пятница, 24 октября 2014 г.

Мэхраб Аліева. Драматург Асташонак. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Алесь Мікалаевіч Асташонак нар. 1 чэрвеня 1954 г. ў м. Менск (БССР), у працоўнай сям’і.
    У 1976 г. скончыў перакладніцкі факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў. Працаваў перакладчыкам на будоўлі мэталюргічнага камбінату ў пасёлку Эль-Хаджар (Альжыр).
    У 1978-1979 гг. у Савецкім войску, у 1980—1981 гг. — інспэктар дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі і выкладчык францускай мовы Беларускага палітэхнічнага інстытуту, у 1981-1982 гг. — выхавальнік у тэхнічнай вучэльні будаўнікоў № 31, у 1982—1984 гг. - рэдактар рэпэртуарна-рэдакцыйнай калегіі Ўпраўленьня тэатраў і музычных установаў Міністэрства культуры БССР, у 1984—1986 — рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі імя П.Броўкі. З 1988 г. — старшы рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1986 году. Псэўд А. Жгіроўскі.
    7 верасьня 2004 г.памёр у Кіеве ва Украіне.
     Творы:
    «Фарбы душы» (1989) — проза
    «Іскры ўначы» (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986) — п’еса
    «Камедыянт, ці Ўзнёсласць сумнай надзеі» (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985) — п’еса
    Сцэнар фільму «Камедыянт» (1987)
    Сцэнар фільму «Сон» (кароткамэтражны паводле ўласнага апавяданьня «Чарга», 1989; прыз Саюзу кінэматаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фэстывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Гішпанія).
    Мэхраб Аліева,
    Койданава.

                                               1991. АДРАШОНАК І ЖОНКА
    П’янтос і драматургіст Алесь Адрашонак блядаваў, ваў-ваў. Аднойчы, пахмяляючыся кіслым півам, ён распавёў прыгоду: “Закахаўся я. Толькі ж ты нічога і нікому!” – “Каму нікому?” – “Нікому і ўсё!!!” – “Дык не кажы, калі такая неўябенная таямніца.” – “Стрымацца не магу. Цяжка такое ў сабе насіць. Мяне калбасіць і плюшчыць гэтае каханне, яно рве мяне з сярэдзіны на шматкі. Вось як. Выяб я жонку Філіпопава!!! Мы закахаліся! Верыш? Разумееш? Хуй з табою, брат-таварыш. Ты тут не галоўны. Яна захацела мяне, а я пажадаў яе. У яе сваякі ў Якуціі алмазамі гандлююць. У яе ад якуцкага дзядзькі дахуя грошаў. Яна кіне Філіпопава, і мы ажэнімся!..” – “Не кіне яна Філіпопава, дзеці ў іх. Ты, дарматург, лепей да іх не лезь.” – “Кажаш, не кіне?!” – “На чорта ёй гарэлачна-піўны п’янтос?” – “Я кіну паддаваць…” Вядома, ніхто свайго не пакінуў, бо ўсе ўдзельнікі прымітыўнай гісторыі слабакі, каб кінуць, трэба сілу мець. Моц была ў Алесевай жонкі, і яна выгнала яго з хаты.
    Адам Глёбус
    напiсаў 1991 05.10.2003, 18:49

