четверг, 16 октября 2014 г.

Генрых Латыскі. Нязломны Арвед. Койданава. Кальвіна". 2014.



    Арвед, сын Вальдэмара, Паўліньш нар. 12 лютага 1900 г. Як успамінае Арвед: “Дзед мой быў  прыгонным, але сумеў выйсьці ў майстры-півавары, а потым перадаў гэтую справу майму бацьку... У дзяцінстве і падлеткавым узросьце я жыў у ідыліі. У маёнтку землеўласьніка Стружаны Вендэнскага вуезда Ліфляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі, каля возера з крышталёваю чыстаю вадою я рос са сваімі чатырма братамі ў натуральных умовах. Свае яблыкі (у нас было 20 яблынь), свая гародніна... Да другой клясы вучыўся дома, бацька наймаў пэдагогаў...
    Захварэў у дзяцінстве на сухоты але вылячыўся свойскім гарачым півам з малаком...
    У 1914 г. з-за вайны сем’я была вымушаная зьехаць з радзімы. “Памятаю, успамінае Арвед, - забрукаваную плошчу ў м. Краслаўка...”, затым быў Дзьвінск Віцебскай губэрні, потым Смаленск ў 1915 ў Магілёў-на-Дняпры, дзе была стаўка Мікалая ІІ. Па ўспамінам Арведа: “Цар як цар. Здароўкаліся, аддавалі яму чэсьць, ён таксама... Ён быў такі, як ў дакумэнтальным кіно, на партрэтах, невысокі, падцягнуты...”
    Потым у 1916 пераехалі ў Маскву, дзе ён зрабіўся Павуліным (Паулин). Там
у Маскве ён скончыў камэрцыйную вучэльню, пераведзеную з Рыгі.
    У 1917 г. езьдзіў з братам на Байкал, дзе пад Іркуцкам жыў іхні дзядзька Аўгуст Карлавіч Томпсан, ды на рацэ Іркут займаліся слаламам.
    У траўні 1917 г. уступіў у партыю бальшавікоў. У кастрычніку удзельнічаў ва узяцьці Крамля. У сьнежні на Данскім фронце ваяваў супраць Каледзіна. У красавіку 1918 г. пад Навачаркаскам быў паранены і трапіў у белагвардзейскі лязарэт, дзе за ім прыглядвала латышка. Затым бацька ўвёз яго ў Маскву ў Беластоцкі шпіталь.
  Працаваў у Маскоўскім ваенкамаце, потым у Рызе інструктарам палітаддзела штаба армейскай групы, затым эмісарам Рыскай ЧК. Неўзабаве чакіста сай хэўрай выгналі з Латвіі. Праз Рэжыцу прапіў у Вялікія Лукі адкуль яго адаслала на вучобу ў Маскву, у школу савецкай і партыйнай вучобы, дзе лекцыі чытаў былы сасланы у Якуцкай вобласьці Яраслаўскі (Міней Губельман) ды У. І. Ленін.
    У 1920 г. Арвед быў накіраваны палітруком ў адзін з маскоўскіх палкоў. Затым ён пачаў працаваць ў вайсковай каапэрацыі, потым у 1921 г. на “харчовым” фронце, патрапіў у Перм, дзеля абсьледаваньня Пячоры на промыслы іпаляваньне.
    Калі у 1922 г. вайсковую каапэрацыю скасавалі Арвед пачаў працаваць у Маскоўскім спажыўсаюзе інструктарам-арганізатарам, дзе выкрываў ўсялякае жульлё ды “разгул прастытуцыі” чым быў задаволены нават “вялікі Сталін”.
    У 1928 г. паехаў на працу ў Якутыю, у каапэратыў “Холбос”, і ў красавіку 1929 г. прыбыў у Якуцк. Аб’езьдзіў удоўж і ўпоперак усю рэспубліку, дзе арганізоўваў дзеля якутаў, эвенкаў, юкагіраў, далганаў, эвенаў ды чукчаў, аленегадоўлю ды паляўніцтва з рыбалоўствам, а таксама выкараняў бандытызм
    У гады вайны быў саветнікам па жывёлагадоўлі ў Мінсельгасе ЯАССР. У 1954 г. нам. дырэктара “Холбос” потым нам. міністра гандлю ЯАССР.
    Доўга не ўлюбляўся, бо лічыў што “ніякага каханьня не бывае. Гэта здрадніцтва рэвалюцыі... Ніякіх сэксуальных блізкасьцяў не павінна быць, бо гэта растрата сілаў”. Але ў 1933 г. у Якутыі ажаніўся на Марыі Георгіеўне Патапавай, якутцы па нацыянальнасьці, з якой пражыў 40 гадоў (памерла на 73-м годзе жацьця).
    У шлюбе нарадзілі сына Георгія (скончыў Вышэйшае вучылішча імя Баўмана ў Маскве, працаваў ў Гвінейскай рэспубліцы, затым узначальваў праектна-досьледны інстытут ”Якутзолатапраект”  і дачку Юлію.
    На пытаньні журналюгаў Арвед адказваў: “Піць - выпіваў, але без перапою, кілішак-другі. З увядзеньнем у 85-м годзе сухога закону кінуў зусім – ня п’ю ні грама ні пры якіх выпадках. І не частую нікога. Паліць – таксама паліў, потым у 50 гадоў вырашыў што гэтае непатрэбнае. І кінуў. Роўна паўвеку ні воднай зацяжкі”.
   “Філіялу архіва /былы Партархіў/ падараваў “зборы твораў Леніна, Сталіна і Мао-Цзэ-Дуна. няхай працуюць у 21 стагодзьдзі. Сацыялізм яшчэ вернецца... бо моладзі трэба ведаць, што толькі 5 % грамадзтва робіцца багацеямі, астатнія 95 % будуць працаваць на іх”.
    Узнагароджаны ордэнамі Леніна ды Працоўнага Чырвонага Сьцяга, трыма “Знак Пашаны” ды шматлікімі мэдалямі. “Ганаровы грамадзянін Якуцка”.
    Памёр восеньню 2000 г.
    Літаратура:
    Еремеев В. Н., Кылатчанов С. П.  А. В. Паулин. Якутск. 1980.
    Избекова А.  Арвед Паулин: “В 21 веке социализм вернется” старейший коммунист республики внедрил ЗОЖ еще полвека назад. // Молодежь Якутии. Якутск. 18 февраля 2000 . С. 3.
    Елисеева И.  “Я обстреливал Кремль с чердака ГУМа.” Завтра, 12 февраля, исполняется 100 лет Арведу Вольдемаровичу Паулину. // Якутск вечерний. Якутск. 11 февраля 2000. С. 3.
    Добкин В.  История одной фотографии. Долгожитель из края вечной мерзлоты. // Родная газета. Москва. № 31(31), 28 ноября 2003 г., полоса 24
    Генрых Латыскі,
    Койданава