среда, 1 октября 2014 г.

Юда Здраднік-Апошнізлот-Срэбранік. Якуцкая нявеста дзеля прэзыдэнства. Койданава. Кальвіна". 2014.



   31 траўня 2010 года ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам на прэзыдэнта быў высунуты Яраслаў Раманчук, які нарадзіўся 10 студзеня 1966 г. у м. Сапоцкін Гарадзенскай вобласьці БССР. Ужо ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ён прэзэнтаваў праграму “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі”, а 3 чэрвеня 2010 года абвясьціў аб тым што хутка будзе жанатым чалавекам, як тое падабае прэзыдэнту і прадставіў грамадзтву сваю нявесту: Алесю Емельянаву, якая 8 сьнежня 2010 г. паведаміла “Радыё Свабода”: 
    “Я магістрантка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. Таксама працую спэцыялістам па ўліку ў кампаніі “Брагінец і партнэры”. Выкладаю макраэканоміку ў сваім унівэрсытэце. 22 гады. Нарадзілася ў Расіі, але сям’я пераехала 14 гадоў назад у Беларусь і зараз жыве ў Лагойску. Мой тата з Беларусі, ён паехаў працаваць на поўнач, у Якуцк. Там пазнаёміўся з маёй мамай, нарадзілася я. Але пасьля вырашылі пераехаць у Беларусь, таму што бацькі майго таты з невялікай вёскі каля Хатыні. Яраслаў - эканаміст, і я - эканаміст. Тыя мерапрыемствы, якія ладзіць Яраслаў, зацікавілі мяне некалькі гадоў таму назад. І мой навуковы кіраўнік вырашыў накіраваць мяне на адно з такіх мерапрыемстваў - Школу выхаднога дня. І ў красавіку 2008 году я прымала ў ёй удзел, пазнаёмілася з Яраславам. Пасьля прымала ўдзел у лінгвістычнай школе ў Літве. З гэтага і пачалося нашае знаёмства, працэс пазнаньня адзін аднаго. Мая навукова тэма - як разьвязаць праблемы зьнешняга гандлю для Беларусі ва ўмовах крызысу 2008 году і наступствы крызысу для Беларусі. На маю думку, трэба зрабіць стаўку на разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу. Гэта той лякаматыў, які можа выцягнуць нашу эканоміку з крызысу. Гэта датычыць ня толькі зьнешняга гандлю, але і ўнутраных праблемаў эканомікі Беларусі. У сваёй праграме Раманчук не адвярнуўся ад тых слаёў насельніцтва, на якія мы вымушаныя зьвяртаць увагу — ня толькі ва ўмовах крызысу, але і ў штодзённым жыцьці. Што тычыцца сацыяльнай сфэры, пра якую пісаў Раманчук у сваёй праграме, у нас абсалютна аднолькавыя погляды. Ён прапануе дапамагаць жанчынам, дапамагаць дзецям, дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Чаму не? Ён публічна абвясьціў пра сваё жаданьне быць кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь у траўні гэтага году. А я даведалася пра гэта ў лютым-сакавіку. Тады, калі мы з ім размаўлялі пра тое, што выбары прэзыдэнта ў нашай краіне не за гарамі, якая будзе сытуацыя, як яна будзе адрозьнівацца ад сытуацыі 2006 году, якія сцэнары могуць быць. Гэта было яго рашэньне, якое я паважаю. Я адзначыла для сябе, што гэта чалавек, які не баіцца браць на сябе адказнасьць за свае дзеяньні. Ён прапаноўвае шлях для разьвіцьця ўсёй краіны і нясе адказнасьць за гэта. Таму я ўпэўненая на ўсе сто адсоткаў, што гэтае рашэньне мае права на існаваньне. І зараз мне і яму цяжка. Раніцай выяжджаць з дому - прыяжджаць ноччу. Без магчымасьці нармальна харчавацца, весьці нармальны лад жыцьця. Прыгатаваць есьці; спытаць, як прайшоў дзень; якія пытаньні задаваліся, якія былі адказы; ці было цяжка, ці было лёгка; што спадабалася, што не спадабалася; які гарнітур надзець, як завязаць гальштук… У нас аднолькавыя тэмпэрамэнты, але мы разьвіваемся ў двух розных кірунках. Я не магу сказаць, што я астуджваю гэтую эмацыйнасьць Яраслава, не. Наадварот, мне гэта падабаецца, таму што гэта чалавек, які адстойвае свае ідэі. А без такой эмацыйнасьці гэта было б немагчыма. Таму мне гэта падабаецца і не зьяўляецца для мяне ніякай праблемай. Супэр! Нельга гаварыць, што ён эмацыйны і таму эмоцыі яго захлынаюць і ім кіруюць. Не! Яраслаў - чалавек, які нясе адказнасьць за свае дзеяньні. Партыя не давала Яраславу ніякага загаду ажаніцца. Супалі падзеі ў нашым жыцьці і ў жыцьці нашай краіны. Нашае рашэньне ажаніцца прымалася за некалькі месяцаў да таго, таму не магу сказаць, што партыя давала такі загад. Наконт таго, ці павінен прэзыдэнт нашай краіны мець сям’ю, быць жанаты, выступаць заўсёды з жонкай, - я лічу, што не. Прэзыдэнт краіны - гэта чалавек, які