четверг, 16 октября 2014 г.

Марыля Курыла. Зашыверскі арыштант. Койданава. 2014.




    Андрэй [Andrzej], сын Станіслава [Станиславович] Дубраўскі [Dubrawski, Dubrazki, Дуброўскі, Дубражский] герба Сас [Sas] – нар ля 1720 году.
    Пісар аўруцкі, затым падстараста аўруцкі гродзкі, судзьдзя гродзкі жытомірскі, дэпутат на кіеўскі сойм 1767-1768 гг.
    Быў вельмі заможны, валодаў пад Бярдычавам Райгародоцкім ключом з вёскамі Фрыдраў (цяпер Цярноўка) і Kлітэнка, а таксама на Жытоміршчыне Гарошкаўскім ключом з мястэчкам Гарошкі і сялом Зубоўшчына, дзе Дубраўскі праводзіў восень і зімы ў паляваньні. Улетку гаспадарыў на сваіх чарназёмах у Фрыдраве. Ён жыў у адзіноце, з некалькімі сябрамі, нават у Люблін ды Варшаву езьдзіў конна. Не заяжджаў на начлегі і прывалы, хоць і ішлі за ім брычкі з кухняй і крэдансамі, а разьмяшчаўся ў вады. Нават узімку начаваў на сьнезе, загарнуўшыся ў шкуру мядзьведзя. Насіў шляхоцкую куртку а паверх яе гуцульскую гуню, з тоўстага сукна, на людзях - польскі строй. Нягледзячы на вонкавае дзікунства, дзівіў розумам і досьціпам. Спартанец, моцнай волі і характару, умераны і цьвярозы, працавіты і энэргічны, ненавідзеў бязьдзейнасьці, п’янствы і крадзеж. Гаспадарка яго было ўзорнай і лясы неахопнымі. Народ, у яго быў заможны і працавіты, знаходзіўся ў дастатку і бясьпекі. Пры адсутнасьць паліцыі сам падтрымліваў парадак у Бярдычаўскім ды Жытомірскім паветах і гайдамацтва там не дапушчаў. Калі каманды Юзэфа Габрыэля Стэмпкоўскага і Францішка Ксавера Браніцкага хапалі гайдамакаў і вешалі іх тысячамі, Дубраўскі пярэчыў супраць такога барбарства, а адсылаў іх у вязьніцу пад вежай у Зубоўшчыне, дзе іх кожную пятніцу секлі без літасьці, і тых, якія раскаяліся, праз некалькі тыдняў ці месяцаў выпускалі. Дубраўскі дагэтуль жыве ў паданьнях люду на Валыні, як жорсткі і мсьцівы зьнішчальнік гайдамакаў.
     Дубраўскі, як зрабіўся судзьдзём градзкім жытомірскім, супакоіў Валынь на памежжы з Украінай без ваеннай дапамогі. Таксама правёў гучную справу скупшчыка крадзенага габрэя Mошкі, багатага арандатара, арганізатара рабаваньняў, якога пасьля разгляду справы абезгаловілі, таму габрэі ненавідзелі Дубраўскага і моцна яму шкодзілі.
    Дубраўскі доўга жыў нежанатым і сабраў значныя капіталы, меў багаты збор вугорскага віна, крэдансы ў срэбры і выдатную службу. Грошы пазычаў на слова, і адсоткаў па шляхоцкім звычаі, не браў. Любіў лячыць народ топленым салам розных жывёл, дадаючы некалькі кропель тлушчу ў гарэлку, і гэта ад усякай хваробы. Ажаніўся ў пажылым узросьце на ўдаве Стэцкай, з дому Хаецкіх. Пасьля жаніцьбы пасталеў, узімку жыў у Жытоміры і езьдзіў у карэце.
    Браў удзел у зьезьдзе змоўшчыкаў у Хойніках (Мазырскі павет) у Караля Прозара ў жніўні 1793 г. Калі пачалося паўстаньне Касьцюшкі расійскія ўлады загадалі здаць зброю. Дубраўскі, які меў вялікую калекцыю прыгожай старасьвецкай зброі, загадаў сваім слугам закапаць яго і паставіць на гэтым месцы стог сена. Але хтосьці данёс, зброю знайшлі, акрамя таго, знайшлі заклік да паўстаньня, што рыхтавалася.
    На Вялікдзень 1794 г. Дубраўскага арыштавалі. Афіцэры і службоўцы разрабавалі срэбра і каштоўнасьці. Затым было Смаленскае сьледзтва, дзе Дубраўскі быў аднесены да першай катэгорыі (парушэньне вернападданьніцкай прысягі, удзел у падрыхтоўцы бунту) абвінавачваных, па прысудзе, абвешчаным імянным указам Кацярыны II ад 20 чэрвеня 1795 г. быў асуджаны на паселішча ў “найаддаленыя Сыбірскія гарады”.
    Маёмасьць Дубраўскага канфіскавалі: Гарошкаўскі і Райгарадоцкі ключы, разам з 2667 душ мужчынскіх атрымаў 2 IX 1795 г. генэрал Міхаіл Кутузаў [Гарошкі ў 1912-1923 гг. называліся Кутузава, потым у 1923-1923 гг. Валадарск, затым Валадарск-Валынскі]; вёскі Фрыдраў, 304 душ мужчынскіх, і Kлітэнку атрымаў падпалкоўнік Міхаіл Пафнуцьеў.
    У Іркуцку Дубраўскі быў прызначаны ў павятовы горад Зашыверск Якуцкай вобласьці Іркуцкай губэрні.
