пятница, 3 октября 2014 г.

Маша Шпулька. Сланімчанка Сара. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                            СЛАНІМЧАНКА  САРА
    Сара Шмаеўна Брукер [Бруккер] – нарадзілася ў 1877 г. у сям’і мешчаніна м. Слонім Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Была арыштаваная за рэвалюцыйную дзейнасьць у менскіх сацыял-дэмакратычных гуртках і пастановай міністра ўнутраных спраў ад 31 траўня 1901 г. высланая ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам была прызначаная ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Даставілі яе ў г. Алёкмінск 12 студзеня 1902 г. і распараджэньнем якуцкага губэрнатара яна была паселеная ў Бердзенскім паселішчы Амгінскай воласьці Алёкмінскай акругі. Жыла на казённы кошт, займалася швівам. У 1904 г. жыла ў Алёкмінске.
    Па прымяненьні маніфэста 11 жніўня 1904 г. генэрал-губэрнатарам 23 кастрычніка 1904 г. была вызваленая ад ссылкі. Атрымаўшы прахадное сьведчаньне, яна выехала з Алёкмінска 30 кастрычніка 1904 г. ў г. Менск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 130, 138, 174-175, 193, 297-298, 467;
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 130, 138, 174-175, 193, 297-298, 467.
    Маша Шпулька,
    Койданава.