суббота, 25 октября 2014 г.

Румза Кава. Сасланы Лейба. Койданава. "Кальвіна".2014.




                                                               САСЛАНЫ  ЛЕЙБА
    Лейба Кафіевіч Беркан [Беркон] - нарадзіўся ў 1873 г. у сям’і мешчаніна Ковенскай губэрні. Арыштаваны за арганізацыю ў траўні 1900 г. дэманстрацыі ў м. Вільня і вызваленьне ад паліцыі трох палітычных арыштантаў.
    Наказам ад 21 лютага 1901 г. быў высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 6 гадоў і іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам разьмеркаваны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці, у мясцовасьць па меркаваньні якуцкага губэрнатара. Добраахвотна за ім у ссылку адправілася жонка Хава Айзікаўна з дачкой Рахай.
    Быў дастаўлены ў м. Якуцк 22 жніўня 1901 г. і адпраўлены па прызначэньню. Прыбыў у Алёкмінск 28 жніўня і быў уселены на жыхарства ў Амгінскай вёсцы. Жыў на казённую дапамогу. Жонка з дачкой улетку 1904 г. выехала ў Вільню.
    Па маніфэсту 11 жніўня 1904 г. тэрмін ссылкі ў яго скончыўся 21 лютага 1905 г. і, атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, ён выехаў з Алёкмінскай акругі на жыхарства ў Вільню.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 129, 174, 175, 193, 297, 467.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 129, 174, 175, 193, 297, 467.
    Румза Кава,
    Койданава.