четверг, 2 октября 2014 г.

Райця Ялаўка. Пераплётчык Моўша. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Моўша [Моисей] Ніселевіч Гальперн [Гальперин]– мешчанін мястэчка Ялаўка Ваўкавыскага вуезду Гарадзенскай губэрні, пераплётчык. Арыштаваны 27 лістапада 1902 г. у Кішынёве. Пры вобыску на ягонай і Б. Когана кватэры быў знойдзены транспарт выданьняў Харкаўскага, Кіеўскага ды іншых камітэтаў РСДРП, а таксама пячатка Кішынёўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.
    Абвінавачваўся ў захоўваньні транспарту нелегальнай літаратуры і спробе распаўсюдзіць праклямацыі. 1 лістапада быў вызвалены пад асобы нагляд паліцыі. Будучы ў турме хадайнічаў аб высылцы ў Сыбір яшчэ да разгляду справы.
    Па пастанове Асобай Нарады, якую 18 кастрычніка 1903 г. зацьвердзіў міністар унутраных спраў, ён быў высланы ва Ўсходнюю Сыбір на 5 гадоў.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў прызначаны ў Калымскую акругу Якуцкай вобласьці. Калі прыбыў ў Якуцкую вобласьць, то выразіў салідарнасьць з “раманаўцамі”, якія бунтавалі супраць якуцкіх уладаў. Напрыканцы 1904 г., разам з іншымі, падпісаў заяву з катэгарычнай адмовай прымяненьня да іх, хто падпісаўся, маніфэста 11 жніўня 1904 г. аб скарачэньні тэрміну ссылкі на адну трэць. Паселены ў сяле Чурапчынскім Якуцкай акругі.
    Літаратура:
    Гальперн (Гальперин), Моисей (Мовша) Ниселевич. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. V. Социал-демократы 1880-1904. Выпуск II. Москва 1933. Стлб. 1127.
    Райця Ялаўка,
    Койданава.