понедельник, 27 октября 2014 г.

Гінда Рубанак. Сьлюсар Гінзбург. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                           СЬЛЮСАР  ГІНЗБУРГ
    Гірш [Григорий] Навумавіч [Наумович] Гінзбург – нар. у 1886 г. у в. Самадумкі Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў габрэйскай сям’і агародніка.
    Вучыўся ў габрэйскай школе. Рабочы. Вясной 1905 г. звольнены з працы за ўдзел у забастоўцы на дняпроўскім заводзе ў с. Каменскім Кацярынаслаўскай губэрні. Зьехаў у Варшаву, дзе быў арыштаваны па падазрэньні ва ўдзеле ў забастоўцы. Пасьля 2,5 месячнага зьняволеньня высланы на радзіму.
    У 1906 г. будучы на ваеннай службе ў 3-м Усходне-Сыбірскім стралковым палку у Нікольска-Усурыйску, увайшоў у вайсковую арганізацыю ПСР. Распаўсюджваў літаратуру і праклямацыі. Арыштаваны ў чэрвені 1907 г. і Час. ВС у Нікольска-Усурыйску 2-4 кастрычніка таго ж году асуджаны па 163 арт. КУ, 232 арт. СВП і 152 арт. КП за не паведамленьне пра існаваньне ваеннай арганізацыі і растрату 7 рублёў казённых грошаў быў высланы ў ссылку на пасяленьне, якую адбываў у Якуцку да 1917 г.
    Працаваў сьлюсарам. Беспартыйны. Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльнапасяленцаў Білет чальца № 242.
    Літаратура:
    Гинзбург Григорий Наумович. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 142.
    Гінда Рубанак,
    Койданава.