четверг, 16 октября 2014 г.

Цыпрыян Вішнеўскі. Генэрал Пепяляеў. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Анатоль Мікалаевіч Пепяляеў [Пепеляев]  нарадзіўся 3 (15) ліпеня 1891 г. у г. Томску Расійскай імпэрыі, ў сям’і патомнага двараніна, генэрал-лейтэнанта Мікалая і Клаўдзіі (у дзявоцтве Някрасавай, дачцэ купца) Пепяляевых. У сям’і было 6 сыноў і 2 дачкі.
    У 1902-1908 гг. Анатоль вучыўся ў Омскім кадэцкім корпусе. У 1908-1910 гг. у Паўлаўскім ваенным вучылішчы у Санкт-Пецярбурзе, адкуль выпусьціўся прапаршчыкам і быў накіраваны на службу ў кулямётную каманду 42-га Сыбірскага палку, якая кватаравала у Томску.

    У 1912 г. Анатоль пабраўся шлюбам з Нінай Іванаўнай Гаўронскай (1893-1979), якая паходзіла з Ніжневудзінска. «Ее отец – сын ссыльного шляхтича, мать – сибирячка, урожденная Герасимова. В именах брата и сестер Нины Ивановны заметно желание родителей не ущемить ни одно из двух семейных начал: Африкан уравновешивался Конкордией, Августа – Зинаидой. Православная Нина никогда не забывала о своих польских предках и гордилась, что среди них числится князь Михаил Огинский, дипломат и композитор, автор знаменитого полонеза «Прощание с родиной». /Юзефович Л.  Зимняя дорога. Генерал А. Н. Пепеляев и анархист И. Я. Строд в Якутии. 1922–1923.Документальный роман. Москва 2015./ У іх нарадзіліся сыны: Усевалад (1913) і Лаўр (1922).



    У 1914 г., яшчэ да пачатку І-й Усясьветнай войны, Анатоль атрымаў званьне паручніка. На фронце ён быў камандзірам коннай выведкі свайго палка і адзначыўся пры Сольдаў /цяпер Дзялдава/ і Праснышам ў Плоцкай губэрні Прывісьлянскага краю Расейскай губэрні. У 1916 г., пад час двухмесячнага адпачынку, выкладаў тактыку ў прыфрантавой школе прапаршчыкаў. В 1916 г. ён камандаваў батальёнам под м. Баранавічы ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні. У 1917 г., яшчэ да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. атрымаў званьне капітана.
    За воінскую доблесьць Пепяляеў атрымаў: Ордэн Сьв. Ганны 4-й ступені з надпісам “За храбрасьць”; Ордэн Сьв. Ганны 3-й ступені; Ордэн Сьв. Ганны 2-й ступені; Ордэн Сьв. Станіслава 3-й ступені; Ордэн Сьв. Станіслава 2-й ступені; Ордэн Сьв. Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам; Ордэн Сьв. Георгія 4-й ступені (27. 01. 1917) і Георгіеўская зброя (27. 09. 1916).
    Пры Керанскім Пепяляеў атрымаў званьне падпалкоўніка. Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 г. Рада салдацкіх дэпутатаў пакінуў яго на пасадзе камандзіра батальёна. У красавіку 1918 г., пасьля падпісаньня Брэст-Літоўскай дамовы уехаў у Томск.
    Там ён сустрэў свайго даўняга сябра, капітана Даставалава, які ўвёў Пепяляева ў таемную афіцэрскую арганізацыю, створаную 1 студзеня 1918 г. палкоўнікамі Вішнеўскім і Самарокавым. Анатоль быў абраны начальнікам штаба гэтай арганізацыі, якая плянавала зьвяржэньне бальшавікоў, якія захапілі ўладу ў горадзе 6 сьнежня 1917 г.
    31 траўня ў Томску была ўсталявана ўлада “Сыбірскага ўрада” П. Валагоцкага. Пепяляеў стварыў 13 чэрвеня 1918 г. па яе даручэньні 1-й Сярэдне-Сібірскі стралковы корпус і з ім рушыў, па Транссыбірскай магістралі на ўсход, вызваляць Сыбір ад бальшавікоў. 18 чэрвеня 1918 г. быў узяты Краснаярск, 20 жніўня Верхнеўдзінск і 26 жніўня Чыта. За гэты паход Пепяляеў атрымаў званьне палкоўніка, а 28 лютага 1919 г. быў узнагароджаны ордэнам Сьв. Георгія 3-й ступені.
