суббота, 4 октября 2014 г.

Віталь Несьцерка. Рэжысёр Георгі Несьцер. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Георгі [Георгий] Юльянавіч [Юльянович] Несьцер [Нестер]  вучыўся ў Сноўскай сярэдняй школе Нясьвіскага раёну БССР:
    У школе я вучыўся ў паваенны час. Памятаю амаль усіх настаўнікаў. Мая самая першая настаўніца была і маёй хроснай. Яе звалі Ганна Антонаўна Стаяновіч. У школу я пайшоў у 1945 годзе. Жыў у Заходняй Беларусі. Настаўнікаў у той час бракавала. Ганна Антонаўна за плячамі мела ўсяго сем клясаў, вучыла нас таму, што пазнала ў царкоўна-прыхадзкой школе. А ў другім клясе ў нас ужо была іншая настаўніца
    У 1961-1966 гг. Несьцер вучыўся на тэатральным факультэце ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце у Менску.
    Вучыўся ў Туркмэнскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Горкага ў м. Ашхабад.
  Быў рэжысёрам ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камэдыі імя В. Дуніна-Марцынкевіча ў Бабруйску.
    Быў рэжысёр Рускага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна ў Якуцку, дзе у 1970-я гады паставіў спэктакль па п’есе Макаёнка “Зацюканы апостал”.
    Працуе рэжысёрам і майстарам-пэдагогам тэатру ў м. Мірны Рэспубліка Саха (Якутыя).
    Віталь Несьцерка,
    Койданава.