэдэрацыённага мазырскага судзьдзю, у камісію для складаньня новага пагалоўнага габрэйскага тарыфу ў Мазырскім павеце. Быў дэпутатам на элекцыйны сойм ад Мазырскага павету. Займаў пасьлядоўна пасады пісара земскага (1768), падстольля (1769) і войскага (1771-1781) мазырскага. У 1781 г. быў абраны дэпутатам на Трыбунал Літоўскі. 19 студзеня 1782 г. атрымаў намінацыю на стражніка польнага літоўскага. У жніўні 1784 г. апынуўся сярод запрошаных Каралям Радзівілам у Нясьвіж у сувязі з плянаваным туды візытам караля. У жніўні 1786 г. клапоцячыся пра бясьпеку Мазырскага павета падпісаў пэтыцыю каралю з просьбай пра засланеньне межы “ад свавольных людзей” авангардным палком яснавяльможнага пана Раманоўскага. У 1788 г., разам з падкаморым мазырскім Канстантынам Яленскім, быў дэпутатам на сойм ад Мазырскага павету У 1790 г. саступіў сыну Рафалу Міхалу пасаду стражніка польнага літоўскага. Канстытуцыю 3 траўня 1791 г. вітаў з вялікім запалам.
    Быў кавалерам Ордэна Сьв. Станіслава (1781) і Белага Арла. Належаў да самых багатых жыхароў у Літве. Спадчыньнік велізарнага багацьця (7 млн. злотых), валодаў: Нароўляй (з вёскамі Антонава, Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы, Kaрпавічы у Мазырскім павеце, Барбарава і Kанатопы ў Рэчыцкім павеце.
    У пачаткі жніўня 1793 г. прымаў удзел, разам з сынам Рафалам Мікалаем, у кансьпірацыйнай нарадзе (зьезьдзе шляхты) у маёнтку Караля Прозара ў Хойніках, мэтай якой была падрыхтоўка ўзброенага выступу супраць падзелаў Рэчы Паспалітай і адраджэньне Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. Як сябар і найблізкі сусед абознага літоўскага Караля Прозара, стрымліваў ягоныя памкненьні да заўчаснага пачатку паўстаньня, раіў чакаць, “пакуль не паведамяць, пакуль канчаткова не будзе прынятая рэзалюцыя, якая намеры і надзеі задаволіць”.
    Караль Прозар і капітан Гамількар Касінскі 20 красавіка 1794 г. выехалі з Хойнікаў у Юравічы. Але Ян Мікалай Аскерка праз свайго пасланца папярэдзіў, што іх там ужо чакаюць расійскія салдаты.
    Ян Мікалай Аскерка быў арыштаваны ў першы дзень Вялікадню і, пасьля Смаленскага сьледзтва, імянным загадам Кацярыны II ад 20 чэрвеня 1795 г., быў прылічаны да першай катэгорыі асуджаных “кои, наруша присягу на верное нам подданство” быў сасланы “в самые отдаленнейшие Сибирские города”. Яго маёмасць падверглася канфіскацыі і была раздадзеная расійскім вяльможам, у прыватнасьці, у 1793 г. ягоны маёнтак Барбарава быў перададзены сапраўднаму тайнаму саветніку Я. Сіверсу.
    У ліпеня 1795 г. ён быў выпраўлены са Смаленска разам з іншымі “змоўшчыкамі”: рэгента Міхала Бернацкого, капітана Яна Ахоцкага, паручніка Якуба Паўшы, судзьдзі Дубраўскага і шляхціца Вішамірскага.
    У Іркуцку Аскерка быў прызначаны ва вуезднае места Zygemy [Жыганск] Якуцкай вобласьці Іркуцкай губэрні, куды прывёз “12 кафтанаў, 4 падушкі, шмат бялізны і срэбных рэчаў, 250 галяндзкіх чырвонцаў і 122 срэбных рубля”.
    Вызвалены амністыяй Паўлы I, ён памёр ад апаплексіі ў Табольску ў 1796 г., дзе быў пахаваны сынам Дамінікам, які суправаджаў бацьку на зваротным шляху на радзіму.
    Пасьля сьмерці Яна Мікалая Аскеркі удаве атрымалася вярнуць толькі невялікую частку ўладаньняў (Kанатопы). Успамін пра страту велізарнага багацьця Аскеркі захавалася ў беларускай прыказцы: “Зьнікла, як Аскеркава дабро”.
    Ад шлюбу, заключанага 27 студзеня 1761 г. з Барбарай Ракіцкай меў сыноў:
    Рафала Міхала (ок. 1761-1818) - ад 1790 г. стражнік польны літоўскі, у 1791 г. атрымаў Ордэн Сьв. Станіслава, а 28 красавіка 1792 г. Ордэн Белага Арла. Падчас Tарговіцы актам Канфэдэрацыі Генэральнай ВКЛ ад 25 чэрвеня 1792 г. быў прызначаны ў яе склад дараднікам ад Мазырскага павету.
