пятница, 31 октября 2014 г.

Габрусь Мора. Мораплавец Сарычаў. Койданава. "Кальвіна". 2014.






    Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў нар. у 1763 г. у Санкт-Пецярбурзе, сталіцы Расейскай імпэрыі.
    У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах.
    У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя дасьледаваньні на рэках Дняпро і Сож у Магілёўскім намесьніцтве Расейскай імпэрыі.
    У 1785-1795 гг. прымаў удзел у Паўночна-Ўсходняй геаграфічнай экспэдыцыі. Беспасьпяхова спрабаваў прайсьці морам з вусьця р. Калымы на Чукоцкую паўвыспу. Пакінуў апісаньні якутаў, чукчаў, алеутаў, ітэльменаў ды іншых народаў. Цікавыя ягоныя апісаньні Якуцка, Сярэдне-Калымска, Зашыверска і іншых населеных пунктаў. Дасьледаваў берагі Паўночна–Ўсходняй Сыбіры, Алеуцкія выспы.
    У 1788 г. на судне “Слава Расеі” з Ахоцка на Камчатку апісаў на байдарах бераг Ахоцкага мора ад Ахоцка да р. Улукан і р. Алдомы. У 1989 г. правёў апісаньне ўсяго заходняга ўзьбярэжжа Ахоцкага мора; у 1790 г. зьдзейсьніў плаваньне на Аляску. У 19794 г. вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.
    У 1799-1800 гг. камандаваў караблём “Масква”. У 1802-1817 гг. праводзіў гідраграфічныя дасьледаваньні па складаньню марскіх мапаў, атляса і лёцыі Балтыйскага мора і Фінскай затокі. У 1802-1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспэдыцыю. У 1808 годзе ў якасьці генэрал-гідрографа ўзначаліў расейскую гідраграфію. Ганаровы член Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук (1809). Ад 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта. Адмірал (1829).
    Памёр 11 жніўня 1931 г. у Санкт-Пецярбурзе ад халеры.
    У гонар Г. А. Сарычава названы пратока паміж выспамі Сьвятога Мацьвея і Гала, пік на Алеуцкіх выспах, вулькан і пасёлак на высьпе Матуа (Курыльскія выспы), груд на высьпе Новая Зямля, выспа у Чукоцкім моры каля ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты.
    Працы:
    Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану. Ч. 1-2. СПб. 1802.
    Правила, принадлежащие к морской геодезии. СПб. 1804.
    Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла... СПб. 1811.
    Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом. СПб. 1812.
    Путешествие по Северо-Восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану. Москва. 1956.
    Літаратура:
    Алексеев А. И.  Г. А. Сарычев. Москва. 1966.
    Сарычаев Гавриил Андреевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 386.
    Сарычаў Гаўрыла Андрэевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 14. Мінск. 2002. С. 118.
    Габрусь Мора,
    Койданава.