павінен быць прафэсіяналам, ня толькі ў эканоміцы, але і палітычны патэнцыял павінен быць. Сям’я, дзеці, жонка — гэта стэрэатыпы ці парамэтры стэрэатыпаў, якія звыклі бачыць беларусы. Яраслаў у нейкім сэнсе не падпадае пад іх. Але гэта ўсё ж такі стэрэатыпы, таму іх можна мяняць. І я лічу, што прэзыдэнту зусім не абавязкова мець сям’ю ці жонку. Я заўсёды была такім дзіцём, якое прыходзіла да сваіх бацькоў і казала: я зраблю так, таму што… І называла заўсёды некалькі аргумэнтаў, з якімі бацькі ніяк не маглі спрачацца. Таму зараз, калі прыйшла і сказала, што ў мяне рамантычныя стасункі з чалавекам, старэйшым за мяне, было некалькі аргумэнтаў. Гэта ня проста чалавек, які проста працуе, жыве і атрымлівае асалоду ад жыцьця. Не! Гэта чалавек, якога можна паважаць за тое, што ён робіць кожны дзень, за тое, што ён гаворыць, як ён дапамагае іншым людзям. Я не магу сказаць, што было вельмі цяжка — мае бацькі разумелі, што іх дачка будзе жыць з чалавекам, з якім ня будзе ніякіх праблемаў ніколі, таму што ён і прафэсіянал, і добры чалавек, і адказны, і шмат іншых пазытыўных характарыстык. Таму аніякіх праблемаў не было, наадварот, бацькі ўважліва сачылі за ўсімі выступамі, слухалі ўсіх кандыдатаў, тэлефанавалі, давалі нейкія парады. Рашэньне пра шлюб прымалася некалькі месяцаў таму, але здарыліся трагічныя падзеі ў жыцьці Яраслава — у яго памёр бацька, таму мы вырашылі адкласьці нашае вясельле на год. Я не лічу, што мне давядзецца рабіцца публічнай пэрсонай. Калі двое людзей кахаюць адно аднаго, жывуць разам, сур’ёзна ставяцца да адносінаў, інвэстуюць кожны дзень у свае адносіны, - публічнасьць, палітычная актыўнасьць ня будзе праблемай ніколі. Мы разьвіваемся ў двух розных кірунках, таму палітычная актыўнасьць Яраслава і высокія пасады ва ўладзе Беларусі ніякім чынам не зьвязаныя з маімі посьпехамі ў прафэсійным жыцьці. Мне вельмі падабаецца выкладаць, і выкладаць менавіта эканоміку ў сваім унівэрсытэце. Калі ты заўважаеш, што маеш магчымасьць уплываць на думку студэнтаў, калі ты разумееш, што ты дапамагаеш, адказваючы на розныя пытаньні, — гэта супэр! У гэтым мы аднолькавыя з Яраславам. Што тычыцца прафэсійнага жыцьця як спэцыяліста з уліку, фінансавага мэнэджмэнту, то я буду разьвівацца менавіта ў гэтым кірунку, а выкладаньне застанецца як хобі. На мінулае мы ня можам уплываць, мінулае мы ня можам зьмяніць - ёсьць жаданьне гэта зрабіць ці не. Я лічу, што ня трэба на мінулае маё ці мінулае Яраслава зьвяртаць увагу, а канцэнтравацца на цяперашнім і глядзець у будучыню. Тады ня будзе ніякіх праблемаў”.
    Але пасьля 19 сьнежня 2010 г., калі на плошчы Леніна ў Менску пажыцьцёвы прэзыдэнт Беларусі, адлупцаваў сваіх “паплечнікаў” і адправіў іх за краты, Яраслаў Раманчук адразу высунуўся са сваёй папаўзьлівай заявай:
    Нажаль, падчас мітынгу Мікалай Статкевіч, Андрэй Саньнікаў і Віталь Рымашеўскі заклікалі і павялі людзей на пляц Незалежнасьці. Там імі ж былі справакаваны беспарадкі і ажыццёўлена спроба захопу будынка Дому ўрада. Пад пагрозай апынуліся жыцьці тысячаў людзей. Падзеі ночы 19 сьнежня паставілі пад пагрозу жыцьця людзей. Андрэю Саньнікаву, які падбухторваўся сваёй жонкай Ірынай Халіп [габрэйкай], вельмі жадалася сарваць далікатны дыялёг, які зараджаўся паміж Беларусьсю і міжнароднай супольнасьцю”.
    Станіслаў Шушкевіч, якога родавыя карані выходзяць з в. Бакінава на Койданаўшчыне, па гэтаму поваду зазначыў:
    Я пра такіх, шануючы вас, “палітыках” як Раманчук наогул казаць не жадаю. Баязьлівец і здраднік, не кажучы ўжо пра тое, што непісьменны эканаміст. Яго шчасьце, што я не заўважыў, што ён ехаў са мной надоечы ў адным вагоне ў Вільню, інакш бы абавязкова плюнуў бы яму ў твар. Здрадзіць усіх, уключаючы свайго кіраўніка Анатоля Лябедзька, шэфа партыі, абгаварыць кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і яго жонку Ірыну Халіп... І зараз яны ў турме, а гэты здраднік разьяжджае па канфэрэнцыях. Яму каяцца трэба за тое, што ён зрабіў, усё жыцьцё!
    А пазьней Яраслаў Раманчук паведаміў, што вырашыў адмяніць вясельле...
    Але ў ліпені 2011 года Яраслаў і Алеся пажаніліся. 17 кастрычніка 2012 г. у іх нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Міраславам.
    Юда ЗДРАДНІК-АПОШНІЗЛОТ-СРЭБРАНІК,
    Койданава.