пятница, 24 октября 2014 г.

Тэрэса Голуб. Рэчыцкі мешчанін. Койданава. "Кальвіна". 2014.







    Лейзер [Лазарь] Моўшавіч [Майсеевіч] Голубаў [Голубов] – нар. ў 1856 г., мешчанін м. Рэчыца Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Быў студэнтам Кіеўскага ўнівэрсытэта. Арыштаваны ў Кіеве 10 верасьня 1875 года на кватэры Г. Гельфман і быў прыцягнуты да дазнаньня па справе аб супрацьурадавай прапагандзе (50) за блізкія зносіны з прыцягнутымі па справе і за збор забароненых кніг.
    Па найвысачэйшаму загаду 11 лістапада 1876 года справа была разгледжана ў адміністрацыйным парадку з высылкай яго, як палітычна нядобранадзейнага, пад нагляд у адну з аддаленых губэрняў Эўрапейскай Расеі. Паселены быў ў Шэнкурску Архангельскай губэрні, куды прыбыў 31 сакавіка 1877 года. У ноч на 5 ліпеня 1878 г. зьдзейсьніў уцёкі, але быў затрыманы ў м. Вялікі Усьцюг і вернуты назад. 11 жніўня 1878 г. разам з іншымі сасланымі у Шэнкурск прыняў удзел у ілюмінацыі, якая была зьдзейсьненая па выпадку забойства Мезенцава.
    [Голубаў Натан Моўшавіч (Майсеевіч), з мяшчанаў Менскай губэрні, нарадзіўся ў Мазыры ля 1847 г. Студэнт Пецярбургскага ўнівэрсытэта. У верасьні 1875 года ў яго на кватэры, у Варшаве, быў праведзены вобыск, пры чым былі знойдзены забароненыя кнігі. Арыштаваны 22 верасьня гэтага ж году ў Кіеве і прыцягнуты да дазнаньня па справе ад супрацьурадавай прапагандзе (50) за перапіску супрацьзаконнага характару. Па найвысачэйшаму загаду 11 лістапада 1876 г. справа была разгледжана ў адміністратыўным парадку з высылкаю яго, як палітычнага нядобранадзейнага, пад нагляд паліцыі ў адну з аддаленых губэрняў Эўрапейскай Расеі. Паселены ў м. Пінега Архангельскай губэрні, куды прыбыў 8 лютага 1877 г. 3 ліпеня 1878 года здзейсьніў уцёкі. але 15 ліпеня 1878 г. быў затрыманы ў Валагодзкай губэрні і паселены ў Шэнкурску. /Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. ІІ. Семидесятые годы. Выпуск I. Москва 1929. Стлб. 286./]
    За гэта Лейзер Голубаў павінен быў прыцягнуты да дазнаньня, але 25 жніўня 1878 г. зьдзейсьніў уцёкі. Па найвысачэйшаму загаду 29 лістапада 1878 года справа аб ім была прыпынена надалей да ягонага росшуку.
    У 1879 г. пражываў у Харкаве і прымаў удзел у мясцовым рэвалюцыйным гуртку. Арыштаваны быў другасна 24 лютага 1880 г. ў Маскве і пры арышце назваўся шляхціцам Уладзімерам Зотавым (Золатавым?) Пражываў па падробленым пасьведчаньні на жыхарства харкаўскага мешчаніна Зальцмана. Па прысудзе Харкаўскага ваенна-акруговага суду 20 кастрычніка 1880 г., за прыналежнасьць да таемнага палітычнага таварыства, па ўтрымоўваньні у турме на працягу двух месяцаў, высланы пад нагляд паліцыі ў Архангельскую губэрню. 2 лютага 1881 г. другасна паселены ў Шенкурску.
    Па пастанове асобай нарады ад 17 кастрычніка 1881 года, тэрмін нагляду падоўжаны на пяць гадоў, а сам ён высланы ў Якуцкую вобласьць. У 1883-1885 гг. пражываў у Батурускім улусе. Спрабаваў занімацца земляробствам, але з-за тога што грамада адмовіла яму ў надзеле, то жыў без акрэсьленых заняткаў, толькі на дапамогу У пачатку 1890-х гадоў жыл у Іркуцку.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 176;
    Голубов, Лейзер (Лазарь) Мовшевич (Моисеевич). // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. ІІ. Семидесятые годы. Выпуск I. Москва 1929. Стлб.284-286./
    Тэрэса Голуб,
    Койданава.