пятница, 24 октября 2014 г.

Гедзімін Вежа. Бібліятэказнавец Армон. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                     БІБЛІЯТЭКАЗНАВЕЦ  АРМОН
    Вітольд [Vitautas, Witоld] Армон [Armonas, Armon] – нар. 24 (27) ліпеня 1924 года ў м. Кейданяй Летувіскай рэспублікі, у сям’і Станіслава ды Аляксандры, у дзявоцтве Ясінская.
    Вучыўся ў Ковенскай гімназіі, у 1943 годзе быў вывезены ў Нямеччыну.
    Пасьля вайны застаўся ў Вялікапольшчы, дзе закончыў гуманітарны факультэт Познанскага унівэрсытэта. У 1951 атрымаў званьне магістра філязофіі ў галіне антрапалёгіі і этнаграфіі. У 1952-1963 гг. працаваў у музэі археалёгіі ў Познані і адначасова ў навуковай бібліятэцы.
    У 1964 г. пераехаў ў м. Торунь і паступіў на працу ў ўнівэрсытэцкую бібліятэку; у 1973-1975 гг. працаваў у аддзеле рукапісных фондаў.
    У 1972 г. абараніў доктарскую (кандыдацкую) дысэртацыю на тэму “Вывучэньне польскімі дасьледчыкамі якутаў”. У 1976 г. ён зрабіўся супрацоўнікам Інстытута бібліятэказнаўства і навуковай інфармацыі. У 1978-1981 гг. быў дэканам завочнага аддзяленьня, 1984-1987 гг. – нам. дырэктара Інстытута гісторыі і архівазнаўства па бібліятэказнаўству.
    Працаваў па складаньні “Бібліяграфіі гісторыі польскай этнаграфіі”, за што быў адзначаны ўзнагародай.
    У сваіх навуковых творах лічыў выбітных ураджэнцаў Беларусі палякамі.
    Дарэчы, сваю кнігу Polscy badacze kultury Jakutów, Армон даслаў у Якуцк беларускаму пісьменьніку Івану Ласкову.
    Творы:
    Armon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. [Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. CXII.] Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. 177 s.
    Armon W.  Pekarski Edward. // Polski słownik biograficzny. T. XXVI. Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1981. S. 60-62.
    Літаратура:
    Ласков И.  Научный подвиг узников царизма. [Витольд Армон. Польские исследователи культуры якутов (на польском языке). Вроцлав-Варшава-Краков-Гданьск, 1977. 180 с.] // Полярная звезда. Якутск. № 2. 1978. С. 103-107.
    Иванов В. Ф., Ласков И. А.  Witold Armon. Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk.1977, 180 s. [Рецензия] // Советская этнография. Москва. № 2. 1979. С. 169-192.
    Иванов В. И.  Польский ученый о польских исследователях (вместо послесловия). // Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Пер. с пол. К. С. Ефремова. Москва. 2001. С. 165-169.
    Milius V.  Armonas Vitautas. // Visuotinė Lietuvių Enciklopedja. T. II. Vilnius. 2002. S. 33.
    Гедзімін Вежа,
    Койданава.