понедельник, 27 октября 2014 г.

Калерыя Чача. Хімік Гінзбург. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                ХІМІК  ГІНЗБУРГ
    Мойша [Михаил] Зэльманавіч Гінзбург – нар. у 1866 г. у губэрнскім месьце Магілёў Расейскай імпэрыі, мешчанін мяст. Ігнатоўкі, Кіеўскай губэрні.
    Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі (па інш. зьвесткам, скончыў 6 клясаў Кіеўскай гімназіі), потым скончыў палітэхнікум у Мюнхэне і атрымаў у Жэнэве званьне доктара хіміі; працаваў на Аляксандраўскім заводзе ў Пецярбургу (за Неўскай заставай).
    Ля 1896 г. арганізаваў с.-д. гурток за Неўскай заставай, дзе вёў заняткі пад імем “Уладзімера Канстанцінавіча”, які потым далучыў да “Зьвязу барацьбы за вызваленьне рабочага кляса”. У ноч на 21 сакавіка 1897 г. быў арыштаваны і прыцягнуты па справе “Зьвяза барацьбы” (разам з М. Баўманам, В. Кацін-Ярцавым і інш.). Абвінавачваўся таксама ў тым, што браў удзел у рэдагаваньні “Устава Центральной Союзной Рабочей Кассы”. Утрымоўваўся пад вартавых да прысуду; паводле найвысачэйшага загаду 12 сьнежня 1898 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір на 4 гады.
    Быў паселены 10 жніўня 1899 г. у п. Чэчуйскім Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, што знаходзіцца на рацэ Лена, на шляху ў Якуцкую вобласьць. Затым жыў у с. Цельцах Іркуцкай акругі.
    Па заканчэньні тэрміну ссылкі, на падставе пастановы Асобай нарады пры міністры ўнутраных спраў ад 6 лістапада 1902 г. яму было забаронена жыхарства ў сталіцах і сталічных губэрніях на 5 працягу 5 гадоў.
    Па вяртаньні ўвесну 1903 г. з Сыбіры, некаторы час жыў у Сімфэропалі.
    Літаратура:
    Катин-Ярцев В.  Тени прошлого. Воспоминания. // Былое. ІХ. 1907. С. 148.
    Калерыя Чача,
    Койданава.