пятница, 24 октября 2014 г.

Тамара Аніскевіч. Злодзей Андрэй. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                 ЗЛОДЗЕЙ  АНДРЭЙ
    Андрэй Дзямьмянаў паходзіў з сялянаў Магілёўскага вуезда Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, праваслаўнага веравызнаньня.
    За крадзеж і бадзяжніцтва пакараны розгамі (20 удараў) па рашэньню Магілёўскай Крымінальнай палаты і сасланы ў Енісейскую губэрню.
    За крадзеж са ўзломам пакараны розгамі (90 удараў) і па рашэньню Енісейскага Губэрнскага Суда высланы на пасяленьне рабочым на 6 гадоў у Якуцкую вобласьць.
     30 кастрычніка 1862 г. уселены ў Кятчынскі насьлег Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці, меў 50 год.
    Літаратура:
    НА РС(Я) Ф. 19, Воп, 1, Спр. 2366. Арк. 32.
    Тамара Аніскевіч,
    Койданава.