    Адпраўлены па “ордэры якуцкага камэнданта” з Якуцка 1 чэрвеня 1796 г., Дуброўскі, пад наглядам сяржанта Ахоціна і аднаго казака, як “сакрэтны арыштант” прыбыў да месца ссылкі 21 ліпеня. Зашыверскі гараднічы павінен быў “ужыць за ім нагляд, усякую асьцярожнасьць і дбаньне, не дазваляючы яму ні з кім з тых, якія жывуць у горадзе мець вольных зносінаў або наведваньня”, штомесяц даносіць пра здароўе і паводзіны арыштанта, а таксама назіраць за ўсімі ягонымі допісамі. Дубраўскі ў ссылку прывёз “4 кафтаны, 4 пары ботаў, пярыну, 3 падушкі, 2 дываны, лісінае футра, шынель і шмат іншых рэчаў, а грашыма - 52 галяндзкіх чырвонца і 700 рублёў рускімі асыгнацыямі”. Пры пераезьдзе ў яго зьнік срэбны гадзіньнік. На забесьпячэньне яму выдавалася “па 60 коп. на дзень ад казны і, па меры неабходнасьці, ён мог браць невялікімі сумамі з уласных сродкаў”. Тут ён аддаўся свайму ўлюбёнаму паляваньню, нягледзячы на тое, што меў больш за 70 гадоў. Зарабляў нават на гандлі шкурамі.
    Ужо 12 сакавіка 1797 г., г. зн. менш чым праз год па ягоным прыбыцьці ў ссылку, прыйшоў указ “пра найусеміласьцівае вызваленьне, тых, хто падпаў пад пакараньне, зьняволеньне і ссылку палякаў”, а 14 сакавіка Дубраўскі ўжо выехаў з месца выгнаньня.
    Дубраўская, усё што мела, аддала на справу выратаваньня мужа. Кутузаў аддаў ёй назад разрабаваную Зубоўшчыну з 12 хатамі. Дубраўскі вярнуўся на радзіму белабародым старым і не пажадаў скарыстацца міласьцю Кутузава, а знайшоў яшчэ адну сваю вёску побач Мазыра, якую “забыліся” канфіскаваць. Грошы, якія ён пазычаў, ніхто яму не вяртаў, Дубраўскі пра іх і не нагадваў, а даўжнікі не сьпяшаліся з аддачай. Толькі адзін чалавек з-пад Вільні вярнуў яму пазычаную суму. Яе Дубраўскі аддаў жонцы, а сам неўзабаве, ля 1803 года, памёр.
    Літаратура:
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Wspomnienia narodowe. Paryż. 1861. S. 305-323.
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Pamiętnik z różnych czasów. Kraków. 1882. S. 387, 393.
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Wspomnienia z lat minionych. Kraków. 1882. 341, 452.
    Librowicz Z.  Polacy w Syberji. Kraków. 1884. S. 71.
    Encyklopedya Powszechna Kieszonkowa. Z. X. Warszawa 1888.
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Wspomnienia polskich czasów dawnych i późniejszych. Т. II. Lwów. 1894.
    Iwanowski E. (Helleńiusz).  Listki z Ukrainy. Т. ІІ. Kraków. 1901. S. 52.
    Mościcki H.  Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. Wilno. 1912. S. 142, 296, 299.
    Dubiecki M.  Karol Prozor. Kraków. 1897.
    Kieniewicz S.  Ignacy Działyński 1754-1797. Kórnik. 1930.
    Pamiętniki Jana Duklana Ochockiego z pozostałych po nim rękopisów przepisane i wydane przez J. I. Kraszewskiego. T. II. Wilno. 1857. S. 247, 267-268, 291.
    Dziennik Józefa Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 20, 95.
    Dziennik podróży Józefa Kopcia. // Sybir. Pamiętniki Polaków z pobytu na Sybirze. T. II. Chełmno. 1865. S. 31.
    Сборник Исторического Общества. Т. XVI. СПб. 1875. С. 239 241
    Записки бригадира Іосифа Копця. Перевел и сообщил Г. А. Воробьев. // Исторический вестник. СПБ. Т. LXVI. № 11. 1896. С. 580.
    Семевский В. И.  Пожалования населенных имений в царствование Екатерины II. Очерк из истории частной земельной собственности в России. // Журнал для всех. СПб. 1906. Апрель-май.
    Janik M.  Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 74, 78.
    Owruczanie 1794. // Gawędy Michała Czajkowskiego. Paryż. 1840.
    М.А.К. [Кротов].  Андрей Дубровский. // Автономная Якутия. Якутск. № 31. 8 февраля 1929. С. 4.
    Dzwonkowski W.  Dubrawski Andrzej. // Polski słownik biograficzny. T. V. Kraków. 1939-1946. S. 437-438.
    Панков А.  Якутская Мангазея. // Полярная звезда. Якутск. № 3. 1978. С. 125.
    Макарова Г. В.  Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшко в России. // Славяноведение. Москва. № 3. 1994. С. 45.
    Dziennik Józefa Kopcia brygadiera wojsk polskich. Z rękopisu Biblioteki Czartoryskich opracowali i wydali Antoni Kuczyński i Zbigniew Wójcik. Warszawa-Wrocław. 1995. S. 35, 97
    Восстание и война 1794 года в Литовской провинции (По документам архивов Москвы и Минска). Составление, редакция и предисловие кандидата исторических наук Е. К. Анищенко. Минск. 2001. С. 184.
    Лиля Бриг (по материалам, любезно предоставленным Алесем Барковским).  «Спокойно, Маша, я Дубровский». Был ли пушкинский герой якутским пленником? // Якутск вечерний. Якутск. 23 августа 2002. С. 8.
    Баркоўскі А. Восстание 1794 года и Якутия. Койданава. “Кальвіна”. 2013.
    Марыля Курыла,
    Койданава