среда, 15 октября 2014 г.

Хоўра Аленская. Жытомірскі рэгент. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                           ЖЫТОМІРСКІ  РЭГЕНТ
    Міхал [Michał, Михаил, Михайла] Бернацкі [Biernacki, Бернатский] - жытомірскі земскі рэгент.
    Браў удзел у зьезьдзе змоўшчыкаў са шляхты ў Хойніках [Мазырскі павет] у Караля Прозара ў жніўні 1793 г.
    Увесну 1794 г. быў арыштаваны расейскімі ўладамі. Затым было Смаленскае сьледзтва, дзе Бернацкі быў аднесены да першай катэгорыі (парушэньне вернападданьніцкай прысягі, удзел у падрыхтоўцы бунту) абвінавачваных, па прысудзе, абвешчаным імянным указам Кацярыны II ад 20 чэрвеня 1795 г., быў асуджаны на паселішча ў Якуцк.
    17 ліпеня 1795 г. ён быў адпраўлены са Смаленска ў Іркуцк з першай групай асуджаных з ліку прызнаных найболей вінаватымі: капітана Яна Ахоцкага, паручніка Якуба Паўшы, стражніка Яна Аскерка, судзьдзі Дубраўскага і шляхціца Вішамірскага.
    З Якуцка Бернацкі быў высланы ва вуездны горад Аленск [Оленск; Вілюйск] Якуцкай вобласьці Іркуцкай губэрні.
    У 1796 годзе, паводле амністыі Паўлы I, Бернацкі выехаў на радзіму.
    Літаратура:
    Полное собрание законов Российской империи с 1649 года. Том ХХІІІ. С 1789 по 6 ноября 1796. СПб. 1830. С. 711.
     Pamiętniki Jana Duklana Ochockiego z pozostałych po nim rękopismów przepisane i wydane przez J. I. Kraszewskiego. T. II [XLI. Z pamiętników księdza opata Ochockiego]. Wilno. 1857. S. 410.
    Приклонский В. Л.  Летопись якутского края, составленная по официальным и историческим данным. Красноярск. 1896. С. 83.
    Janik M.  Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 78.
   М.А.К. [Кротов].  Андрей Дубровский. // Автономная Якутия. Якутск. № 31. 8 февраля 1929. С. 4.
    Макарова Г. В.  Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшко в России. // Славяноведение. Москва. № 3. 1994. С. 45.
    Из допроса в смоленской следственной комиссии житомирского регента М. Бернатского о происхождении заговора в Литве. // Восстание и война 1794 года в Литовской провинции (По документам архивов Москвы и Минска). Составление, редакция и предисловие кандидата исторических наук Е. К. Анищенко. Минск. 2001. С. 12, 15-16 25-26, 181.
    Явловский П. П.  Летопись города Якутска от основания его до настоящего времени (1632-1914 гг.). Т. І. (1632-1800 гг.). Якутск. 2002. С. 228, 233.
    Попов Г. А.  Сочинения. Т. ІІІ. История города Якутска. 1932-1917. Якутск. 2007. С. 199.
    Баркоўскі А. Восстание 1794 года и Якутия. Койданава. “Кальвіна”. 2013.
    Хоўра Аленская,
    Койданава