среда, 22 октября 2014 г.

Дора Кныш. Забойца Шмуйла. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                             ЗАБОЙЦА ШМУЙЛА
    Шмуйла [Шмуел] Пінхусавіч Крукоўскі нар. у 1875 г. у м. Кнышын Беластоцкага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ў сям’і мешчаніна. Актыўны дзеяч Беластоцкай арганізацыі БУНДа.
    Арыштаваны разам з Э. М. Швабскім па абвінавачваньню ў забойстве гаспадара адной з беластоцкіх майстэрань, які не згадзіўся ісьці на саступкі, верагодна, эканамічных патрабаваньняў, працоўным. Загадам ад 8 сакавіка 1900 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 6 гадоў. Іркуцкі генэрал-губэрнатар прызначыў яму месцам выгнаньня Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці.
    10 сакавіка 1901 г. дастаўлены ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці. Вызвалены ад галоснага нагляду паліцыі маніфэстам 11 жніўня 1904 г. і 24 лістапада выехаў у м. Кнышын.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 143.
    Дора Кныш,
    Койданава.