четверг, 30 октября 2014 г.

Мадэгма Гамбоева. Бляхар Абрам. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                  БЛЯХАР  АБРАМ
    Абрам Давідавіч Камзель - нар. у 1890 г. у губэрнскім м. Баку, у габрэйскай сям’і саматужніка-бляхара Давыда Камзеля, які нарадзіўся ў м. Царыцын Саратаўскай губэрні.
    Вучыўся ў Баку на сьлюсара-электраманцёра. Працаваў у Баку, Царыцыне, Астрахані, Тыфлісе, Маскве, дзе за страйк ў 1909-1910 гг. праседзеў у Бутырцы і быў высланы з Масквы ў Царыцын па месцы прапіскі.
    У 1912 г. пакліканы ў войска ў 84 Шырванскі полк у Пяцігорску. У 1914 г. у раёне Радама патрапіў у палон і знаходзіўся ў лягеры Котбус, завод Эберсвальд у Науэн і інш - электраманцёр.
    У 1918 г. у сьнежні я у парадку абмену ваеннапалонных патрапіў у Менск (абмен рабіўся ў Баранавічах). У лістападзе 1918 г. ў Менску я пайшоў добраахвотна ў Чырвонае Войска ў 148 полк 17 стралковай дывізіі. Знаходзячыся ў палку байцом удзельнічаў у баях супраць белапалякаў пад Пінскам, Лунінцом, Азярышчах і Зэльвянкай Гарадзенскай губэрні. Затым полк быў перакінуты на Пятлюраўскі фронт, дзе я браў удзел у баях супраць банды Пятлюры і банды Грыгор’ева.
    Знаходзячыся ў 148-м палку ў 1918 году я ў сьнежні месяцы быў прыняты кандыдатам у члены РКП(б).
    У 1919 г. улетку полк быў адпраўлены ў Менск, дзе быў расфарміраваны. Пасьля расфарміраваньня палка мяне прызначылі ў батальён сувязі 52-й стралковай дывізіі 16 арміі ў якасьці тэлефаніста. Ад 1919 г. я чалец УКП(б).
    16 армія ў 1919 г. напачатку восені адступіла з Менска, батальён сувязі быў накіраваны ў мястэчка Талачын Аршанскай губэрні. Неўзабаве я захварэў запаленьнем лёгкіх, лячыўся ў Воршы, вылечыўшыся я быў накіраваны ў м. Астрахань у Волска-Каспійскую флятылію, дзе быў прызначаны электрыкам ваеннага порта”.
    У 1934 г. я быў прызначаны дырэктарам зьверасаўгаса Дальзьверкамбіната Шантарскіх выспаў у Ніжне-Амурскай вобласьці.
    У ліпені 1938 г. быў арыштаваны ворганамі НКУС па арт. 58 п.п. 1, 7, 8 і 11. У траўні 1939 г. вызвалены”.
   1 чэрвеня 1940 г. Абрам Камзель быў накіраваны намесьнікам дырэктара Якутгандлю у ЯАССР.
    Літаратура:
    НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 4. Оп. 39. Д. 671.
    Мадэгма Гамбоева,
    Койданава.