    сУчаснікі | лiтaрa.net | форум


                                                            Краіна мёртвых паэтаў
    Рэдактар «Калосься» Алесь Аркуш у праграмным артыкуле «Легенды, міты і лёсы» справядліва зазначае, што, каб спасьцігнуць свой час, «трэба зазірнуць у самыя чульлівыя, ранімыя лёсы». Іх раскрываюць невядомыя раней мастацкія творы тых, каго ён уважае за магчымыя легенды беларускай літаратуры канца ХХ ст.: Алеся Асташонка, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Івана Рубіна, Івана Фурсевіча, Андрэя Пяткевіча, Дзяніса Хвастоўскага.
    Гэты выпуск зьмяшчае таксама ўспаміны, лісты з прыватных архіваў, якія дазваляюць нам зразумець літаратараў — герояў нумару (у лік апошніх уваходзяць таксама Анатоль Сыс, Мікола Купрэеў, Сяргей Палуян), і навуковыя артыкулы, што акрэсьліваюць іх ролю і месца ў літаратурным працэсе. Кажу «зразумець», бо некаторыя з творцаў скончылі жыцьцё самагубствам. Гэта — А. Асташонак, В. Сахарчук, І. Рубін. Дадамо сюды і С. Палуяна.
    Лёс іншых літаратараў, пра якіх ідзе гаворка ў «Калосьсі», таксама не назавеш шчасьлівым: А. Пяткевіч меў хворае сэрца, Дз. Хвастоўскі трагічна загінуў, А. Сыс і М. Купрэеў праз п’янства наблізілі сваю сьмерць. Дадамо сюды Я. Козіка (1910—?), магіла якога немаведама дзе, бо апошнія зьвесткі пра паэта датаваныя 1930‑м годам. Выключэньнем стаў хіба Іван Фурсевіч (1927—2001), але нялітасьцівая эпоха кінула страшны цень і на ягонае жыцьцё: Фурсевіч быў вязьнем ГУЛАГу.
    Гэты выпуск «Калосься» падрыхтаваны літаратарамі — сябрамі і знаёмымі памерлых. Яго кампазыцыйная пабудова прадуманая: галасы жывых (успаміны, артыкулы) чаргуюцца з галасамі мёртвых (то бок празаічнымі і паэтычнымі творамі). Цікава, дарэчы, назіраць за тым, як нехта з жывых (Леанід Галубовіч) ператвараецца з аўтара ў пэрсанажа, таму што раптоўна «зьяўляецца» ў чужых успамінах поруч зь легендарным паэтам, пра якога ён піша сам. Ці чытаць, як мёртвы (А. Асташонак) апісвае мёртвага (А. Сыса): «… вагі ў гарошкаўцу было тады аж пад цэнтнэр, а сіла ў ім квітнела зусім не паэтычная, а грузчыцкая, проста жывёльная, прыродная, як і ягоны зорны дар». Ці даведвацца, як адзін зь літаратараў (В. Сахарчук) прысьвячае другому, таксама яшчэ жывому, паэту‑сябруку верш «На вакзале зь Міколам Купрэевым», што набывае іншае гучаньне, новае прачытаньне пасьля сьмерці і аўтара, і адрасата, якія «сустрэліся» ізноў, пад адной вокладкай.
    Зь якой інтанацыяй пішуць пра сваіх сяброў мэмуарысты? Якую форму абралі яны для сваіх успамінаў? Разгледзім найбольш прыкметныя тэксты.
    Вера Лойка, жонка Л. Галубовіча, для свайго аповеду пра А. Асташонка абірае самыя простыя, ненапышлівыя словы. Яна пачынае свой мэмуар як цалкам безуважны храніст:
    Алесь Асташонак быў сябрам майго мужа, сябрам сям’і і хросным бацькам нашай дачкі. Не магу сказаць, што ў час яго жыцьця ў Менску я добра яго ведала. (...) Вядома, у мужчын былі свае адносіны, больш блізкія, больш шчырыя. Я ж у іх начных кухонных размовах не ўдзельнічала і, можна сказаць, Асташонка мала разумела.
    В. Лойка прызнаецца, што яны з мужам дасюль адчуваюць боль ад заўчаснай сьмерці пісьменьніка, ад усьведамленьня таго, што А. Асташонак «зламаў і змарнаваў» сваё жыцьцё. Галоўны акцэнт у сваім мэмуары В. Лойка робіць на тым пэрыядзе, калі А. Асташонак з‑за «няўдалых бізнэс‑спробаў» сваёй другой жонкі вымушаны быў пакінуць радзіму і апошнія восем гадоў жыць, дакладней, існаваць, у Кіеве. У гэты час А. Асташонак напісаў шмат лістоў сям’і Галубовічаў, зь якіх відаць, што эміграцыя аказалася страшэнным выпрабаваньнем для яго. В. Лойка шчыра прызнаецца: ні яна, ні яе муж не наведалі пісьменьніка, нягледзячы на заклікі апошняга. Іншыя сябры таксама не прыехалі ніводнага разу.
    Аўтар «Фарбаў душы» для В. Лойкі застанецца прыкладам гасьціннасьці і ветлівасьці. На пытаньне, зададзенае ў загалоўку свайго мэмуару («Дзе можна перабыць ноч?»), яна адказвае проста: у А. Асташонка.
    У адрозьненьне ад сваёй жонкі, якая проста распавяла пра асабістае знаёмства і прыватнае ліставаньне з тым, хто, як вынікае зь яе словаў, мог стаць знакамітым пісьменьнікам, Л. Галубовіч абірае сродкі публіцыстыкі і пры гэтым шмат тэарэтызуе. Так, напачатку нарысу ён піша пра «мастацкую праўду», «вышэйшы Суд», «чаканьне нацыяй Паэта», напаўняе яго цытатамі зь лістоў і газэтных артыкулаў, спасылкамі на Ўэльбэка і Гая Сьвятонія Транквіла, на Бадлера і Рэмбо, Бэнуа і Ю. Алешу, а таксама беларускіх і расейскіх літаратуразнаўцаў. Галоўная мэта Л. Галубовіча — абараніць памерлага паэта, выкрыць ягоных ворагаў і нядобразычліўцаў (у прыватнасьці, у нарысе ёсьць дзьве «адмоўныя» згадкі пра У. Някляева).
    Нарыс Галубовіча мае багаты фактаграфічны падмурак. Зь яго, прыкладам, я ўпершыню даведаўся пра тое, што А. Сыс вельмі любіў дзяцей і нават прысьвячаў ім свае вершы. У той самы час публіцыст — у адпаведнасьці з праграмным артыкулам альманаху — прадпрымае спробы прыўзьняць А. Сыса над асяродзьдзем, стварыць вакол ягонага імя легенду. Гэта бачна з такіх патэтычна‑ружовых радкоў нарысу, як «прырода ад нараджэньня захапляла ўсю яго істоту, агортвала душу высокім і прыўкрасным» ці «прадчуваньне небясьпекі жыцьця ўжо высьпявала ў яго душы». У ход ідуць і савецкія штампы («перайшоў на бестэрміновую службу Паэзіі»). У выніку Л. Галубовіч наблізіўся да небясьпечнай рысы, па другі бок якой пачынаецца ідалагізацыя літаратуры.
    Павал Абрамовіч.
    /Калосьсе. Літаратурна‑мастацкі альманах. 2006. № 1 (10)./