четверг, 16 октября 2014 г.

Ваня Жэрдка. Археограф Аглёблін. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                          АРХЕОГРАФ  АГЛЁБЛІН
    Мікалай Мікалаевіч Аглёблін [Оглоблин] нар у 1852 г. у губэрнскім месьце Кіеў Расейскай імпэрыі, у сям’і протаіерэя і ключара Кіева-Сафійскага катэдральнага сабору Мікалая Якаўлевіча Аглёбліна (1814-1877), які між іншым выдаў Дополнительный Требник (Кіеў, 1866) разам з протаіерэем Іванам Антонавічам Гашкевічам, брата Восіпа Антонавіча Гашкевіча, дасьледчыка Японіі і Кітаю.
    Мікалай скончыў курс у Кіеўскай духоўнай акадэміі і археалягічным інстытуце; атрымаў залаты мэдаль за карту Полацкага павету ў другой палове XVI стагоддзі, з тлумачальнай да яе цыдулкай (у III і IV кнігах “Сборника Археологического Института”).
    Затым паступіў на службу ў “навуковае аддзяленьне” маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі. Яму быў даручана скласьці навуковы агляд-вопіс усіх дакумэнтаў Сыбірскага прыказу. У 1894 г. гэта каласальная праца была скончана і ў 1895 году зьявіўся першы том яе ў выданьні Імпэратарскага Таварыства Гісторыі і Старажытнасьцяў Расійскіх пры Маскоўскім унівэрсытэце, пад загалоўкам “Обозрение столбцов и книг Сибирского приказа (1592-1768). Часть I. Документы воеводского управления”, які быў уганараваны акадэміяй навук прэміяй І. М. Сыбіракова, адмыслова прызначанай для прац па гісторыі Сыбіры. Таксама надрукаваў больш за сто артыкулаў, нататак, паведамленьняў і дробных дасьледаваньняў. Шмат ягоных працаў тычыліся лёсу палоннай “літвы” у Якутыі.
    У сакавіку 1897 г. Аглоблін выйшаў у адстаўку ў сувязі са спыненьнем навуковай дзейнасьці архіва пры новай адміністрацыі.
    Пасьля 1900 г Мікалай Аглёблін падоўгу жыве ў Арэхава-Зуеве ў брата Ўладзімера (1854 — пасьля 1915), які працаваў з 1894 г. упраўляючым на фабрыках Савы Марозава.
    Пасьля 1919 г. Мікалай Аглоблін пакінуў Арэхава-Зуева і зьехаў за мяжу. Далейшы лёс невядомы.
    Творы:
    Киевский стол Разрядного приказа. Киев. 1886.
    Провинциальные архивы в XVII веке: Очерк из истории арх. дела в России. Санкт-Петербург. 1886.
    Новые данные о Вл. Атласове. Москва. 1888.
    Бунт Сквирского магистрата. Киев. 1888.
    Московская померная изба. Москва. 1889.
    Семен Дежнев. (1638-1671). СПб. 1890
    Смерть Семена Дежнева в Москве в 1873 г. СПб. 1891.
    Две сказки Вл. Атласова об открытии Камчатки. Москва. 1891.
    К истории Челобитного приказа. СПб. 1892.
    Путевые записки морехода И. М. Соловьева. СПб. 1892.
    К биографии Вл. Атласова. Москва. 1894.
    Источники „Чертежной книги Сибири“ Семена Ремезова. СПб. 1891.
    Происхождение провинциальных подьячих XVII в. СПб. 1894.
    Заговор томской «литвы» в 1634 г.. Киев, 1894.
    Розыск 1666 г. о злоупотреблениях московских ратных людей в Малороссии. Киев. 1895.
    Обозрение столбцов и книг Сибирского приказа (1592-1768 гг.). Часть I. Москва. 1895.
    Из жизни Киевской губернии конца прошлого века. — Киев, 1898.
    Красноярский бунт. 1695—1698. СПб. 1901.
    Речные проселки. Нижний Новгород. 2010.
    Артыкулы:
    Бунт и побег на Амур «воровского полка» М. Сорокина. (Очерк из жизни XVII века) // Русская старина, 1886. – Т. 96. – № 1. – С. 205-224.
    Голод в Нижегородской губернии в 1753-1755 гг. // Исторический вестник, 1891. – Т. 46. - № 12. – С. 847-851.
    Нерчинский заговор о побеге на Амур и на острова восточного океана. (Очерк из жизни XVII в.) // Русская старина, 1896. – Т. 88. - № 10. – С. 121-129.
    Женский вопрос» в Сибири в XVII веке // Исторический вестник, 1890. – Т. 41. - № 7. – С. 195-207.
    Смутное время» в городе Ольшанске. (Очерк из быта служилых людей начала XVIII века) // Исторический вестник, 1890. – Т. 41. - № 8. – С. 428-444.
    Наезд. (Очерк из жизни Малороссии конца XVIII в.) // Исторический вестник, 1893. – Т. 52. - № 6. – С. 732-746.
    Народная смута на Вятке из-за «кормления» воевод. (Очерк из жизни XVII века) // Исторический вестник, 1892. – Т. 49. - № 7. – С. 165-184.
    Сибирские дипломаты XVII века. (Посольские «статейные списки») // Исторический вестник, 1890. – Т. 46. - № 10. – С. 156-171.
    На озере Светлояре. (Из путевых заметок) // Русское богатство, 1905, № 6, с. 131-158.
    Літаратура:
    Оглоблин Николай Николаевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 366.
    Ваня Жэрдка,
    Койданава.