    Па загадзе старшыні Ўфімскай дырэкторыі М. Аўксенцьева, корпус Пепяляева перакідваюць у Заходнюю Сыбір, а Пепяляеву надаюць званьне генэрал-маёра (10 верасьня 1918). У лістападзе Пепяляеў пачаў пермскую апэрацыю супраць 3-й Арміі чырвоных. Падчас гэтай апэрацыі адбыўся пераварот у Омску, які прывёў да ўлады адмірала Аляксандра Калчака і Пепяляеў адразу прызнае новую ўладу. 24 сьнежня 1918 г. войскі Пепяляева занялі кінутую бальшавікамі Перм, узяўшы ў палон каля 20 000 чырвонаармейцаў. 31 студзеня 1919 г. Пепяляеву надаюць званьне генэрал-лейтэнанта. 24 красавіка 1919 г. Пепяляеў робіцца камандзірам Паўночнай групы Сыбірскага войска.
    Але РСЧА няўмольна наступала. 21 ліпеня 1919 г. Калчак правёў перафармаваньне сваіх частак і ўтварыў Усходні фронт. Камандзірам 1-й арміі быў прызначаны Пепяляеў, які адказваў за абарону Табольска, але ў кастрычніку 1919 г. РСЧА прарвала ягоную абарону. У лістападзе быў кінуты Омск і пачаліся суцэльныя ўцёкі. Войска Пепяляева спрабавала ўтрымаць Томск, але безвынікова.
    У сьнежні 1919 г. адбыўся канфлікт паміж Анатолем Пепяляевым і Аляксандрам Калчаком. Калі цягнік Вярхоўнага Правіцеля Расеі прыбыў на станцыю Тайга, то яго затрымалі пепяляеўцы. Толькі падасьпеўшы родны брат Анатоля Віктар Пепяляеў, які быў прэм’ер-міністрам ва ўрадзе Калчака, улагодзіў справу і “пагадзіў” генэрала з адміралам.
     20 сьнежня Пепяляеў быў выбіты з Томска і уцякаў па Транссыбе. Разам з ім ехалі яго жонка, сын і маці. У пуці Анатоль захварэў на сыпны тыфус і акрыяў толькі ў Верхнеўдзінску, у студзені 1920 г.
    11 сакавіка Пепяляеў з рэшткаў 1-й арміі стварыў Сібірскі партызанскі атрад, з якім сышоў у Срэценск, а адтуль 20 красавіка 1920 г. разам з сям’ёй выехаў у Харбін.
    У Харбіне ён зарабляў на жыцьцё працай цесьляра, рамізьніка, грузчыка і рыбалова. Стварыў “Вайсковы зьвяз”, старшынёй якога стаў генэрал Вішнеўскі.
    У верасьні 1921 г. у Нэлькане было прынятае рашэньне неадкладна падняць антысавецкі мяцеж. П. А. Кулікоўскага, “упаўнаважанага прадстаўніка ад насельніцтва Якуцкай вобласьці камандзіравалі ва Ўладзівасток. 24 сакавіка 1922 г., выйшаў загад Часавага Прыамурскага ўрада пра тое, што Якуцкая вобласьць ўвайшла ў склад Часавага Прыамурскага ўрада і ёй неабходная ваенная дапамога ў зьвяржэньні бальшавікоў. Далей Кулікоўскі накіраваўся ў Харбін да Пепяляева, каб угаварыць яго арганізаваць паход у Якуцкую вобласьць на дапамогу паўстанцам супраць бальшавікоў.
    У жніўні 1922 г. у кантакце з Прыморскім урадам генэрала Дзітэрыкса Пепяляеў сфарміраваў “Міліцыю Татарскага праліву””
    8 верасьні 1922 г. Пепяляеў са ўзброеным атрадам “Міліцыі Татарскага праліву” высадзіўся ў Аяне, пераназваў яе ў “Сыбірскую добраахвотную дружыну”, і пачаў пасоўвацца ўбок Якуцка. 2 лютага 1923 г. Пепяляеў захапіў слабаду Амга, стварыўшы пагрозу захопу Якуцка, але ў мясцовасьці Білісьцях ён быў разьбіты і пачаліся ўцёкі ў Аян. 17 чэрвеня экспэдыцыйны атрад С. С. Вастрацова, які прыбыў ужо з чырвонага Ўладзівастока, заняў Аян. Пепяляеў здаўся без супраціву. Адзначым, што Вастрацоў у 1932 г. скончыў жыцьцё самагубствам. пасьля таго як атрымаў загад задушыць паўстаньне галодных сялянаў на Кубані.
