пятница, 17 октября 2014 г.

Дора Смаль. Матрос Аляксей. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Аляксей Лазаравіч Шэхаў [Шехов] - нар. у 1885 г. у Валачкоўскай воласьці Дарагабужскага вуезда Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    Скончыў царкоўна-прыхадзкую школу, працаваў кавалём. Быў пакліканы ў войска і служыў матросам 1-й стацьці Сыбірскага флёцкага экіпажу. Арыштаваны 17 кастрычніка 1907 г. ва Ўладзівастоку “за яўнае паўстаньне, з намерам парушыць доўг службы ў мясцовасьці, якое знаходзіцца на ваенным становішчы”. Прысуджаны Прыамурскім ваенна-акруговым судом 20-22 лістапада 1907 г. да пазбаўленьня воінскага званьня і ўсіх правоў стану, выключэньню з воінскай службы і ссылцы на катаржныя працы на 12 гадоў.
    Тэрмін адбываў ад 28 сакавіка 1908 г. у Зерэнтуйскай турме Нерчынскай катаргі. Па ўказе 21 лютага 1913 г. у лістападзе 1913 г. вызвалены ад катаргі з Казакоўских залатых капалень і адпраўлены з Забайкальскай вобласьці на паселішча ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў м. Якуцк 18 ліпеня 1914 г. і якуцкім губэрнатарам прызначаны, паводле ягонаму прашэньню, у Алёкмінскую акругу, куды адпраўлены 25 ліпеня 1914 г. Па прыбыцьці ў м. Алёкмінск 29 ліпеня 1914 г. паселены у Алёкмінска-Амгінскую сельскай грамадзе. 2 жніўня 1914 г. зьдзейсьніў уцёкі з месца пасяленьня і ня быў расшуканы.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 139, 200, 428-429, 476.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996.С. 139, 200, 428-429, 476.
    Дора Смаль,
    Койданава.