   Дамініка (нар. 1770) - ротмістра нацыянальнай кавалерыі, кавалера Ордэнаў Сьв. Станіслава і Белага Арла,
    і дачка Aнэлю, жонку Ігнацы Прозара.
    Літаратура:
    Diariusz sejmu convocationis... 1764. Warszawa. (b. r.).
    Diariusz sejmu convocationis...  1788, Warszawa. [1791].
    Полное собрание законов Российской империи с 1649 года. Том ХХІІІ. С 1789 по 6 ноября 1796. СПб. 1830. С. 711.
    Dziennik Józefa Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 20, 94.
    Dziennik podróży Józefa Kopcia. // Sybir. Pamiętniki Polaków z pobytu na Sybirze. T. II. Chełmno. 1865. S. 31.
     Pamiętniki Jana Duklana Ochockiego z pozostałych po nim rękopismów przepisane i wydane przez J. I. Kraszewskiego. T. II [XLI. Z pamiętników księdza opata Ochockiego]. Wilno. 1857. S. 410.
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Pamiątki z rożnych czasów. Kraków. T. II. 1882. S. 395, 397-398.
    Librowicz Z.  Polacy w Syberji. Kraków. 1884. S. 71.
    Korwin S.  Trzeci Maj I Targowica. Kraków. 1890.
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Wspomnienie polskich czasów dawnych i późniejszych. Lwów. 1894. S. 45.
    Записки бригадира Іосифа Копця. Перевел и сообщил Г. А. Воробьев. // Исторический вестник. СПБ. Т. LXVI. № 11. 1896. С. 580.
    Dubiecki M.  Karol Prozor. Kraków. 1897.
    Korespondencja ks. Karola Stanisława Radziwiłła woj. wileńskiego 1762-1790. Warszawa. 1906.
    Mościcki H.  Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. Wilno. 1912.
    Mościcki H.  Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie. Warszawa. 1917.
    Wolański A. Wojna polsko-rosyjska 1792 r. T. 2. Kampanija litewska. Poznań. 1922.
    Janik M. Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 74, 78.
    М.А.К. [Кротов].  Андрей Дубровский. // Автономная Якутия. Якутск. № 31. 8 февраля 1929. С. 4.
    Kieniewicz S.  Ignacy Działyński 1754-1797. Kórnik. 1930.
    Żytkowicz L.  Litwa i Korona w r. 1794. // Ateneum Wileński. R. 12. 1937.
    Nowak-Dlużewski J.  Poezja Sejmu Czteroletniego. // Pamiętnik Literacki. 1951. S. 985.
    Michalski J.  Sejmiki poselskie 1788 r. // Przegląd Historyczny. T. 51. 1960. S. 363-364.
    Mrozowska K. Szkoła Rycerska Stanisława Augusta Poniatowskiego 1765-1794. Wrocław. 1961.
    Dr Antoni J. (Rolle).  Wybór pism. Kraków. T. II. 1966.
    Kościalkowski S.  Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski. Londyn. 1970.
    Złomska M.  Oskierka Jan Mikołaj. // Polski słownik biograficzny. T. XXIV/2. Z. 101. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1979. S. 360-361.
    Баравы В. Р., Чарняўская Л. Л.  Аскеркі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 217.
    Макарова Г. В.  Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшко в России. // Славяноведение. Москва. № 3. 1994. С. 45.
    Dziennik Józefa Kopcia brygadiera wojsk polskich. Z rękopisu Biblioteki Czartoryskich opracowali i wydali Antoni Kuczyński i Zbigniew Wójcik. Warszawa-Wrocław. 1995. S. 35, 97
    Wolanski A.  Wojna polsko-rosyjska 1792 r. 3 wyd. Warszawa. 1996.
    Аскеркі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 36.
    Из допроса в смоленской следственной Комиссии аббата Иосифа Охотского относительно инициаторов заговора в Литве. // Восстание и война 1794 года в Литовской провинции (По документам архивов Москвы и Минска). Составление, редакция и предисловие кандидата исторических наук Е. К. Анищенко. Минск. 2001. С. 14.
    Из показаний в смоленской следственной комиссии литовского стражника Я. Оскерки о первых лицах литовского заговора. // Восстание и война 1794 года в Литовской провинции (По документам архивов Москвы и Минска). Составление, редакция и предисловие кандидата исторических наук Е. К. Анищенко. Минск. 2001. С. 16-17.
    Пазднякоў В.  Аскеркі. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т. 1. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 258.
    Баркоўскі А. Восстание 1794 года и Якутия. Койданава. “Кальвіна”. 2013.
    Алесь Бакіноўскі,
    Койданава.