    У канцы 1922 г. чырванафлётца, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флёце, Адам Мартынавіч Дзьмітрыеў (1902-1936), ураджэнец в. Ніканавічы Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў “хэўраў” генэрала Пепяляева, што потым, стаўшы пісьменьнікам, паказаў у сваіх творах.
    Ва Ўладзівастоку ваенны суд прысудзіў Пепяляева да пакараньня сьмерцю, але ён напісаў ліст Калініну з просьбай пра памілаваньне. Просьба была разгледжана, і ў студзені 1924 г. у Чыце адбыўся суд, які прысудзіў Пепяляева да 10 гадаў турмы. Тэрмін Пепяляеў адбываў у Яраслаўскім палітізалятары. Першыя два гады Пепяляеў правёў у адзіночнай каморы, а ў 1926 яму дазволілі заняцца працай і нават была дазволена перапіска з ягонай жонкай у Харбіне.
    У 1933 г. скончыўся тэрмін Пепяляева, але яму яшчэ ў 1932 г. па хадайніцтве калегіі АДПУ вырашылі падоўжыць тэрмін на тры гады. У студзені 1936 г. яго нечакана перавялі з палітізалятару ў Яраслаўлі ў Бутырскую турму ў Маскве. 6 чэрвеня 1936 г. Анатоль Мікалаевіч апынуўся на волі.
    НКУС пасяліў Пепяляева ў Варонежы, дзе ён уладкаваўся сталяром, потым памочнікам начальніка коннага дэпо Варонежгандлю.
    У жніўні 1937 г. Пепяляеў быў ізноў арыштаваны і дастаўлены ў Новасыбірск, дзе яму было прадстаўлена абвінавачваньне ў стварэньні контррэвалюцыйнай арганізацыі. 14 студзеня 1938 г. Тройкай НКУС па Новасыбірскай вобласьці ён быў прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Прысуд быў прыведзены ў выкананьне ў той жа дзень ў турме г. Новасыбірска. 20 кастрычніка 1989 г. пракуратурай Новасыбірскай вобласьці ён быў рэабілітаваны.

    Літаратура:
    Потапов С.  Из истории Пепеляевщины. // Якутские зарницы. Якутск. № 1. 1927.-N 1. С.75-79.
    Потапов С. Г.  Конец пепеляевщины. // По заветам Ильича. Якутск. № 1-2. 1932. C.70-86.
    Петров П. У.  Легендарная эпопея. К 35-летию обороны “Сасыл-Сысы”. // По ленинскому пути. Якутск. № 2. 1958. С.46-53.
    Тимофеев Е. Д.  Степан Вострецов. Москва. 1981.
    Пестерев В. И.  Антигерой Гражданской войны – генерал Пепеляев. // Пестерев В. И.  Исторические миниатюры о Якутии. Якутск. 1993. С. 79-87.
    Пестерев В. И.  Дневник генерала А. Н. Пепеляева. // Пестерев В. И.  Исторические миниатюры о Якутии. Якутск. 1993. С. 87-99.
    Конкин П. К.  Драма генерала. Илин. Якутск. № 1. 1998. С. 18-23.
    Конкин П.  Встреча. Илин. Якутск. № 1-2. 1999. С. 36-39.
    Пепеляев Анатолий Николаевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 372.
    Юрганова И.  Пепеляев сатамматах похода. // Саха сирэ. Дьокуускай. Муус устар 29 к. 2000. С.14;
    Привалихин В. И.  Из рода Пепеляевых. Томск. 2004. 112 с.
    Привалихин В.  Командарм Анатолий Пепеляев. // Якутия. Якутск. 15 октября 2004. С. 11.
    Конкин П.  Воспоминание очевидца. Илин. Якутск. № 6. 2005.
    Грачев Г.  Якутский поход генерала Пепеляева. Илин. Якутск. № 6. 2005.
    Юрганова И. И.  Генерал-лейтенант А. Н. Пепеляев: малоизвестные страницы истории гражданской войны в Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2006. С. 53-61.
    Юзефович Л.  Зимняя дорога. Генерал А. Н. Пепеляев и анархист И. Я. Строд в Якутии. 1922–1923.Документальный роман. Москва 2015. 430 с.
    Цыпрыян Вішнеўскі,
    Койданава.