пятница, 3 октября 2014 г.

Зюзя Холад. Мэтэароляг з Менску. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Рувім Абрамавіч Протас – нар. у 1865 г. у губэрнскім м. Менск Расейскай імпэрыі ў габрэйскай сям’і мешчаніна.
    У актыўную рэвалюцыйную дзейнасьць уключыўся з 1888 г., быў адным з арганізатараў рэвалюцыйнага гуртка ў Менску. Студэнт Рувім Протас быў арыштаваны ў 1890 г. па справе “Санкт-Пецярбурскага тэрарыстычнага гуртка”, як сувязны паміж Менскам.
    Пасьля дакладу міністра юстыцыі пра акалічнасьці справы Аляксандр ІІІ загадаў 22 студзеня 1892 г. завяршыць “дазнаньне адміністратыўным парадкам з тым каб падвергнуць Протаса адзіночнаму турэмнаму зьняволеньню на адзін год і выслаць яго затым пад галосны нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір на 5 гадоў”. Пакараньне Рувім адбываў у Пецярбурскіх Крыжах.
    29 студзеня 1893 г. па распараджэньні Галоўнага турэмнага ўпраўленьня Рувім Протас быў высланы у распараджэньне іркуцкага генэрал-губэрнатара.
    Іркуцкі генэрал-губэрнатар А. Д. Гарамыкін 23 сакавіка 1893 г. прызначыў яму месцам сасланьня Якуцкую вобласьць.
    У Якуцку, згодна Палажэньню ад 22 траўня 1886 г. аб усяленьні габрэяў у Калымскую і Верхаянскую акругі Якуцкай вобласьці, яму месцам выгнаньня прызначылі м. Верхаянск, куды ён прыбыў у лютым 1894 г., дзе пачаў атрымліваць казённай дапамогі 180 рублёў у год.
    Калі 6 лістапада 1894 г. Верхаянскае акруговае паліцэйскае ўпраўленьне атрымала вестку аб скананьні Аляксандра ІІІ, то ён адмовіўся ад прысягі вернападданства Мікалаю ІІ і вялікаму князю Георгію Аляксандравічу.
    Пасьля выезду з Верхаянску сасланага Марманштэйна, Протас узначаліў назіраньні на мэтэастанцыі 2-га разраду, што было адзначана у “Памятной книжке Якутской области на 1896 год», бо на Ніжагародзкай выставе 1896 г. яму быў прысуджаны дыплём “за шэраг выдатных мэтэаралягічных назіраньняў пры вельмі неспрыяльных і цяжкіх кліматычных умовах”.
    Тэрмін выгнаньня ў Протаса скончыўся 22 студзеня 1898 г. За адмову ад прысягі цару Асобая нарада МУС падоўжыла яму тэрмін ссылкі да 22 студзеня 1900 г. але ў Менскай губэрні.
    У 1898 г. ён выехаў у Якуцк, а мэтэастанцыяй пачаў загадваць Марыян Абрамовіч.
    Пасьля кастрычніцкага перавароту жыў ў Петраградзе, затым у Ленінградзе. Прымаў ўдзел у працы Таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.
    Літаратура:
    Филиппович Н.  Уникальная метеостанция К 100-летию открытия полюса холода. // Социалистическая Якутия. Якутск. 3 апреля 1969. С. 4.
   Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 132.
    Казарян П. Л.  Р. А. Протас в якутской ссылке (по дневниковым записям). // Якутский архив. Якутск. № 3 (7). 2002. С. 73-85.
    Зюзя Холод,
    Койданава.