суббота, 25 октября 2014 г.

Галіна Мішка-Плюшаўка. Зьверагадовец Гэнік. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Генадзь Пятровіч Аўласенка нар. 16 жніўня 1955 г. у в. Ліпавец Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці БССР (СССР)
    У 1972 г. закончыў Вушацкую сярэднюю школу, з 1974 па 1976 год служыў ва ўзброеных сілах. Затым вучыўся на біялягічным факультэце БДУ, але навучаньне кінуў напрыканцы 5 курсу.
    А потым было “вандраваньне па неабсяжных сыбірскіх прасторах… Забайкальле, Якутыя… Вандраваньне без усялякай пэўнай мэты, проста так. Я спыняўся ў нейкім адным месцы, уладкоўваўся на працу, нейкі час працаваў. Калі зьбіралася больш-менш прыстойная сума грошаў, звальняўся, садзіўся ў самалёт і ляцеў кудысьці яшчэ, зараньне гэтага не плянуючы нават. Праўда, у адным месцы затрымаўся на даволі значны тэрмін. У Якутыі, на зьверафэрме, зьвераводам. Вырошчваў пясцоў, сябраваў з мясцовымі жыхарамі і… працягваў пісаць вершы. Усё яшчэ рускамоўныя. А потым пацягнула на радзіму. Вярнуўся, завочна скончыў усё той жа біяфак (толькі дзеля дыплёма). А перад гэтым пасьпеў ажаніцца, трывала асеў у г. Чэрвені і жыву там да гэтага часу. ... Праўда, за час арміі, вучобы на біяфаку і сыбірскіх сваіх вандровак, родную мову я амаль што забыўся… ды і потым амаль не ўжываў яе… і доўжылася гэта даволі доўга, аж да 1990 года, калі пачаў працаваць настаўнікам у Вайнілаўскай базавай школе (дзе і зараз працую). У вясковай школе навучаньне, зразумела ж, было беларускамоўным, так што я вельмі хутка ўспомніў родную мову, і пачаў на ёй не толькі выкладаць біялёгію і хімію, але і размаўляць, і нават думаць. … Хоць я і перайшоў у сваёй творчасьці на беларускую мову, канчаткова з рускамоўнай сваёй творчасьцю так і не парваў.”.
    Пісьменьніцкай дзейнасьцю пачаў займацца даволі позна. Спачатку гэта была выключна паэзія (рускамоўная, затым беларускамоўная), дзесьці з сярэдзіны дзевяностых гадоў захапіўся драматургіяй, прозу пачаў пісаць значна пазьней. З 1999 г. чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
    Творы:
    Час збіраць камяні: Вершы, паэмы. Мінск. 2003. 86 с.
    История вместо математики. Мистический триллер. Минск. 2008. 190 c.
    Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск: 2009. 125 с.
    Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак. Казачная аповесць. Мінск. 2009. 58 c.
    Дзікія кошкі Барсума. Мінск: 2009. 383 с.
    Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск. 2010. 140 с.
    Азы вершаскладання. Дапаможнік для пачынаючых паэтаў. Мінск: 2011. 163 с.

    Літаратура:

    Аўласенка Генадзь. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна. Мінск. 2003. С. 544.

    Урбан І.  Першая кніга [“Час збіраць камяні”]. // Патрыёт. Ушачы. 2003.

    Небарака П.  Генадзь Аўласенка. // Літоўка ды Саха. Сшытак 2. Койданава. 2011. С. 23.
    Галіна Мішка-Плюшаўка,
    Койданава.