четверг, 16 октября 2014 г.

Гэська Бяляк. Генэрал Вішнеўскі. Койданава. 2014.



    Яўген Кандрацьевіч Вішнеўскі нарадзіўся 1 (13) лістапада 1876 г. у м. Брэст-Літоўск Гарадзенскай губэрні (па іншых зьвестках у Палтаўскай губэрні) Расейскай імпэрыі, паходзіў са шляхты Гарадзенскай губэрні.
    У 1894 г. скончыў Брэст-Літоўскую прагімназію і паступіў у Адэскую ваенную вучэльню, з якой выпусьціўся ў 1898 г. Служыў палкоўнікам у 25-м Сыбірскім стралковым запасным палку, у складзе якога быў мабілізаваны на фронт у 1914 г. За вайсковую доблесьць быў узнагароджаны Ордэнам Сьвятога Георгія.
    1 студзеня 1918 г. у Томску разам са сваім таварышам палкоўнікам Самарокавым арганізаваў таемнае афіцэрскае таварыства, мэтай якога было зьвяржэньне бальшавіцкай улады ў горадзе. 27 траўня 1918 г. пры ўдзеле падпалкоўніка Пепяляева таемная арганізацыя зьдзейсьніла пераварот, у выніку чаго 31 траўня ў Томску была ўсталявана ўлада “Сібірскага ўрада” Пятра Валагоцкага.
   1 чэрвеня 1918 г. Вішнеўскі быў прызначаны камандзірам 2-га Томскага палку (затым Марыінскага). 23 чэрвеня 1918 г. ён ужо камандуе 1-ай Томскай Сярэдне-Сыбірскай стралковай дывізіяй у складзе 1-га Сярэдне-Сыбірскага стралковага корпуса Пепяляева. 13 жніўня 1918 г. Вішнеўскаму надаецца званьне генэрал-маёр, пасьля чаго 15 кастрычніка 1918 гаду ён прызначаецца памагатым Пепяляева. 27 кастрычніка 1918 г. ён робіцца начальнікам корпуснай акругі, а 11 сьнежня галоўным начальнікам Самара-Уфімскага краю. З 15 красавіка 1919 г. ён выконвае абавязкі начальніка ваенна-адміністрацыйнага кіраваньня раёну Заходняга войска, ад 5 жніўня 1919 г. Вішнеўскі знаходзіцца ў распараджэньні галоўнакамандуючага Ўсходнім фронтам. 17 жніўня 1919 г. генэрал-маёр Вішнеўскі прызначаецца начальнікам 7-й Сыбірскай стралковай дывізіі.
    Ад 10 кастрычніка 1921 г. ён камандуе Сыбірскім стралковым палком. Пасьля гэтага ён прызначаецца камандзірам 1-го асобнага Сыбірскага стралковага палка. 23 сакавіка 1922 г. ён робіцца камандзірам 3-й асобнай стралковай брыгады, а 15 траўня 1922 г. Вішнеўскі прызначаецца камандзірам 1-ай стралковай брыгады.
    У 1922-1923 гг. удзельнічаў у паходзе генэрала Пепяляева на Якуцк. 10 траўня 1923 быў адпраўлены з групай вайскоўцаў Пепяляевым у Ахоцк, 22 чэрвеня выйшаў на Ахоцкае ўзьбярэжжа, дзе быў падабраны японскай шхунай. Праз Японію перабраўся ў Маньчжурыю і такім чынам пазьбегнуў паланеньні чырвонымі.
    Аўтар кнігі “Аргонавты белой мечты” (Харбин, 1933), дзе апавядаецца пра няўдалы паход на Якуцк.

    Літаратура:
    Вишневский Е. К.  Аргонавты белой мечты. Описание Якутского Похода Сибирской Добровольческой дружины, со вступительной статьей Василия Логинова. Харбин. 1933. 198 с.
    Логинов В.  [Вступление] // Вишневский Е. К.  Аргонавты белой мечты. Описание Якутского Похода Сибирской Добровольческой дружины. Харбин. 1933. С. 3-9.
    Вишневский Е. К. Аргонавты белой мечты. Описание Якутского похода сибирской добровольческой дружины. // Полярная звезда. 1996. Якутск. № 4. C. 64-90; № 5. 1996. С. 74—95.
    Шишигин Е. Уникальный документ об истории пепеляевщины. // Полярная звезда. Якутск. № 4. 1996.С. 62.
    Никифоров В. В. Вторжение Пепеляева в Якутию. // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1996. С. 64—73.
    Антонов Е.  Северная «Одиссея» дружины Пепеляева // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1996. С. 96.
    Бяляк Г.  Яўген Вішнеўскі. // Літоўка ды Саха. Сшытак 1. Койданава. 2011. С. 98.
    Глазов В.  Генерал Евгений Вишневский и его «Аргонавты Белой Мечты». // Брестский курьер. Брест. 2 июля 2013.

    Акунин Б.  Якутский поход Пепеляева. // Якутск вечерний. Якутск. 9 августа 2013. С. 70.
    Ермоленко В. А., Черепица В. Н.  400 имен: жизнеописание видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века). Гродно. 2014. С. 330.
    Гэська Бяляк,
    Койданава.