пятница, 24 октября 2014 г.

Лінда Мага. Пісьменьнік Берзін. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Юлій Саламонавіч Берзін - нар. у 1904 г. ў м. Полацак Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў габрэйскай сям’і рамесьніка.
    У пачатку 20-х гадоў служыў ў РСЧА. Скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Літаратурнай працай займаўся з 1926 г., уваходзіў у літаратурную суполку “Смена”, чалец Саюзу пісьменьнікаў.
    Арыштаваны 10 лютага 1938 г. Да арышту пражываў у Ленінградзе, канал Грыбаедава, д. 9, кв. 18. Абвінавачваўся ў тым, што “з 1930 г. з’яўляўся актыўным удзельнікам антысавецкай права трацкісцкай арганізацыі сярод пісьменьнікаў Ленінграда” (арт. 58-10, 58-11 і 58-8 КК РСФСР). Пастановай Асобай Нарады пры НКУС СССР ад 2 ліпеня 1939 г. Берзін Ю. С. “за актыўны ўдзел у антысавецкай права трацкісцкай арганізацыі” быў асуджаны да зняволення ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў. 2 ліпеня 1939 г. быў этапаваны ў Паўночусходлаг.
    26 сакавіка 1942 г. паўторна арыштаваны і 16 траўня 1942 г. асуджаны Ваенным трыбуналам войск НКУС пры Дальдбудзе за “сыстэматычную паражэнцкую прафашысцкую агітацыю сярод зьняволеных” да расстрэлу. 11 чэрвеня 1942 г. прысуд быў прыведзены ў выкананьне. Вызначэньнем № 513-Н-57 Ваеннага трыбуналу Ленінградзкай ваеннай акругі 8 траўня 1957 г., справа (арт. 58-10, 58-11 і 58-8 КК РСФСР) вытворчасьцю спынена за адсутнасьцю складу злачынства. Па другой справе рэабілітаваны ў 1990 г.
    Творы:
    Форд. Роман. Ленинград. 1927. 210 с.
    100% любви, разгула и спекуляции. Роман. Рига. 1928. 180 с.
    Форд. Роман. Ленинград. 1928. 198 с.
    Конец девятого полка. Роман. Ленинград. 1929. 160 с.
    Завоеватели и мелочь. Рассказы. Москва-Ленинград. 1930. 103 с.
    Оптимистический роман. Ленинград. 1930. 123 с.
    Нокаут. Повесть. [Конец девятого полка. Роман.] Ленинград. 1931. 188 с.
    Путешествие. Факты и лирика. Ленинград. 1931. 136 с.
    Amour et spéculation au Pays des Soviets. Roman /Trad. du russe par E. Cekhanovski/ Paris. 1933.
    Возвращение на Итаку. Роман. Ленинград. 1934. 295 с.
    Возвращение на Итаку. Роман. Москва. 1935. 332 с.
    Эликсир молодости. Пьеса. 1935.
    Конец девятого полка. Повести и рассказы. Ленинград. 1968. 262 с.
    Літаратура:
    Баркоўскі А. Трагічны шлях талентаў. // Голас Радзімы. № 6. 6 лютага 2002. С. 6.
    Березин Юлий Соломонович (1904-1942). // Писатели Ленинграда. Библиографический справочник. 1934-1981. (Авт.-сост. В. Бахтин, А. Лурье.) Ленинград. 1982. С. 33.