пятница, 3 октября 2014 г.

Арцямон Прусак. Рэжысёр Вадзім Мухін. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Вадзім Сямёнавіч Мухін нарадзіўся 23 сьнежня 1940 г. у м. Пяцігорск Стаўрапольскага краю РСФСР - СССР.
    Ад 1960 г. зьвязаў сваё жыцьцё з тэатрам. У 1966 г. скончыў Сьвярдлоўскую тэатральную вучэльню, у 1970 г. рэжысёрскі факультэт тэатральнай вучэльні імя Шчукіна ў Маскве.
    У розны час працаваў памагатым рэжысёра ў Сьвярдлоўскім драмтэатры, рэжысёрам-пастаноўшчыкам у тэатрах Яраслаўля, Арэнбурга, Варкуты, Якуцка.
    У Якуцку Вадзім Мухін пабраўся шлюбам з якуцкай акторкай Галінай Плятонавай, 1958 г. н.


    Вадзім адразу растлумачыў ёй, што жонка рэжысёра - роля адмысловая і папрасіў блізкіх сябровак у тэатры не заводзіць, на сходах не выступаць, таму што яе меркаваньне будзе ўспрымацца як яго, і не крыўдзіцца, калі ён будзе на рэпэтыцыях гарлаць на яе, каб праз яе іншыя акторы зразумелі, што ад іх патрабуецца...
    Затым яны зьехалі ў Архангельскую вобласьць РСФСР. Ад 1984 г. - галоўны рэжысёр, ад 1988 г. – мастацкі кіраўнік Котласкага тэатру драмы.
    Пазьней яны пераехалі ў Беларусь, дзе працавалі ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.


    3 ліпеня 1991 г. Вадзім Мухін памер у Котласе і быў пахаваны на гарадзкіх могілках. Галіна Плятонава вярнулася ў Якуцк.



    Арцямон Прусак,
    Койданава.