четверг, 30 октября 2014 г.

Феня Каплян. Мянчук Янкель. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                 МЯНЧУК  ЯНКЕЛЬ
    Янкель /Якаў/ Маркусавіч Каплан - нарадзіўся ў 1879 г. у губэрнскім месьце Менск Расейскай імпэрыі, у габрэйскай мяшчанскай сям’і.
    Каплан, былы студэнт Кіеўскага ўнівэрсытэта, быў арыштаваны ў Менску пасьля разгрому паліцыяй мясцовых сацыял-дэмакратычных кружкоў і пастановай Міністра ўнутраных спраў ад 31 траўня 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 5 гадоў. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны на жыхарства ў акруговы горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў Алёкмінск 12 студзеня 1902 г. Вызначаных заняткаў не меў і жыў на казённы кошт. Улетку 1902 г. самавольна адлучыўся ў м. Якуцк, адкуль быў вернуты на месца пасяленьня. Затым быў пераведзены ў сяло Нахтуйскае Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці.
    Па прымяненьні маніфэста 11 жніўня 1904 г. іркуцкім генэрал-губэрнатарам вызвалены ад ссылкі і, атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, 28 кастрычніка 1904 г. выехаў з Алёкмінскай акругі на жыхарства ў м. Менск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 122, 167, 174-175, 180-181, 193. 298. 470.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 122, 167, 174-175, 180-181, 193. 298. 470.
    Феня Каплян,
    Койданава.