пятница, 3 октября 2014 г.

Яна Эгехаінская. Правазнавец Ірына. Койданава. "Кальвіна". 2014.

   Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт катэдры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права Ірына Антонаўна Бялова нарадзілася 7 траўня 1969 года ў абласным месьце Гародня Беларускай ССР у СССР, полька.
    У 1976 годзе пачала вучобу ў школе № 5 Гародні. У 1986 годзе скончыла з сярэбраным мэдалём сярэднюю школу ў п. Батагай Верхаянскага раёну Якуцкай АССР.
    Працоўную дзейнасьць пачала ў якасьці сакратара судовых пасяджэньняў народнага суда Ленінскага раёна Гародні.
У 1986-1987 гг. працавала справаводам у народным судзе Кастрычніцкага раёна Гародні. У 1987-1992 гг. навучалася на факультэце правазнаўства Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы, які скончыла з адзнакай і атрымала кваліфікацыю “юрыст”.
    Была разьмеркаваная на катэдру дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права выкладчыкам-стажорам. У 1992-1995 гг. навучалася ў асьпірантуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці 12.00.06 – зямельнае, аграрнае і прыродарэсурснае права пад кіраўніцтвам прафэсара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына. Пасьля вучобы ў асьпірантуры працавала асыстэнтам катэдры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Кандыдацкую дысэртацыю на тэму “Прававое рэгуляваньне дадатковага сацыяльнага забесьпячэньня работнікаў сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь” абараніла ў 1999 годзе ў Інстытуце дзяржавы і права НАН Беларусі. 27 студзеня 1999 года была абрана на пасаду старшага выкладчыка, 30 чэрвеня 2000 года – дацэнта катэдры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.
    Ад 4 сьнежня 2001 года па ўласнаму жаданьню пераведзеная на працу ў Гарадзенскі філіял Беларускага інстытута правазнаўства на пасаду загадчыка катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дзе працавала да 2008 года. Ад красавіка 2008 года па чэрвень 2010 года – дэкан юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі “Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы”.
    Яна Эгехаінская,
    Койданава.