пятница, 17 октября 2014 г.

Лукаш Шкіпэр. Рачнік Генусь. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Генадзь Пятровіч Людагоўскі нарадзіўся 8 траўня 1950 г. ў раённым месьце Амсьціслаў Магілёўскай вобласьці БССР, беларус.
    Адны гісторыкі кажуць, што прозьвішча Людагоўскі ўзыходзіць да нямецкага прозьвішча Люденгоф, другія - да славянскага імя Людагост. Вядома, што Марцін Людагоўскі (1590-1661) атрымаў у 1648 г. ад караля Ўладзіслава IV невялікі маёнтак Бабічы ў Смаленскам ваяводзтве ВКЛ (цяпер Раслаўльскі раён Смаленскай вобласьці РФ). Вось ад яго і пайшлі і шляхціцы і пазашлюбныя бязродныя дзеткі Людаговскія...
    Генусь Людагоўскі скончыў Астраханскае рачное вучылішча, Горкаўскі інстытут воднага транспарту, Волскую дзяржаўную акадэмію воднага транспарту, мае навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук, чалец КПСС. Жонка Любоў Віктараўна, 1951 г. р.
    Генусь Людагоўскі працаваў начальнікам арганізацыйна-страявога аддзела Астраханскай рачнога вучылішча, потым узначальваў службу бясьпекі суднаваджэньня і штурманскага забесьпячэньня Ленскага аб’яднанага рачнога параплаўства. Ад 20 сьнежня 1986 г. быў прызначаны начальнікам Якуцкай рачнога вучылішча.
    Ягоны сын Пётра Людагоўскі, беларус, нар. 27 лістапада 1971 г. у Самары, у 1993 г. выкладаў фізкультуру ў ЯРУ, жыве ў Астрахані.
    Генусь Людагоўскі 2 верасьня 1993 г. выйшаў на пэнсію і з 1994 г. пачаў кіраваць Астраханскім рачным вучылішчам. Кіраваў ФГУП “Паўночна-Каспійскае марское параплаўства”, а затым узначальваў шэраг днопаглыбляльных кампаній у Астрахані.
    У кастрычніку 2012 г. ён быў прызначаны генэральным дырэктарам ААТ “Паўночнае рачное параплаўства”, якое ўваходзіць у холдынг ААТ “Мурманскае марское параплаўства”, зьяўляецца адным з найбуйных транспартных прадпрыемстваў эўрапейскай поўначы РФ.
    Літаратура:
    Людоговский Г. П.  Как заработать деньги. // Специалист. №. 1. Москва. 1993. С. 33.
    Лукаш Шкіпэр,
    Койданава.