пятница, 3 октября 2014 г.

Дабраслаў Маўчэньня. Лёс маці. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                                       ЛЁС  МАЦІ
     Натальля [Наталья] Піліпаўна [Филипповна] Гайдучэньня [Гайдученья] – нар. у 1900 г. у в. Шынкі Беластоцкага вуезда Гродзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, руская, працавала рэвальвэршчыцай на заводзе Вулькан, пражывала па вул. Рэптрэца 2.
    Ейны муж Васіль Мацьвеевіч Гайдучэньня - нар. у 1888 г. у в. Шынкі Беластоцкага вуезда Гродзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, рускі, з сялянаў беднякоў, у Ленінградзе працаваў качагарам 12 мэх. пральні.
    2 сакавіка 1942 г. ваенны трыбунал Неўскай опэрнай групы Ленінградзкага фронту асудзіў па артыкулу 58-1б КК РСФСР чырвонаармейца Эдуарда Васільлевіча Гайдучэньня, які нібыта “перайшоў на бок ворага” да вышэйшай меры пакараньня - расстрэлу.
    7 траўня 1942 г. былі арыштаваныя ягоныя бацькі Натальля ды Васіль, якія мелі з ім перапіску пасьля ягонага пакліканьня ў РСЧА ў 1941 г.
    10 чэрвеня 1942 г. в/т войск НКУС Ленінградзкай вобласьці асудзіў Васіля ды Натальлю па арт. 58-1в ч. 2 КК РСФСР, як бацькоў здрадніка радзімы да 5 гадоў кожнаму
    Натальля адбывала тэрмін выгнаньня ў калгасе “Куранах” Алданскай акругі Якуцкай АССР
    22 жніўня 1944 г. СМЕРШ м. Ленінграда перакваліфікаваў справу яе сына з арт. 58-1б на арт. 193 КК РСФСР.
    26 сьнежня 1944 г. яна была па рашэньню в/т войск Ленінградзкай вобласьці вызваленая як “няправільна асуджаная” ад спэцпаселішча.
    /Паводле а/с 1/1061 МУС ЯАССР/
    Літаратура:
    Баркоўскі А.  З картатэкі МУС Рэспублікі Саха (Якуція). // Ніва. Беласток. 16 мая 1999. С. 11.
    Дабраслаў Маўчэньня,
    Койданава.