четверг, 16 октября 2014 г.

Мурына Чарніца. Рэвалюцыяністы палярнік. Койданава. "Кальвіна". 2014.



   Міхаіл Іванавіч Брусьнёў [Бруснев] – нар. 25 (13) студзеня 1864 г. у станіцы Старажоўская Кубанскай вобласьці Расейскай імпэрыі, у сям’і кубанскага казака (харунжага)

    Вучыўся ў Санкт-Пецярбурскім Тэхналягічным інстытуце, дзе заняўся прапагандай марксісцкіх ідэяў. У 1889 г. стварыў групу, якая аб’яднала студэнтаў-марксістаў Тэхналягічнага, Ляснога, Горнага інстытутаў ды Санкт-Пецярбурскага унівэрсытэта (група Брусьнёва).

    У 1891 г. заарганізаваў першае ў Расейскай імпэрыі сьвяткаваньне 1 траўня (мая). У тым жа годзе пасьля заканчэньня інстытуту пераехаў у Маскву і ўладкаваўся працаваць ў Маскоўска-Брэсцкіх чыгуначных майстэрнях.

    Група наладзіла сувязь з рэвалюцыйнымі гурткамі многіх гарадоў, у т. л. Гародні і Вільні. Актыўным дзеячам групы быў ураджэнец Ліды М. В. Алюшкевіч, які пасьля арышту Брусьнёва (1892) зрабіўся адным з яе кіраўнікоў. Мела цесныя сувязі з “Гуртком моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай”, які складаўся са студэнтаў Пецярбурскага тэхналягічнага інстытута. Праз яе кіраўніка А. Гурыновіча рабіла захады, каб набыць выданьні групы “Вызваленьне працы” (запрасіла больш за 880 асобнікаў кніг 230 назваў на расейскай, польскай і беларускай мовах).
    В красавіку 1892 г. быў арыштаваны і пасьля 4 гадоў турэмнага зьняволеньня адпраўлены ў ссылку ў Якуцкую вобласьць у Верхаянск. Застаючыся ў ссылцы, удзельнічаў у працы Рускай палярнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам Э. Толя (1901-1903). 9лютага 1901 г. ён выехаў у Казачье, а адтуль на Новасыбірскія выспы дзеля мэтэаралягічных назіраньняў. Склаў мапу выспы Новая Сыбір. В 1903 г. капітан шхуны “Зара” Ф. А. Мацісен назваў у ягоны гонар выспу ў бухце Ціксі. 14 студзеня 1904 г. вярнуўся ў Верхаянск і адтуль выехаў у Пецярбург, дзе далучыўся да сацыял-дэмакратычнай групы “Саюз інжынэраў”. У 1907 г. быў у ліку выбаршчыкаў ў Дзяржаўную Думу ад “левага блёку”.

   Памёр 1 ліпеня 1937 г. у Ленінградзе Ленінградзкай вобласьці РСФСР (СССР).

    У 1968 г. на высьпе Брусьнёва ў памяць аб ім быў узьведзены помнік.

    Творы:

    Возникновение первых социал-демократических организаций (воспоминания). // Пролетарская революция. № 2. 1923.

    Літаратура:

    Шапошников В.  К земле неведомой. Повесть о Михаиле Брусневе. Москва. 1985.
    Чарапіца В. М.  Бруснева група. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 82.
    Бруснева група. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 270.
    Мурына Чарніца,
    Койданава.